Валянціна Лемцюгова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 9:
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў [[Сям’я|сям’і]] беларускіх перасяленцаў, якіх у 1933 годзе завербавалі для заснаваньня [[калгас]]у ў Расейская СФСР на мяжы зь [[Фінляндыя]]й. У 1940 годзе, адразу па сьмерці [[Бацька|бацькі]] на фронце [[Зімовая вайна|Зімовай вайны]], вярнулася з маці назад на [[Магілёўскі раён|Магілёўшчыну]].
 
У 1958 годзе скончыла [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]. Адпрацавала 3 гады настаўніцай беларускай, нямецкай і расейскай моваў у [[Чабаі|Чабайскай]] ([[Узбалацкі сельсавет]]) і [[Дорскі сельсавет|Дорскай]] школах [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Мясьнікова В.|загаловак=Доктар матчынага слова|спасылка=http://old2.zviazda.by/second.html?r=18&p=23&archiv=17122005|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=17 сьнежня 2005|нумар=[http://old2.zviazda.by/?archiv=17122005 247 (25579)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
 
З 1961 году працавала ў Інстытуце мовазнаўства [[АН БССР]]. Была старшынёй Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі. З 1987 году — загадніца аддзелу [[Лексыкалёгія|лексыкалёгіі]] і [[Лексыкаграфія|лексікаграфіі]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Янка Саламевіч|Саламевіч І.]]|загаловак=70 гадоў зь дня нараджэньня Валянціны Лемцюговай|спасылка=http://www.pawet.net/ns/2005/48/№_48_(734).html|выданьне=[[Наша слова]]|тып=[[газэта]]|год=14 сьнежня 2005|нумар=[http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=26528-1.pdf 48 (734)]|старонкі=1|issn=2073-7033}}</ref>.
 
Займалася навукова-арганізацыйнай, пэдагагічнай і грамадзкай дзейнасьцю, у тым ліку ў складзе Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Беларусі і анамастычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў. Узначальвала анамастычную школу ў Беларусі, заснаваную ў 1960-я гады [[Мікалай Бірыла|М. Бірылам]]. Выступала з артыкуламі ў прэсе пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця мовазнаўства. Бараніла беларускую тапаніміку, у тым ліку артыкул у Законе аб геаграфічных назвах, згодна зь якім спачатку назва даецца на беларускай мове<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=205707 Памерла Валянціна Лемцюгова. Гэта яна адстаяла беларускую тапаніміку], [[Наша Ніва]], 4 сакавіка 2018 г.</ref>, а таксама [[Беларускі лацінскі альфабэт|традыцыйную беларускую лацінку]]<ref>Лемцюгова В. [https://nn.by/?c=ar&i=105967 Не перавяліся дзяржаўныя чыноўнікі, якім не дае спакою ўсё беларускае] // [[Наша Ніва]], 5 сакавіка 2013 г.</ref>.
Радок 22:
Дасьледавала сучасную беларускую мову, [[анамастыка|анамастыку]]. Мае больш за 200 навуковых працаў, прысьвечаных пытаньням станаўленьня і функцыянаваньня ўсходнеславянскай [[айканімія|айканіміі]].
 
Аўтар манаграфіі «Беларуская айканімія» (1970), у якой дасьледавала працэс узьнікненьня і эвалюцыйнага разьвіцьця беларускіх назваў населеных пунктаў. Манаграфія належыць да рэгіянальнага тыпу дасьледаваньняў. У ёй высьвятляецца паходжаньне 4 тысячаў айконімаў, аналізуецца сэмантычны склад і словаўтваральныя сродкі (тапафарманты). Паасобна разглядаюцца айконімы, утвораныя ад агульных словаў (апэлятываў), ад назваў рэк і азёразёраў (гідронімаў), ад асабовых імён (антрапонімаў), паказваюцца працэсы заражэньня і эвалюцыі беларускіх айконімаў, раскрываецца сутнасьць закладзенай у іх інфармацыі. Аналіз дае магчымасьць высьветліць час узьнікненьня айконімаў, тэндэнцыі папярэдніх эпох, паказаць іх эвалюцыю айконімаў і гістарычныя зьмены.
 
Наступнае грунтоўнае дасьледаваньне — манаграфія «Усходнеславянская айканімія апэлятыўнага паходжаньня» (1983), пазьней аснова доктарскай дысэртацыі. У манаграфіі вывучаюцца беларускія, расейскія і ўкраінскія назвы населеных пунктаў. Асноўнай крыніцай фактычнага матэрыялу стала айканімія «Сьпісаў населеных месцаў Расейскай імпэрыі» (44 тамы, 2-я палова XIX — 1-я палова XX ст.) і аналягічныя сьпісы, выдадзеныя ў Горадні, Вільні, Кіеве і іншых местах. Шырока выкарыстоўваюцца сьведчаньні старажытнага і сярэдневечнага пісьменства, летапісаў, актаў, мэтрык, пісцовых і памятных кніг.
 
У 1980 годзе апублікавала першы ў беларускай і славянскай лексікаграфіі «Ўкраінска-беларускі слоўнік», рэестр якога зьмяшчае больш за 30 тысячаў словаў. Гэта быў трэці іншаславянска-беларускі слоўнік па «Расейска-беларускім» (Масква, 1953 год, двухтомны — Менск, 1982 год) і «Польска-беларускім» (Варшава, 1962). Слоўнік дыфэрэнцыйны: яго рэестр зьмяшчае асноўную, найбольш ужывальную лексіку сучаснай украінскай літаратурнай мовы, якая чымсьці адрозьніваецца ад сваіх беларускіх адпаведнікаў — значэньнем (адным або некалькімі), месцам націску, словаўтварэньнем, граматычным радам. Апроч літаратурнай лексікі, у ім таксама шмат словаў украінскай жывой народнай мовы, а таксама словы, патрэбныя да разуменьня ўкраінскай клясычнай літаратуры.