Аляксандар Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Аддадзена інфармацыя па асобе Аляксандра Бельскага
Радок 67:
 
Выйшлі ўспаміны пляменьніка А. Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>Ельскі, У. На зямлі продкаў // Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай. / Шляхам гадоў. №?(?), 199?. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца А. Ельскі, падрабязнасьці яго жыцьця і дзейнасьці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестар (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменьніка — Генрыхам Ельскім) калекцыяў А. Ельскага<ref>Шляхам гадоў. № 1, 1990.</ref>. Па чутках у А. Ельскага былі непрыязныя адносіны з [[Янка Купала|Янкам Купалам]]. Быццам Ельскаму не падабаліся творы Купалы і яго лібэральна-асьветніцкія погляды.
 
Аляксандар Ельскі  і беларускае адрадженне ў  другой палове XIX ст.
 
Аляксандр Ельскі ў разуменні В.Барысенкі, “быў адным з тых рэакцыйных белетрыстаў 80-90-х гадоў,якія  выступалі апалагетамі памяшчальніцка-буржуазнага ладу”. Клеймо рэакцыянера і апалагета “памяшчальніцка-буржуазнага ладу” дзесяцігоддзі “ўпрыгожвала” чало А.Ельскага.Ды і сёння яно не змыта яшчэ з яго канчаткова, хоць яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гг. А.Мальдзіс у сваіх публікацыях паступова і асцярожна  пачаў “рэабілітацыю”А.Ельскага:”У 70-90-я гады XIX ст. яго погляды вызначаліся адноснай прагрэсіўнасцю,”…” сімпатыі пісьменніка былі на баку беларускага народа.”…” Карысную справу рабіў Ельскі,папулярызуючы здабыткі польскай літаратуры ў Беларусі (пераклады Пана Тадэвуша Міцкевіча,Сямі вечароў  Супінскага, Марыі Мальчэўскага) і беларускай літаратуры ў Польшчы.Не без значэння і той факт, што А.Мальдзіс  горача вітаў публікацыю твораў А.Ельскага ва  “ўніверсітэцкай” хрэстаматыі (у тым ліку і фрагмент перакладу  Пана Тадэвуша) у сваёй палымянскай рэцэнзіі.
 
Зрэшты, недаацэньвалі А.Ельскага  ад самага  пачатку  XX стагоддзя. Як адзінае выключэнне – некралог аўтарства Антона Луцкевіча ў  газеце “Гоман”,дзе Ельскі названы “праўдзівым патрыярхам беларускага руху”, а таксама “ідэолагам  “шляхецкага дэмократызму” “, які  “прызнаваў   сваю  павіннасць працаваць для беларускага народу,  апекавацца “меньшымі  братамі”, вясці іх па дарозе цноты і боязні Божай.
 
Нашаніўцыне надалі належнай ўвагі А.Ельскаму не таму,што ягонная беларускамозная спадчына была невысокай мастацкай вартасці; хутчэй за ўсё,прычыню сталі сацыялістычнай погляды нашаніўцаў. У выніку А.Ельскі  апынуўся адхінуты  нават не на другі , а на трэці план гісторыі  нацыянальнага руху.Вельмі верагодна – з-за апублікаванае ім у 1906 г. Hutarki ab tom, jakaja maja byc “Ziamla i Wola” sielskamu narodu, пра якую дарэмна шукаць хоць  якіх згадак у публіцыстычай і  навуковай літратуры .
 
Рэабілітацыя А.Ельскага  ў 1990-я гг. Адбылася – як часцей за ўсё гэта бывае ў нас – частковая,няпоўная.Ягонная  спадчына ўсё яшчэ  застаецца недаследванная. Выдадзены “Беларускім кнігазборам” зборнік  Выбранага – справа,вядома,значная. Аднак цяжка пагадзіцца з укладальнікамі , што тут сабрана “ўсё самае значнае”.
 
Грунтоўнае  знаёмства  з літаратурнай  і  публіцыстычнай спадчынай А.Ельскага  дазваляе ўнесці пэўныя карэктывы ў наша разуменне першага беларускага адраджэння: А.Ельскі  быў  адным з тых,хто падрыхтаваў гэтае адраджэнне.Так,менявіта  ён, А.Ельскі, застаўшыся  ў краі  пасля паўстання  1863-1864 гг., стаў на чале- скажам так-беларусскіх даследванняў.
 
