Віктар Януковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +Зьвязнасьць
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 37:
Да студзеня 1994 г. Януковіч працаваў намесьнікам дырэктара з матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і транспарту Данецкага дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня вугальнай прамысловасьці, гендырэктарам аб’яднаньня прадпрыемстваў «Данбастрансрамонт». У 1994 г. некалькі месяцаў займаў пасаду гендырэктара вытворчага аб’яднаньня прамысловага транспарту вугальнай прамысловасьці «[[Укрвуглепрамтранс]]», а ў верасьні гэтага ж году быў прызначаны гендырэктарам Данецкага тэрытарыяльна-вытворчага аб’яднаньня аўтатранспарту.
 
У 1996 г. Януковіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, а ў траўні [[1997]] г. стаў яе кіраўніком. Адначасна ён быў дэпутатам абласной рады, у 1999—2001 быў яе старшынём.
 
У 2001 г. скончыў [[Украінская Акадэмія зьнешняга гандлю|Украінскую Акадэмію зьнешняга гандлю]] па спэцыяльнасьці «міжнароднае права», атрымаў званьні доктара эканамічных навук ды прафэсара.