Віетнам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Узброеныя сілы: дапасаваньне
Радок 31:
|ЧасРозьніцаUTCУлетку = +7
|НезалежнасьцьПадзеі = &nbsp;- Абвешчаная<br />&nbsp;- Прызнаная
|НезалежнасьцьДаты = ад [[Францыя|Францыі]]<br />[[2 верасьня]] [[1945]]<br />[[1954]]
|ДзяржаўныГімн = Tien Quan Ca
|АўтамабільныЗнак =
Радок 38:
|Дадаткі =
}}
'''Віетна́м''', '''Віет Нам''' ({{мова-vi|Việt Nam|скарочана}}, вымаўл. {{IPA|[viət˨ næm˧]}}, афіцыйна — '''Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Віетна́м''', {{мова-vi|Cộng hòa Xã hội chủ nghĩa Việt Nam|скарочана}}) — краіна ў паўночна-ўсходняй [[Азія|Азіі]], якая месьціца ва ўсходняй частцы паўвостраву [[Індакітай]], цалкам ахопліваючы ўсходняе узьбярэжжеўзьбярэжжа паўвострава. Насельніцтва краіны паводле ацэнак на [[2015]] год складае 91 млн жыхароў (14-ы радок у сьвеце паводле колькасьці насельніцтва). Назва Віетнам перакладаецца як «Паўднёвы Віет», якая афіцыйна ўпершыню была ужытаўжыта ў [[1802]] годзе імпэратарам [[Гія Лонг]]ам і адноўлена ў [[1945]] годзе падчас заснаваньня незалежнай краіны пад кіраўніцтвам [[Ха Шы Мін]]а. Віетнам мяжуе з [[Кітай|Кітаем]] на поўначы, [[Лаос]]ам на паўночным захадзе, [[Камбоджа]]й на паўднёвым захадзе і выходзіць да [[Паўднёва-Кітайскае мора|Паўднёва-Кітайскага мора]] на ўсходзе<ref>[http://m.english.vietnamnet.vn/fms/government/54432/china-continues-its-plot-in-the-east-sea.html China continues its plot in the East Sea]. VietNamNet News.</ref>. Сталіцай краіны зьяўляецца горад [[Ханой]], пры гэтым найбольшым паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца [[Хашымін]].
 
Паўночная частка сучаснага Віетнаму амаль тысячу гадоў знаходзілася пад уладай кітайскіх імпэратараў з 111 году да н. э. да 939 году н. э. Яе незалежная краіна, Віетнам утварыўся ў 939 годзе, пасьля перамогі віетнамскіх сілаў ў [[бітва на рацэ Бач Занг (938)|бітве на рацэ Бач Занг]] супраць кітайскіх сілаў. Далйшая кіраваньне асобнай віетнамскай дынастыі каралёў прывяло да паступовага пашырэньня краіны на поўдзень Індакітаю. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя паўвостраў быў калянізаваны французамі. Пасьля японскай акупацыі ў 1940 годзе, віетнамцы распачалі першую Віетнамскую вайны за незалежнасьць краіны. 2 верасьня 1945 году прэзыдэнт [[Хашымін]] абвесьціў незалежнасьць Віетнаму ад Францыі пад новым імём Дэмакратычная Рэспубліка Віетнам. У 1954 годе Віетнам абвесьціў перамогу ў вайне супраць Францыі. Паводле дамовы тэрыторыя краіны была падзелена на дзьве дзяржавы — Паўночны Віетнам з сацыялістычнай арыентацыяй і [[Паўднёвы Віетнам]] з капіталістычным укладам. Канфлікт паміж двума бакамі актывізаваўся ў 1965 годзе ў паўнавартасную [[Вайна ў Віетнаме|вайну]] ззь непасрэдным умяшаньнем [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] ў яго. Вайна доўжылася да 1973 году і скончылася перамогай Паўночнага Віетнаму. Краіна была аб’яднаная пад адзіным камуністычным урадам, але заставалася беднай і палітычна ізаляванай. У 1986 годзе [[Камуністычная партыя Віетнаму]] ініцыявала шэраг эканамічных і палітычных рэформаў, якія паклалі шлях краіны да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/3752682.stm «Vietnam’s new-look economy»]. BBC News.</ref>.
 