Вядома таксама , што А.Ельскі перакладаў з польскай мовы на расійсую працы філосафа,псіхолага і вынаходніка Юльяна Ахаровіча.І толькі на прыканцы 1870-х гг. Заняўся больш  адпаведнаю для сябе працаю.Пачаў рыхтаваць ,як самназываў “манаграфіі”, цягам дваццаці гадоў іх было апублікавана каля 10 тыс.
 
А.Ельскі адзначна сцвярджае: “Беларуская моваможа быць спакойная за сваю будучыню і развівацца на ўласнай глыбе, толькі  б добрая і грамадзянская  воля аўтараў умела выказваць гэтай мовай усё высакароднае, прагрэсіўнае і карыснае.
 
Вядома,А.Ельскі не быў  адзіным , хто займаўся ў 1870-1880-я гг. Беларуска праблематыкай. Аднак менавіта ягоны  даробак з’яўляецца тою асноваю, на якой узнікла нацыянальнае адраджэнне  ў 1890-я гг. Немалаважна і тое,што А.Ельскага стаўся тым  звяном,якое лучыла  папярэдні  дапаўстанцкі этап  беларускага нацыянальнага  руху  з наступным.А.Ельскі , стаўся прадаўжальнікам традыцый В.Дуніна-Марцінкевіча,бо  добра разумеў значнасць зробленага  Беларускім  Дударом.А вось Ф. Багушэвіч напачатку ішоў іншым шляхам, шляхама  адпрэчвання  таго,штозрабілі папярэднікі.І знаходзіў  абгрунтаванне  сваёйканцэпцыі.А  вось А.Ельскі  зусім  інакш  ставіцца  да беларускай спадчыны : “Трэба ратаваць гаворку братоў-беларусаў  шляхам збірання  як этнаграфічнага, так і літаратурнага  матэрыялу  для больш шчаслівай будучыні”- піша ён Яну Карлавічу.
 
Аляксандр Ельскі звычайна ахвотна ішоў на кантакты з сучаснікамі.Асабліва, калі гэта датычыла  беларускіх спраў.Да яго звярталіся з просьбаю дапамагчы набыць  тую ці іншую кнігу , дзяліліся сваімі развагамі адносна  будучыні  беларускае мовы, дасылалі рукапісы і друкаваныя выданні.Ён  карэспандаваў са шматлікімі вядомымі  і зусім  невдомымі людзьмі  з розных краін Еўропы. У святле гэтага застаюцца  незразумелымі  ягонныя дачыненні  з колам мінскай творчай інтэлігенцыі,якая  з красавіка 1886 па 1902 г. два,а ў  асобныя гады  і тры-чатыры разы на тыдзень выдавала прыватную газету “Мінскій лісток”.І гэта пры тым ,што газета  зрэдчас  друкавала  матэрыялы, звязаныя з беларускаю  тэматыкаю, а таксама і беларускамоўныя  творы А.Шункевіча,Янкі Лучыны і інш. Але адсуднасць непасрэдных  кантактаў  з рэдакцыяй  “Мінскаго Лістка” не дазволіла А.Ельскаму  пазнаёміцца з  Янкам Лучынаю, адным з найбольш здольных  беларускіх паэтаў  таго часу.
 
Апублікаваная ў   XIX-XX стст. і рукапісная спадчына  А.Ельскага  пацвярджае  думку пра аграмадную ролю гэтае асобы ў станаўленні беларускага нацыянальная  руху ў апошняй  чвэрці ў   XIX ст. А.Ельскі фактычна  быў адным з лідараў  тагачаснага  беларускага нацыянальная адраджэння, сваім  публікацыямі  стварыўшы  тую  базу, на якой  напачатку ў   XX ст. узнікла нашаніўства.
 
== Бібліяграфія ==
<br />
 
* Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі // «Наша вера». № 4(22), 2002.
* Выбранае. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 496 с.
Радок 81 ⟶ 105:
* Аляксандар Ельскі. [http://media.catholic.by/nv/n22/art7.htm Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі] // «[[Наша вера]]» № 4 (22), 2002.
* Аляксандр Ельскі. Аберагаючы памяць народа (Скарбы Замосця) // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 20. — Мн.:, 2001. {{ISBN|985-6638-34-8}}.
*Даследванні і матэрыялы:Літаратура Беларусі ХIX – пачатку ХХ стагодзяў. Том 3 (Мікола Хаўстовіч)//Варшава 2017
 
== Вонкавыя спасылкі ==