Берасьцейская крэпасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 21:
|Заснавальнік = [[Мікалай I]]
|Першае згадваньне = 1831
|Заснаваньне = 1 чэрвеня [[1836]] году
|Асноўныя даты = {{Славутасьць/Даты||||||}}
|Скасаваны =
|Пачатак будаўніцтва = 1 чэрвеня [[1836]] году
|Канчатак будаўніцтва = 26 красавіка [[1842]] году
|Будынкі = {{Славутасьць/Будынкі||||||}}
|Прыбудоўкі = 1864 год
Радок 44:
|Commons = Category:Brest Fortress
}}
'''Берасьцейская крэпасьць''' — комплекс абарончых збудаваньняў 19 — пачатку 20 ст. у [[Берасьце|Берасьці]] (Брэст-Літоўск). Крэпасьць пабудавана як частка сыстэмы ўмацаваньняў на захадзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Разьмешчана на 4 астравах, утвораных рэкамі [[Заходні Буг]] і [[Мухавец]], іх [[рукаў ракі|рукавамі]] і сыстэмай каналаў. Будавалася паводле праекту генэралаў Малецкага і К. І. Опэрмана, палкоўніка А. І. Фэльдмана. У [[1832]] годзе найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам фартэцыі быў ускладзены на генэрал-фэльдмаршала Ф. І. Паскевіча.
 
== Умацаваньні ==
Радок 71:
=== Расейская імпэрыя ===
==== Будаўніцтва і рэканструкцыя ====
У 1830 г. расейскі імпэратар [[Мікалай I]] (1825—1855) ухваліў праект узьвядзеньня крэпасьці ў Берасьці ([[Гарадзенская губэрня]]), пасьля чаго праз 3 гады зацьвердзіў плян яе будаўніцтва<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Яскевіч.|загаловак=Момант ісьціны для старой крэпасьці|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96772|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=5 траўня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-05-05 85 (27200)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96767/5may-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. [[6 чэрвеня]] [[1833]] распачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасьці г. Берасьце-Літоўскі перанесены на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным скончыліся, [[1 чэрвеня]] [[1836]] адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваныя бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манэтамі.
 
[[26 красавіка]] [[1842]] Берасьцейская крэпасьць пачала дзейнічаць як фартэцыя першай клясы. Кампазыцыйны цэнтар Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква ([[1856]]—[[1879]]1856—1879, архітэктар Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштару езуітаў (узьведзены ў [[1623]], адноўлены ў [[1679]]) месьцілася канцылярыя камэнданта крэпасьці. Будынак царквы базылянаў ([[1629]], пазьней вядомы як [[Белы палац]]) быў перабудаваны пад афіцэрскае казыно.
 
На пачатку свайго існаваньня крэпасьць была адным з самых дасканалых фартыфікацыйных умацаваньняў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Зьяўленьне наразной [[артылерыя|артылерыі]] запатрабавала перабудовы крэпасьці і ўзьвядзеньня вакол яе поясу новых умацаваньняў. У 1863 у адпаведнасьці з запіскай генэрала Э. І. Татлебена аб мадэрнізацыі крэпасьцяў Расеі ([[1862]]) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны [[Вал, фартыфікацыя|вал]], узьведзена 2 [[рэдзюіты]] на Кобрынскім умацаваньні, напраўленыя на Цярэспальскім, пабудаваныя 2 парахавыя склады ўмяшчальнасьцю па 5 тыс. пудоў і інш. У [[1878]] зацьверджаны плян будаўніцтва перадавых умацаваньняў. Да [[1888]] на адлегласьці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзьведзена 9 фортаў, у кожным зь якіх можна было разьмясьціць каля 200 чалавек і да 20 гарматаў. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км.
 