Станам на 2010 год краіна ўсталявала дыпляматычныя адносіны з 178 краінамі сьвету. З 2000 году тэмпы эканамічнага росту Віетнама зьяўляюцца аднымі з самых высокіх у сьвеце. Дзякуючы даволі пасьпяховыя эканамічным рэформам, краіна атрымала магчымасьць увайсьці ў [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветную гандлёвую арганізацыю]] ў 2007 годзе. Акрамя таго, Віетнам зьяўляецца чальцом [[Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі|Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], [[Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца|Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва]] і Міжнароднай арганізацыяй [[франкафонія|франкафоніі]].
Радок 46:
== Гісторыя ==
[[Файл:Indochine française (1913).jpg|міні|180пкс|зьлева|[[Францускі Індакітай]] у 1913 годзе]]
Гісторыя віетнамскай дзяржаўнасьці налічвае 2,5 тысячтысячаў гадоў, на працягу якіх захоўвалася адзіная культура з цэнтрам у дэльце ракі [[Хонгха|Чырвонай]]. Самай старажытнай віетнамскай дзяржавай лічыцца [[Ванланг]], якая існавала ў сярэдзіне 1 тысячагодзьдзя да н. э. Аўлак і [[Намвіет]], якія зьмянілі яе ў II стагодзьдзі да н. э., былі захопленыя Кітаем. Пэрыяд «паўночнай залежнасьці», які доўжыўся прыкладна тысячу гадоў, скончыўся толькі ў X стагодзьдзі з абвяшчэньнем незалежнай дзяржавы [[Дайкавіет]], пасьпяхова адбіўшай спробы кітайцаў аднавіць сваё панаваньне. Кітайскае панаваньне спрычынілася да істотнага культурнага ўплыву кітайскае культуры ў краіне (перайманьне герагліфічнае пісьмовасьці, кітаізмаў, некаторых традыцыяў).
 
Стаўшы адной з наймацнейшых дзяржаваў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], Дайвіет у XIII стагодзьдзі адбіў тры ўварваньні [[Мангольская імпэрыя|манголаў]]. У XV стагодзьдзі пасьля працяглай барацьбы краіна падпарадкавала дзяржаву [[Чампа]], якая знаходзілася ў цэнтральнай частцы сучаснага Віетнаму, у XI, XV і XVIII стагодзьдзях Дайвіет пасьпяхова абараняў сваю незалежнасьць у войнах супраць кітайцаў.
Радок 52:
У XVII стагодзьдзі Дайвіет распаўся на два княствы пад намінальнай уладай імпэратараў дынастыі Ле. У XIX стагодзьдзі краіну аб’ядналі кіраўнікі дынастыі Нгуенаў, якія перанесьлі сталіцу з паўночнага гораду [[Ханой|Тхангланг]] (сучасны Ханой) у цэнтар у горад [[Хюэ]].
 
У пэрыяд з 1615 па 1753 гады францускія гандляры актывізаваліся ў рэгіёне [[Занг Чонг]], тамака і зьявіліся каталіцкія місіянэры. Пасьля затрыманьня некалькіх місіянэраў з тае прычыны, што віетнамскі манарх адчувае пагрозу з боку бесьперапыннай [[хрысьціянства|хрысьціянізацыі]], францускі флёт атрымаў дазвол ад свайго ўраду на ўмяшаньне ў справы Віетнаму ў 1834 годзе з мэтай вызваленьня місіянэраў. Незалежнасьць каралеўства Віетнаму паступова размывалася Францыяй, чаму спрыяў шэрагу ваенных захопаў паміж 1859 і 1885 гадамі. У 1862 годзе паўднёвая трэць краіны стала францускай калёніяй [[Кашыншына]]. Да 1884 году ўся краіна апынулася пад уладай Францыі, а цэнтральнай і паўночнай часткі Віетнама былі падзеленыя на два пратэктары: [[Анам]] і [[Танкін]]. Тры віетнамскія калёніі былі фармальна аб’яднаныя ў зьвяз ФранцузскагаФранцускага Індакітаю ў 1887 годзе, часткамі якога зьяўляліся таксама суседнія [[Камбоджа]] і [[Лаос]]. Француская адміністрацыя ўвяла значныя палітычныя і культурныя зьмены ў жыцьцё віетнамскага грамадзтва. Гэта была распрацавана сыстэма заходняга стылю сучаснай адукацыі, а таксама шырока распаўсюджваўся каталіцызм. Большасьць францускіх пасяленцаў ў Індакітаі былі сканцэнтраваны ў Кашыншына, а таксама ў рэгіёнах Сайгону і ў Ханою, якая сталася сталіцай калёніі. У Анаме была захаваная намінальная ўлада імпэратара.
 
