Тамаза Кампанэльля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
file
 
Радок 26:
 
Пасьля свайго вызваленьня Кампанэльля вяртаецца ў Калябрыю, дзе яго абвінавачваюць як распрацоўшычка таемнае змовы супраць гішпанскае ўлады ў яго родным мястэчку Стылё. Ідэяй Кампанэльля было стварэньне грамадзтва па прынцыпу агульнай маёмасьці. За аснову сваіх поглядаў ён браў прароцтвы [[Ёахім Флорскі|Ёахіма Флорскага]] й свае ўласныя астралягічныя назіраньні, у выніку якіх ён прадказаў надыход веку сьвятога Духа ў [[1600]] г. Будучы здраджаным двумя сваімі хаўрусьнікамі, Кампанэльля быў схоплены й неўзабаве зьняволены ў Нэапалі. Прыкідваючыся звар’яцелым, ён здолеў пазьбегнуць [[Сьмяротнае пакараньне|сьмяротнага пакараньня]], але быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.
[[File:Tommaso Campanella-La Città del Sole-Carabba-1915.png|thumb|Тамаза Кампанэльля, ''La Città del Sole'', Carabba, 1915]]
 
Кампанэльля правёў у турме 27 год. На працягу адбываньня свайго тэрміну ён піша свае выбітныя творы: ''«Манархія Гішпаніі»'' ({{мова|la|An monarchia Hispanorum}}, 1600), ''«Палітычныя афарызмы»'' ({{мова|la|Aforismi politici}}, [[1601]]), ''«{{мова|la|Atheismus triumphatus}}»'' (Пераможны атэізм, 1605-[[1607]]), ''«{{мова|la|Quod reminiscetur}}»'' ([[1606]]), ''«{{мова|la|Metaphysica}}»'' (1609—1623), ''«{{мова|la|Theologia}}»'' ([[1613]]—[[1624]]), і свой найвыбітнейшы твор ''«Горад Сонца»'' (у арыгінале напісаны [[Італьянская мова|па-італьянску]] ў [[1602]]; апублікаваны на [[Лацінская мова|лаціне]] ў [[Франкфурт|Франкфурце]] ([[1623]]) і пазьней ў [[Парыж]]ы ([[1638]])).