Гульня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Tug-of-war.jpg|міні|220пкс|Перацягваньне канатаў]]
'''Гульня''' , '''гра''' — від непрадуктыўнай дзейнасьці, зьвязаны зь дзеяньнямі, абмежаванымі правіламі, якія накіраваныя на стварэньне, разьвіцьцё і падтрымку працэсу ў вызначаных межах. Задача працэсу — даставіць удзельнікам шэраг перажываньняў і [[эмоцыя]]ў, даць працэсы, у якіх можна набыць новы досьвед празь непасрэдны практычны ўдзел. У [[жывёлы|жывёлаў]] імкненьне гуляць назіраецца ў ювэнільным пэрыядзе і зьнікае з часам сталеньня. [[Чалавек]] у гэтым адрозьніваецца ад іншых жывёлаў тым, што захоўвае гульнявыя паводзіны доўга пасьля сканчэньня ювэнільнага этапу разьвіцьця.
 
Гульню варта адрозьніваць ад [[дзейнасьць чалавека|працы]], якая звычайна праводзіцца за [[заробак]], і ад [[мастацтва]], якое часьцей за ўсё есьць выразам эстэтычных і ідэалягічных элемэнтаў чалавека. Тым ня менш, адрозненьне паміж імі не зьяўляецца дакладнымі, і многія гульні таксама лічацца працай, як то прафэсійныя віды [[спорт]]у, або мастацтвам, як то [[пазлы]] і іншыя гульні.