Пасьля японскай акупацыі 1941—1945 гадох у выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі Віетнам 2 верасьня 1945 году быў абвешчаны незалежнай дзяржавай — Дэмакратычнай Рэспублікай Віетнам (ДРВ). Усьлед за гэтым больш за восем гадоў (1945—1954) краіна адстойвала свой сувэрэнітэт у вайне супраць Францыі. Першым прэм’ер-міністрам і прэзыдэнтам Паўночнага Віетнаму стаў [[Ха Шы Мін]].
Радок 61:
У 1978 годзе ў адказ на тэрор з бок [[чырвоныя кгмэры|чырвоных кгмэраў]], якія гвалтавалі віетнамскіх жыхароў у памежных рэгіёнах [[Анзянг]] і [[К’ензянг]], Віетнам зьдзейсьніў пасьпяховае ваеннае [[камбаджыйска-віетнамская вайна|ўварванне ў Камбоджу]] і перамог кгмэраў захапіўшы [[Пнампэнь]]. У выніку ў Камбоджы паўстаў новы правіетнамскі сацыялістычны ўрад [[Народная Рэспубліка Кампучыя|Народнай Рэспублікі Кампучыі]], які кіраваў краінай да 1989 году. Гэтыя падзеі, аднак, пагоршылі адносіны Віетнаму з Кітаем, які падтрымліваў чырвоных кгмэраў, у выніку чаго адбылася [[кітайска-віетнамская вайна]] ў 1979 годзе, дзе Віетнам атрымаў вайсковую і гуманітарную падтрымку з боку [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
 
На VI зьездзезьезьдзе [[Камуністычная партыя Віетнаму|Камуністычнай партыі Віетнаму]] ў сьнежні 1986 году быў абраны новы ўрад на чале з рэфарматарамі. Ачоліў урад 71-гадовы [[Нгуен Ван Лін]], які стаў новым генэральным сакратаром партыі. Лін і рэфарматары рэалізавалі шэраг рынкавых рэформаў, якія скіравалі пераход краіны ад плянавай эканомікі да сацыялістычнай рынкава-арыентаванай эканомікі. Не зважаючы на тое, што аўтарытэт дзяржавы заставаўся бясспрэчным, урад заахвочваў прыватную ўласнасьць на фэрмы і фабрыкі, праводзіў эканамічнае дэрэгуляваньне і дамагаўся прытоку замежных [[інвэстыцыя]]ў, захоўваючы пры гэтым кантроль над стратэгічнымі галінамі гаспадаркі. Віетнамская эканоміка пасьля гэтага дасягнула высокіх тэмпаў росту ў сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасьці, будаўніцтве, росту экспарту і замежных інвэстыцыяў. Аднак, гэтыя рэформы таксама прывялі да росту няроўнасьці ў краіне.
 
== Палітыка ==
У Віетнаме дзейнічае аднапартыйная сыстэма. У цяперашні час дзейная канстытуцыя, якая ў красавіку [[1992]] году замяніла былую канстытуцыю [[1975]] году, вызначае цэнтральную ролю [[Камуністычная партыя Віетнаму|камуністычнай партыі Віетнаму]] ва ўсіх органах улады, у [[палітыка|палітыцы]] і [[грамадзтва|грамадзтве]]. Генэральны сакратар камуністычнай партыі выконвае шматлікія ключавыя адміністрацыйныя і выканаўчыя функцыі, кантралюючы нацыянальныя арганізацыі і дзяржаўныя партыйныя прызначэньні, а таксама мае вызначальную ролу пры распрацоўцы дзяржаўнае палітыкі. Толькі чальцы асобных афіляваных палітычных арганізацыяў маюць дазвол на ўдзел у выбарах у краіне, да гэтых арганізацыяў адносяцца [[Віетнамскі айчынны фронт]] і прадстаўнікі партыяў працаўнікоў і прафзьвязаў. Хоць афіцыйна дзяржава імкнецца да стварэньня [[сацыялізм]]у, ейная эканамічная палітыка становіцца ўсё больш [[капіталізм|капіталістычнай]]<ref>[http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,1592581,00.html The Spoils of Capitalism]. Time</ref>. У сваю чаргу, улады былога Паўднёвага Віетнаму прытрымліваліся дэмакратычнага, шматпартыйнага ладу.
 
