Ілава (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 75:
** [[Дылева (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва)|Дылева]]
** [[Дрвэнца|Прыродны запаведнік ракі Дрвэнца]]
 
== Тапанімія ==
Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакумэнце з 1317 года. У пазьнейшых дакумэнтах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакумэнце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагодзьдзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакумэнты, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяжгоня, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагодзьдзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагодзьдзі была прынятая форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» - ням. горад). З 1945 года польская назвай места стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацьверджана 7 мая 1946 г<ref name="zarz">Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).</ref>.
 
== Мікрараёны Ілавы ==