Базыліка Сьвятога Пятра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/St._Peter's_Basilica?oldid=933923080
Радок 28:
|Commons =
}}
'''Сабо́р Сьвято́га Пятра́''' ({{мова-it|Basilica di San Pietro}}) — [[каталіцызмкаталіцтва|каталіцкі]] сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем [[Ватыкан]]а й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў [[Рым]]а й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору складае 136 мэтраў. Паводле каталіцкай традыцыі, базыліка ёсьць месца пахаваньня [[Пётар (апостал)|сьвятога Пятра]], галоўнага сярод апосталаў [[Ісус Хрыстос|Ісуса]], а таксама першага біскупа Рыма. Магіла Сьвятога Пятра, як лічыцца, знаходзіцца непасрэдна пад высокім алтаром базылікі. З гэтае прычыны многія папы былі пахаваныя ў гэтым месцы з раньняга хрысьціянскага пэрыяду. Царква стаяла на гэтым месцы яшчэ з часоў рымскага імпэратару [[Канстантын I Вялікі|Канстантына Вялікага]], то бок старая базыліка датуецца IV стагодзьдзем. Будаўніцтва цяперашняй базылікі пачалося 18 красавіка 1506 году й было завершанае 18 лістапада 1626 году<ref>Baumgarten, Paul Maria (1913). ''«Basilica of St. Peter»''. In Herbermann, Charles (ed.). Catholic Encyclopedia. New York. Robert Appleton Company.</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Basilique Saint-Pierre Vatican dome.jpg|міні|зьлева|150пкс|Купал базылікі]]
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка [[Нэрон]]у, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з [[Геліёпаль|Геліёпалю]], які да гэтага дня стаіць на плошчы ля сабору. Першая [[базыліка]] была пабудавана ў 324 годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара [[Канстантын I Вялікі|Канстантына]]. Алтар сабору быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны [[Пётар (апостал)|сьвяты Пётра]], які прыняў у 66 годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другім саборы ў 800 годзе папа [[Леў III (папа рымскі)|Леў III]] каранаваў [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] [[Імпэратар Захаду|Імпэратарам Захаду]]. У XV стагодзьдзі базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры [[Мікалай V (папа рымскі)|Мікалаю V]] яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа [[Юліюс II (папа рымскі)|Юліюс II]], які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарны новы сабор, які павінен быў зацямніць сабой як [[паганства|паганскія]] храмы, так і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву [[каталіцызмкаталіцтва]]у.
 
[[Файл: Place-Saint-Pierre-foule.jpg|міні|зьлева|180пкс|Плошча сьвятога Пятра]]
Амаль усе буйныя архітэктары [[Італія|Італіі]] па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У 1506 годзе быў зацьверджаны праект архітэктара [[Даната Брамантэ]], у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме [[грэцкі крыж|грэцкага крыжа]], з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў [[Рафаэль]], які вярнуўся да традыцыйнай формы [[лацінскі крыж|лацінскага крыжа]], з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым [[Бальдасарэ Пэруццы]], які спыніўся на цэнтрычным будынку, і [[Антоніё Сангальлё Малодшы|Антоніё ды Сангальлё]], выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у 1546 годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана [[Мікелянджэлё]]. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных [[портык]]аў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў 1564 годзе. [[Джакама дэльля Порта]] надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар [[Джакама да Віньёля]] узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з [[алтар]]нага заходняга боку.
 
На пачатку XVII стагодзьдзя па ўказаньні [[Павал V (папа рымскі)|ПавалаПаўла V]] архітэктар [[Карлё Мадэрна]] надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка [[нэф|трохнэфавую]] базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й успрымаецца толькі здалёк, зь вія дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў [[Джаваньні Лярэнца Бэрніні]], які стварыў ў 1656—1667 гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
 
== Фасад ==
[[Файл:Facciata di San Pietro (febbraio 2005) resize.jpg|міні|150пкс|Фасад Мадэрна]]
Вышыня фасаду, пабудаванага архітэктарам [[Карлё Мадэрна|Мадэрна]], складае 45 мэтраў, шырыня — 115 м. [[Атык (архітэктура)|Атык]] фасаду ўвенчвае велічэзныя, вышынёй 5,65 мэтраў, статуі Хрыста, [[Ян Хрысьціцель|Яна Хрысьціцеля]] і адзінаццаці [[апостал]]аў (акрамя апостала Пятра). З портыку пяць [[партал]]аў вядуць у сабор. Створкі дзьвярэй цэнтральнага парталу былі выкананы ў сярэдзіне XV стагодзьдзя і паходзяць са старой базылікі. Насупраць гэтага парталу, над уваходам у портык, знаходзіцца ўслаўленая мазаіка [[Джота]] канца XIII стагодзьдзя «''[[Навічэльля]]''». Рэльефы ўскрайняга левага парталу, вядомай як «''Брамы сьмерці''», былі створаны ўжо ў 1949—1964 гадох вядомым скульптарам [[Джакама Манцу]].
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==