Першым прэм’ер-міністрам і прэзыдэнтам быў [[Ха Шы Мін]].
Радок 72:
 
=== Дачыненьні зь Беларусяй ===
Віетнам прызнаў незалежнасьць [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] [[27 сьнежня]] [[1991]] году. Дыпляматычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваны [[24 студзеня]] [[1992]] году. У сьнежні [[1997]] году гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Віетнам было пераўтворана ў амбасаду. Амбасада Віетнаму ў [[Менск]]у была адчынена ў канцы [[2003]] году. У красавіку [[1997]] і красавіку [[2008]] гадоў прэзыдэнт Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка]] наведваў Віетнам з афіцыйнымі візытамі, пасьля чаго афіцыйныя прадстаўнікі неаднаразова наведвалі краіны.
 
== Геаграфія ==
Радок 78:
Большую частку тэрыторыі займаюць невысокія і сярэдневышынныя горы. Найбольш узвышаная паўночна-заходняя частка — хрыбет [[Хаангльеншон]] зь вяршыняй [[Фаншыпан]] (3143 м). Уздоўж заходніх межаў цягнуцца горы [[Чыянгшон]] зь лякальнымі пласкагор’ямі і плято, найбольшыя зь якіх [[Кантум]] і [[Даклак]], што месьцяцца на поўдні краіны. Каля ўзьбярэжжаў маюцца нізіны, найбольш значныя ў дэльтах рэк [[Мэконг]] (каля 50 тыс. км²) і [[Хонгха]] (каля 15 тыс. км²). Асноўнымі карыснымі выкапнямі, якія знаходзяцца пераважна на поўначы, зьяўляюцца [[вугаль|каменны вугаль]], [[жалезная руда]], [[цына]], [[волава]], [[цынк]], [[малібдэн]], [[вальфрам]], [[тытан]], [[баксыт]]ы, [[храміт]]ы, [[марганец]], [[фасфарыт]]ы і [[апатыт]]ы. Вялікія запасы [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]] сканцэнтраваны ў нетрах шэльфу Паўднёва-Кітайскага мора.
 
Клімат субэкватарыяльны мусонны, на поўначы трапічны. Зіма на поўдні гарачая, на поўначы халаднаватая, лета ўсюды гарачае. Сярэдняя тэмпэратура [[студзень|студзеня]] на раўнінах на поўначы складае 15 &nbsp;°C, на поўдні 26 &nbsp;°C, [[ліпень|ліпеня]] адпаведна 28 &nbsp;°C і 29 &nbsp;°C. У гарах халадней. Вылучаюцца 2 сэзоны: летні, які цягнецца зь сярэдзіны [[травень|траўня]] да сярэдзіны [[кастрычнік]]а, — гарачы і дажджлівы; зімовы (зь сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны сакавіка) — цёплы і сухі. Восеньню бываюць [[тайфун]]ы, у далінах рэкаўрэк і на ўзьбярэжжы часьцяком назіраюцца разбуральныя паводкі. Ападкі маюць паказчык 1500—2000 мм за год, у гарах да 3000 мм. Большая частка іх прыпадае на летні сэзон.
 
Рэкі горныя — кароткія, парожыстыя і шматводныя, багатыя гідраэнэргіяй, то бок сумарныя рэсурсы ацэньваюцца ў 15 млрд кВт. На поўдні ніжняе цячэньне ракі Мэконг, на поўначы сярэдняе і ніжняе ракі Хонгха, рака [[Ма (рака)|Ма]].
Радок 86:
== Эканоміка ==
[[Файл:Saigon Trade Center 21112013.JPG|міні|180пкс|зьлева|[[Гандлёвы цэнтар Сайгон]] ёсьць адным зь першых хмарачосаў у [[Хашымін]]е]]
На кантынэнтальным шэльфе Віетнаму маюцца вялікія запасы [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]]. Пераважна на поўначы і паўночным-захадзе засяроджаныя радовішчы [[вугаль|вугалю]], [[вальфрам]]у, [[цынк]]у, [[волава]], [[апатыт]]авых, [[Жалезная руда|жалезных]] і [[марганцавая руда|марганцавых руд]], [[тытан]]а, [[цына|цыны]]. Маюцца запасы [[баксыт]]аў. Краіна багатая гідрарэсурсамі. У апошнія гады эканоміка краіны разьвіваецца досыць высокімі тэмпамі. У [[2007]] годзе прырост СУП дасягнуў рэкорднага за апошняе дзесяцігодзьдзе паказчыку 8,5 %, у абсалютным вылічэньні — 71,2 млрд даляраў ЗША або 835 даляраў ЗША на душу насельніцтва.
 
