Вінцэсь Каратынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
Радок 13:
|Грамадзянства = Расейская імпэрыя
|Род дзейнасьці = [[Журналіст]]
|Гады актыўнасьці = [[1851]]—[[1867]]1851—1867
|Напрамак =
|Жанр = [[Паэзія]]
Радок 33:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далідовічаў — шляхцянкі зь якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра зь Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапіўся ў [[Нёман]]е, а празь нейкі час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганіста. Навучыў чытаць і пісаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У [[1850]]—[[1862]]1850—1862 гадах быў сакратаром [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомлі]]. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з латыні. Граў на скрыпцы. Разам з расейскім пісьменьнікам М. Лясковым падарожнічаў па Літве (Беларусі). Супрацоўнічаў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.
 
Дэбютаваў у друку ў [[1856]] годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, [[1857]]), паэмы «Таміла» (па-польску, [[1858]]), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У [[1994]] годзе выйшаў збонік твораў.
 
Перакладаў на польскую мову творы [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкіна]], М. Лермантава, Г. Гейне і інш. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра [[Наваградак]] і Наваградчыну.