Падчас рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]]1905—1907 у крэпасьці адбыліся [[Берасьцейскія выступленьні салдатаў]]. У [[1912]] зацьверджаны генэральны плян пашырэньня крэпасьці на [[1912]]—[[1921]]1912—1921. За 6-7 км ад ядра крэпасьці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаваньне й перабудова састарэлых збудаваньняў. Летам [[1913]] пачатае будаўніцтва. Да Першай сусьветнай вайны толькі 2 форты былі скончаныя цалкам, 8 — збудаваныя часткова. З аб’яўленьнем мабілізацыі крэпасьць стала пунктам папаўненьня дзеючай арміі і базай забесьпячэньня крэпасьці [[Іван-Горад]] ([[Эстонія]]). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Берасьцейскай крэпасьці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка [[1914]] фартыфікацыйная пазыцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункту. Пры агульнай даўжыні фортавага поясу 45 км сярэдняя адлегласьць паміж фортамі складала 1 км, г. зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальваньні крэпасьці ў пачатку 20 ст. удзельнічалі ваенныя інжынэры прафэсар Мікалаеўскай інжынэрнай акадэміі генэрал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчыньнікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І. Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.
 
==== [[Першая сусьветная вайна]] ====
 
З набліжэньнем да Берасьця нямецкіх войскаў камэндант крэпасьці Лаймінг стварыў раду абароны, якая прызнала магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загадзе Вярхоўнага камандаваньня 8-[[12 жніўня]] [[1915]] гарнізон, фартыфікацыйнае ўзбраеньне, баявыя запасы, маёмасьць і амаль ўсё насельніцтва Берасьця былі эвакуяваныя, частка ўмацаваньняў былі ўзарваныя. З [[15 жніўня]] [[1915]] да канца Першай сусьветнай вайны крэпасьць была занятая нямецкімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны [[Берасьцейскі мір]].
 
=== Польшча ===
==== [[Другая сусьветная вайна]] ====
 
Паводле ўмоваў [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] горад Берасьце з крэпасьцю адышлі да Польшчы. У Берасьцейскай крэпасьці месьціліся часткі 9-га Палескага корпусу Войска Польскага. На пачатку Другой сусьветнай вайны ў верасьні [[1939]] нямецкія войскі бамбілі крэпасьць, была пашкоджаная частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынэрнага ўпраўленьня, Белы палац. [[14 верасьня]] [[1939]] да крэпасьці падышлі перадавыя часткі 19-га танкавага корпусу нямецкага войска, [[15 верасьня]] пачаўся штурм.
 
22 верасьня ў Берасьце ўвайшла [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія]]. Паводле сакрэтнага пратакола да [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|Пакту Молатава-Рыбэнтропа]] немцы аддалі кантроль над горадам савецкім войскам. У гэты ж дзень у Берасьці адбыўся сумесны нацысцка-савецкі вайсковы парад. Крэпасьць пачалі штурмаваць чырвонаармейцы. 26 верасьня адбыўся штурм, падчас якога абаронцы панесьлі цяжкія страты. Уначы [[27 верасьня]] капітан [[Вацлаў Радзішэўскі|Радзішэўскі]] аддаў абаронцам крэпасьці загад разыйсьціся і прарывацца да сваіх сем'яўсем’яў. Крэпасьць занялі савецкія войскі<ref>[http://1863x.com/brest-1939/ Героическая защита Брестской крепости от нацистско-советских захватчиков] // 1863x.com {{ref-ru}}</ref>. Радзішэўскі выехаў дадому ў [[Кобрын]], затым быў рэпрэсаваны [[НКВД]].
 
=== СССР ===
[[Файл:Armia Czerwona,Wehrmacht 23.09.1939 wspólna parada.jpg|thumb|Сустрэча нямецкіх і савецкіх войскаў]]
[[22 верасьня]] ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да савецка-нямецкага пакту аб ненападзе ([[23 жніўня]] [[1939]]) у горад і крэпасьць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref>Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.</ref>. Знаходжаньне нямецкіх войскаў у крэпасьці скончылася сумесным разьвітальным парадам і абменам сьцягамі. Але ў крэпасьці яшчэ заставаліся абаронцы-добраахвотнікі на чале з Радзішэўскім.
 
Сыстэма ўмацаваньняў, якія акружалі крэпасьць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасьць у сувязі з разьвіцьцём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэньне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў [[Берасьцейскі ўмацаваны раён]].
 
Зь вясны 1941 у крэпасьці дысьлякаваліся ў асноўным часткі 6-й Арлоўскай і 42-й стралковай дывізіяў 28-га стралковага корпусу, якія [[22 чэрвеня]] [[1941]] прынялі ўдар нямецкай арміі і каля тыдня трымалі арганізаваную абарону.
 