У структуры СУП пераважае [[прамысловасьць]] (41,8 %), значную ролю гуляе [[Сфэра паслугаў|сфэра паслугаў]] (38,2 %). У той жа час каля 75 % насельніцтва занята ў [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]]. Віетнам зьяўляецца адным зь лідэраў па пастаўках на сусьветны рынак [[рыс]]у, [[кава|кавы]], [[гарбата|гарбаты]], [[чорны перац|чорнага перцу]], натуральнага [[каўчук]]а і некаторых іншых відаў сельскагаспадарчых культураў. Аснову прамысловай вытворчасьці складаюць [[электраэнэргетыка]], [[нафтавая прамысловасьць|нафтавая]] і [[вугальная прамысловасьць]], актыўна разьвіваюцца электратэхнічная, хімічная, тэкстыльная, харчовая галіны, машынабудаваньне, вытворчасьць будматэрыялаў.
 
Віетнам падтрымлівае зьнешнеэканамічныя сувязі з больш за 120 дзяржавамі і тэрыторыямі. Зьнешнегандлёвае абарачэньне за [[2007]] год перавысіла 109 млрд даляраў ЗША, пры гэтым экспарт склаў 48,4 млрд даляраў, імпарт — 60,8 млрд даляраў. Асноўныя лініі экспарту — сырая нафта, швейныя, трыкатажныя і абутковыя вырабы, морапрадукты, электроніка і вылічальная тэхніка, якая зьбіраецца на мясцовых прадпрыемствах зь імпартных камплектуючых, прадукцыя дрэваапрацоўчай прамысловасьці, рыс, натуральны каўчук, кава, гарбата; імпарту — машыны і абсталяваньне, ГЗМ, мэталапракат, сыравіна для лёгкай прамысловасьці, электроніка і камплектуючыя да яе, угнаеньні, хімікаты.
 
[[Турызм]] зьяўляецца важным элемэнтам эканамічнай актыўнасьці ў краіне, складаючы 7,5% ад СУП краіны. Віетнам наведала больш за 12,9 мільёнаў турыстаў у 2017 годзе, павялічыўшыся за год на 29,1%, што робіць краіну адной з найбольш хуткарослых паводле гэтага паказчыку ў сьвеце. Пераважная большасьць наведвальнікаў за 2017 год прыпадала на краіны Азіі, як то [[Кітай]] (4 млн), [[Рэспубліка Карэя]] (2,6 млн) і [[Японія]] (0,8 млн), што склала палову ад усяго турыстычнага патоку. Даволі высокая частка прыпала на краіны Эўропы, як то агулам амаль 1,9 млн. Першае месца сярод эўрапейцаў займае [[Расея]] (574 тысячы), затым рушаць [[Вялікабрытанія]] (283 тысячы), [[Францыя]] (255 тысячтысячаў) і [[Нямеччына]] (199 тысячтысячаў). Сярод іншых краінаў сьвету, грамадзяне якіх наведалі Віетнам у 2017 годзе, варта вылучыць [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] (614 тысячтысячаў) і [[Аўстралія|Аўстралію]] (370 тысячтысячаў). Самымі наведвальнымі месцамі сталіся гарады [[Хашымін]], [[Ханой]] і [[Халонг]], апошні зь якіх падлічваецца разам з [[Халонг (затока)|затокай Халонг]], якая ўключана ў сьпіс [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО]]. Усе тры места ўваходзяць у лік топ-100 самых наведвальных гарадоў сьвету. Усяго ў краіне знаходзяцца восем аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
 
== Дэмаграфія ==