Бешанковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
-
Радок 89:
У раёне існуе 16 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 2 — рымска-каталіцкія, 1 — хрысьціянаў адвэнтыстаў сёмага дня, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай «Добрая вестка», 1 — эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Працуе 2 праваслаўныя і 2 рымска-каталіцкія нядзельныя школы.
 
На момант скасаваньня [[Уніяцтва|Уніі]] (паводле зьвестак на 1837 г.) існаваў асобны грэка-каталіцкі Бешанковіцкі дэканат (адзін ззь пяцідзесяці) Беларускай япархіі ГКЦ у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні, у якім паводле рэканструкцыі дасьледчыка Уніі Марыяна Радвана было 11 парафіяў, 12 сьвятароў і 10092 вернікі.
 
Апошнімі ўніяцкімі Бешанковіцкімі дэканамі былі а. Дзьмітры Яновіч (узрост невядомы) і а. ПійПіюс Перабіла (41 год). Перад самым скасаваньнем Уніі ад а. Яновіча ўладам удалося выбіць расьпіску аб згодзе прыняць праваслаўе. Інфармацыі пра падобную пісьмовую згоду ад іншых 10 сьвятароў дэканату няма — магчыма, такія расьпіскі ад іх выбіць так і не ўдалося. А манах-базыльянін а. Баніфаці Тарасевіч, 68 гадоў, адміністратар парафіі з Дабрыгораў, такую згоду ня даў. Паводле падлікаў М. Радвана, нягледзячы на ўсе намаганьні і запужваньні біскупа Ёсіфа Сямашкі і оберобэр-пракурора Скрыпіцына, толькі 18,6% уніяцкага духавенства Беларускай япархіі выказала папярэднюю пісьмовую згоду на пераход у праваслаўе, а ў Віцебскай губэрні — 43 сьвятары з 185.
 
Уніяцкія парафіі ў Бешанковіцкім дэканаце уў 1837 г. былі ў наступных мясьцінах:
 
* Бешанковічы — сьв. Ільлі, 1644 вернікі, парафіі належыла 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход парафіі — 396 руб.
* Бешанковічы — сьв. Пятра і Паўла, 1530 вернікаў, парафіі належыла 5 фундушовых душ, 1 валока і 9 моргаў зямлі, гадавы даход — 175 руб. Самы вядомы кірмаш у Бешанковічах быў Петрапаўлаўскі. Штогод на яго зьяжджалася да 4—5 тыс. чалавек. Вядомы адміністратар адной зь бешанковіцкіх парафіяў — а. Ян Лапа (Лапо/Lappo), меў 36 гадоў.
* Буй — Перамяненьня Гасподняга, 199 вернікаў, 1,25 валок зямлі, гадавы даход — 160 руб. Гэта была самая малая парафія дэканату, але ззь нядрэнным (адносна іншых) гадавым даходам. Адміністратар парафіі — а. Андрэй Гутаровіч, 38 меў гадоў.
* Дабрыгоры — Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1267 вернікаў, парафіі належыла 94 фундушовыя душы, 10 валок зямлі, гадавы даход — 858 руб. Гэта была ці ня самая багатая парафія Бешанковіцкага дэканату. Адміністратар парафіі — а. Баніфаці Тарасевіч, [[Базыляны|OSBM]], меў 68 гадоў.
* Казаноўка — Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1059 вернікаў, 5 фундушовых душ, 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход 175 руб. Была таксама філіяльная капліца ў Сяльцы. Парах парафіі — а. Якуб Галынец, 51 год.
Радок 132:
* Царква Сьвятога Мікалая ў вёсцы [[Дабрыгоры]] (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
* Парк «Саломінка» ў вёсцы Дабрыгоры (пачатак XX стагодзьдзя)
* Царква Маці Божай Казанскай ўу вёсцы [[Дарагакупава]] (пачатак XX стагодзьдзя)
* Сядзібна-паркавы комплекс Мядзьведзкіх ў вёсцы [[Двор Нізгалаў]] (канец XIX стагодзьдзя)
* Царква Сьвятога Мікалая ў вёсцы [[Слабодка (Бешанковіцкі раён)|Слабодка]] (пачатак XX стагодзьдзя)