[[28 ліпеня]] [[1944]] у ходзе Люблінска-Берасьцейскай апэрацыі Берасьце разам з крэпасьцю занятае Чырвонай Арміяй.
 
За гады вайны крэпасьць моцна разбураная, у пасьляваенны час шматлікія будынкі разабраныя.
Радок 104:
== Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць» ==
[[Файл:BrestF.jpg|thumb|250px|Галоўны ўваход]]
У [[1971]] адкрыты мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой». Скульптурна-археалягічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаваньні, закансэрваваныя руіны, фартыфікацыйныя валы й творы сучаснага манумэнтальнага мастацтва. Комплекс месьціцца ва ўсходняй частцы Цытадэлі.
 
Галоўны праход уяўляе сабой праём у выглядзе пяціканцовай зоркі ў маналітным жалезабэтонным масіве, які абапіраецца на вал і сьцены казематаў. На вонкавым баку ўсталяваная дошка з тэкстам аб прысваеньні крэпасьці ганаровага званьня «герой». Ад галоўнага ўваходу алея вядзе цераз мост да плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачастасьці.
Радок 110:
Зьлева ад мосту скульптурная кампазыцыя «Смага» — фігура савецкага воіна, які цягнецца з каскай да вады, да плошчы Цырыманіялаў прымыкаюць музэй і руіны Белага палацу.
 
Кампазыцыйным цэнтрам зьяўляецца галоўны манумэнт «Мужнасьць» — пагрудная скульптура воіна і штык-абэліск. На адваротным баку манумэнту рэльефныя кампазыцыі, якія адлюстроўваюць асобныя эпізоды абароны крэпасьці, каля манумэнту трыбуна і трох’ярусны нэкропаль. На [[2011]] г. у нэкропалі знаходзіліся пахаваньні 1020 чалавек, у тым ліку 747 (73%) безыменныя і 273 з высечанымі на плітах імёнамі<ref>{{Артыкул|аўтар=Сьвятлана Яскевіч.|загаловак=Яшчэ 58 абаронцаў Берасьцейскай крэпасьці знайшлі апошні спачын|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=88791|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=12 лістапада 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-11-12 216 (27080)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/88778/12lis-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>. Побач з руінамі былога інжынэрнага кіраваньня гарыць Вечны агонь. Перад ім адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насьмерць, слава героям!», недалёка знаходзіцца пляцоўка «гарадоў-герояў» з капсуламі, напоўненымі зямлёй з гэтых гарадоў.
 
==Музэі==
=== Музэй абароны крэпасьці ===
[[Файл:Museum of the defense of Brest fortress 6th room.JPG|thumb]]
Адкрыты [[8 лістапада]] [[1956]]. Састаўная частка мэмарыяльнага комплексу. Месьціцца ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасьці (Цытадэлі). Мае 11 экспазыцыйных заляў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазыцыі: гісторыя крэпасьці, перадваеннае жыцьцё, мерапрыемствы па ўмацаваньні заходніх рубяжоў, напад фашысцкіх войскаў, дзейнасьць кампартыі і Савецкага ўраду па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасьці, Люблінска-Берасьцейская апэрацыя, крэпасьць — аснова патрыятычнага выхаваньня. Асноўнае ў экспазыцыі — абарона крэпасьці. Найбольш каштоўныя экспанаты — прадметы, знойдзеныя падчас раскопаў: сьцяг 393-га артылерыйскага дывізіёну, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіньнікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалях дэманструюцца хранікальна-дакумэнтальныя фільмы пра абарону крэпасьці.
 
=== Археалягічны музэй «Берасьце»===
[[Файл:Brest - Archeological museum Bjarestse.JPG|зьлева|міні|Жылыя пабудовы старажытнага Берасьця]]
[[Археалягічны музэй «Берасьце»‎]] заснаваны ў [[1972]] годзе, месьціцца на тэрыторыі Валынскага ўмацаваньня. Мае 14 экспазыцыйных заляў, плошча экспазыцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музэй знаёміць з эканамічным разьвіцьцём Берасьця ў 11—14XI—XIV стстст. Асноўная экспазыцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалягічных раскопак гарадзішча Берасьця драўляных жылых і гаспадарчых пабудоваў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансэрвуючым якасьцям магутнага культурнага пласту добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касьцяны мастыхін, мэталічная пісала й інш.
 
== Глядзіце таксама ==