Гісторыя скаўтынгу ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 21:
Было тры прынцыпы: «Бог, Бацькаўшчына і гонар». Галоўнае, чаму вучылі скаўтаў: любі сваю Бацькаўшчыну і будзь гатоў за яе жыцьцё аддаць.
[[Файл:Scouts Vilno 1937.jpg|міні|злева|170пкс|Кіраўнікі [[Вільня|віленскай]] беларускай дружыны скаўтаў на зьлёце: К. Паўл (з гітарай), Кетурка і Жыткоўскі, 1937]]
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] кіраваў скаўтамі айцец [[ЯнАдам Станкевіч]]. У вёсках скаўты былі ў кожнай парафіі. Ён жа разам з [[Аляксандар Астрамовіч|Аляксандрам Астрамовічам]] арганізаваў скаўцкі рух на [[Вільня|Віленшчыне]]. Айцец Станкевіч не прызнаваў аніякіх моваў, апроч беларускай. Менавіта яго варта лічыць арганізатарам беларускага скаўтынгу. Пад яго ўзначальваньнем пачынаецца гісторыя беларускага скаўтынгу, менавіта як беларускага нацыянальнага скаўтынгу. Таксама арганізатарамі скаўцкага руху ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] былі [[Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Антон Луцкевіч]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Максім Гарэцкі]], [[Францішак Аляхновіч]] і іншыя дзеячы заходнебеларускага грамадзтва. У [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай гімназіі]], якая знаходзілася побач з [[Вострая брама|Вострай брамай]], скаўтынг зьявіўся ў 1922 годзе. Скаўты [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай гімназіі]], якая на той час налічвала 2000 вучняў, насілі шэрыя фуражкі зь бел-чырвона-белы трохкутнікам на месцы знакаў распазнаваньня, над казырком. Тыя зь іх, што жылі ў горадзе, мелі нават мундзіры. У гімназіі былі створаныя чатыры дружыны. Нават пасьля забароны іх польскімі ўладамі старшаклясьнікі прапагандавалі ідэі скаўцкага руху падчас летніх вакацыяў у вёсках. Ганеньні польскіх уладаў прымусілі праводзіць работу пад выглядам спартовага аб’яднаньня «Гайсак», аднак быў забаронены і ён<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/18/18art_vabiszczevicz.htm Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920—1930-я гг.)]</ref>. У апошнія гады старшынём беларускіх скаўтаў пры Віленскай беларускай гімназіі быў ксёндз [[Станіслаў Глякоўскі]], які выкладаў у гімназіі [[Закон Божы]]<ref>[http://www.slounik.org/146823.html Электронная энцыкляпэдыя / Станіслаў Глякоўскі]</ref>. Таксама ў Віленскай беларускай гімназіі быў створаны ў 1926 г. атрад дзяўчын-скаўтак, які насіў назву «Сёстры вогнішча», але і ён спыніў сваю дзейнасьць у 1929 годзе<ref>[http://www.belguides.com/about/history История АБГ]</ref>.
 
Скаўты ўдзельнічалі ва ўсіх [[набажэнства]]х, яны стаялі ва ўніформе побач з ксяндзом і лічыліся слугамі Маці Божай і памочнікамі сьвятара. Дзяўчыны маглі прыйсьці ў [[сукенка]]х, а хлопцы абавязкова былі ў [[мундзір]]ах, як вартаўнікі парадку, і абавязкова надавалася ўвага выпраўленай паставе.