Плянэтарная туманнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:NGC6543.jpg|thumb|[[Туманнасьць Катовае Вока]] ([[NGC]] 6543)  — унутраная вобласьць, выява ў псэўдаколеры (чырвоны  — H<sub>α</sub>; сіні  — нэўтральны [[тлен]], 630 нм; зялёны  — іянізаваны азот, 658,4 нм).]]
'''Плянэтарная туманнасьць'''  — [[астранамічны аб’ект]], які складаецца з [[іянізацыя|іянізаванай]] [[газ]]авай абалонкі і цэнтральнай [[зорка|зоркі]], [[белы карлік|белага карліка]]. Плянэтарныя туманнасьці ўтвараюцца ў час выбрасу слаёў (абалонак) [[чырвоны гігант|чырвоных гігантаў і звышгігантаў]] з [[маса]]й 2,5—8 [[сонечная маса|сонечных]] на завяршальнай стадыі іх [[зорная эвалюцыя|эвалюцыі]]. Плянэтарная туманнасьць  — хуткапрацякальная (па астранамічным меркам) зьява, якая цягнецца хіба некалькі дзясяткаў тысячаў гадоў, параўноўваючы з працягласьцю жыцьця зоркі-продка ў некалькі мільярдаў гадоў. Цяпер вядома каля 1500 плянэтарных туманнасьцяў, якія знаходзяцца ў [[Млечны Шлях|нашай галяктыцы]].
 
Працэс утварэньня плянэтарных туманнасьцяў, нароўні з выбліскам [[Звышновая|звышновых]], грае істотную ролю ў хімічнай эвалюцыі галяктык, выкідваючы ў [[міжзорнае асяродзьдзе]] матэрыял, узбагачаны цяжкімі элемэнтамі  — прадуктамі зорнага [[нуклеасынтэз]]у (у астраноміі цяжкімі разглядаюцца ўсе элемэнты, акрамя прадуктаў першаснага нуклеасынтэзу [[Вялікі выбух|Вялікага выбуху]]  — [[вадарод]]у і [[гель|гелю]]  — напрыклад, [[вуглярод]], [[азот]], [[тлен]] і [[вапень]]).
 
У апошнія гады з дапамогай здымкаў, атрыманых касьмічным тэлескопам «[[Габл]]», атрымалася выявіць, што многія плянэтарныя туманнасьці маюць вельмі складаную і своеасаблівую структуру. Нягледзячы на тое, што прыблізна пятая частка зь іх мае [[сфэра|калясфэрычную]] форму, большасьць не валодае якой бы то ні было сфэрычнай сымэтрыяй. Мэханізмы, якія падтрымліваюць утварэньне такой разнастайнасьці формаў, застаюцца на сёняшні дзень ня выяўленымі. Мяркуецца, што істотную ролю ў гэтым могуць граць узаемадзеяньне [[сонечны вецер|зорнага ветру]] і [[падвойная зорка|падвойных зорак]], [[магнітнае поле|магнітнага поля]] і [[міжзорнае асяродзьдзе|міжзорнага асяродзьдзя]].
Радок 25:
 
[[Катэгорыя:Плянэтарныя туманнасьці| ]]
[[Катэгорыя:Туманнасьці]]
[[Катэгорыя:Астрафізыка]]
[[Катэгорыя:Зорная эвалюцыя]]