Сыктыўкар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 2046258 удзельніка Renessaince (гутаркі)
Метка: Адмена
Скасаваньне праўкі 2106576 удзельніка 92.10.222.64 (гутаркі)
Метка: Адмена
Радок 48:
|Сайт =
}}
'''Сыктыўка́р''' ({{мова-ru|Сыктывкар}}, [[Комі-зыранская мова|комі-зыр.]] ''Сыктывкар''), да 1930 году  — ''Вусьць-Сысольск'' ({{мова-ru|Усть-Сысольск}})  — горад у [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскай Фэдэрацыі]], сталіца [[Рэспубліка Комі|рэспублікі Комі]] і найбуйнейшы горад рэспублікі. Уваходзіць у склад мескае акругі Сыктыўкар. Разьмешчаны на абодвух берагох ракі [[Сысала (рака)|Сысалы]]. З комі мовы назва ''Сыктывкар'' літаральна перакладаецца як ''Сысольск'' або ''горад на рацэ Сысала''. Паводле перапісу насельніцтва 2010 году налічваў 235 006 жыхароў, меская акруга  — 251 599 жыхароў.
 
== Гісторыя ==
Гісторыя гораду пачынаецца з 1586 году, калі на гэтую дату прыпадаюць першыя зьвесткі аб існаваньні пагосту Вусьць-Сысала, які атрымаў сваю назву дзякуючы месцу ўпадзеньня Сысалы ў [[Вычагда (рака)|Вычагду]] (для расейскіх гарадоў увогуле характэрнае даданьне лексэмы ''Усть'' да назвы паселішчаў, якія знаходзяцца ў вусьці якой-небудзь ракі).
 
У 1780 годзе расейская імпэратрыца [[Кацярына II]] сваім указам надала паселішчу мескі статус і перайменавала мястэчка ў Вусьць-Сысольск. На гэты час прыпадае ўзьнікненьне сучаснае назвы места: навакольнае [[Комі-зыране|комімоўнае насельніцтва]] ў сваім бытавым ужытку перакладала назву места літаральна па каранёх. Назва ракі Сысалы на комі-зыранскай  — ''Сыктыв'', расейская лексэма ''Усть''  — ''дін'' (напрыклад, Вусьць-Цыльма = Чилимдін, Вусьць-Кулом = Кулöмдін). Такім чынам узьнікла комі-зыранская назва Сыктыўдзін. У 1930 годзе ў гонар 150-годзьдзя гораду горад атрымаў назву Сыктыўкар, што з комі-зыранскай перакладаецца як «горад Сысалы», «горад на Сысале» (''Сыктыв''  — Сысала, ''кар''  — горад<ref>[http://foto11.com/komi/vocabular/13.shtml Комі-расейскі слоўнік]{{ref-ru}}</ref>).
 
З 1780 году тагачаснае сяло Вусьць-Сысольск ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва, у сувязі з гэтым сяло было пераўтворана ў паветавы цэнтар і стала горадам. 13 кастрычніка (паводле [[Грыгарыянскі каляндар|Грыгарыянскага календару]]) гэтага ж году быў зацьверджаны герб мястэчка, 27 студзеня (паводле Грыгарыянскага календару)  — плян гораду. Згодна зь ім, мястэчка пашырылася за кошт навакольных паселішчаў.
 
З 1921 году Вусьць-Сысольск  — сталіца Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), з 1936 (ужо пад назвай Сыктыўкар)  — Комі АССР. З 1992 году  — сталіца [[Рэспубліка Комі|рэспублікі Комі]].
 
== Агульныя зьвесткі ==
Радок 66:
Гарадзкі транспарт гораду прадстаўлены [[аўтобус]]амі і прыватнымі перавозчыкамі. Паводле ґенэральнага пляну разьвіцьця гораду, у будучыні плянуецца адкрыцьцё тралейбусных лініяў, сыстэмы рэйкавых аўтобусаў, у мястэчку Сакалоўка будуецца новы аэрапорт.
 
Сыктыўкар  — тупіковы пункт на чыгуначнай лініі [[Мікунь]]  — Сыктыўкар. Паўночней за Мікунь чыгуначныя лініі цягнуцца да мяжы Комі з [[Архангельская вобласьць|Архангельскай вобласьцю]]. Паводле праекту «Белкомур» плянуецца<ref>[http://www.belkomur.com/belkomur/1.php Аб праекце «Белкомур»]{{ref-ru}}</ref> будаўніцтва чыгуначнае лініі [[Архангельск]]  — [[Кіраў (Кіраўская вобласьць)|Кіраў]]: канчатак лініі Мікунь  — пасёлак Благоева (які зьяўляецца працягам лініі Сыктыўкар  — Мікунь) плянуецца злучыць чыгуначным трактам з Архангельскам, у сваю чаргу ад Сыктыўкару плянуецца працяг чыгуначных шляхоў да Кіраву праз [[Комі-Пярмяцкая акруга|Комі-Пярмяцкую акругу]] і яе сталіцу [[Кудымкар]]. Такім чынам, чыгуначная лінія будзе працягнутая з абодвух бакоў.
 
Зараз чыгуначная сыстэма Сыктыўкару прадстаўляе зь сябе чыгуначны вакзал «Сыктыўкар», чыгуначную станцыю «Кайты», прамысловы чыгуначны вузел «Чоўю» і пасажырскую плятформу «Эжва».
Радок 73:
 
== Адміністратыўнае дзяленьне ==
Сыктыўкар у сваёй структуры мае толькі адзін раён  — Эжвінскі (знаходзіцца за 14 кілямэтраў ад асноўнае часткі гораду). Таксама горад мае 6 раёнаў, якія ня маюць якога-небудзь афіцыйнага статусу: Цэнтральны, Кастрычніцкі, Арбіта, Паўднёва-Заходні, Даўпон, Лесазавод. У межы мескае акругі ўваходзяць пасёлкі Верхні і Ніжні Чоў, Чоўю, Ценцюкова, Будаўнік, Парыж, Чырвоная Гара, Зарэчча, Чыт, Качпон, Кіруль, Дырнос, Кайты.
 
== Сувязь і тэлебачаньне ==
Радок 88:
{{Рэспубліка Комі}}
 
[[Катэгорыя:Гарады РасеіКомі]]
[[Катэгорыя:КоміНаселеныя пункты, згаданыя ў XVI стагодзьдзі]]
[[Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расеі]]
[[Катэгорыя:Сталіцы рэспублік Расеі]]