Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 40:
|Водступ подпісу на мапе =
|Кампус = Гарадзкі
|Былыя назвы = Віцебскі вэтэрынарны інстытут (да [[1 кастрычніка]] [[1994]] г.), Віцебскі вэтэрынарна-заатэхнічны інстытут ([[1933]]—[[1939]]1933—1939 гг.)
|Іншы парамэтар = Узнагароды
|Іншае значэньне = {{Ордэн Знак Пашаны}}
Радок 51:
|Нататкі =
}}
'''Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны''' (ВДАВМ) — [[вышэйшая навучальная ўстанова]] Беларусі заснаваная ў лістападзе 1924 году. На [[2012]] год налічвала 28 катэдраў і ўлучала аграрны каледж (вёска [[Лужасна]], [[Віцебскі раён]]), навукова-дасьледніцкі інстытут і лябараторыю [[Інфармацыйныя тэхналёгіі|інфармацыйных тэхналёгіяў]]. Таксама меліся філіялы ў [[Пінск]]у ([[Берасьцейская вобласьць]]) і [[Рэчыца|Рэчыцы]] ([[Гомельская вобласьць]]). Факультэты: біятэхналягічны, [[Вэтэрынарыя|вэтэрынарнай]] мэдыцыны, даакадэмічнай падрыхтоўкі, завочнага навучаньня, павышэньня кваліфікацыі. Галоўны корпус месьціцца па вул. Даватара, д. 7.
 
== Мінуўшчына ==
У лістападзе 1924 г. заснавалі Віцебскі вэтэрынарны інстытут на аснове мясцовых вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікуму (засн. [[1921]] г.), губэрнскага вэтэрынарнага-заалягічнага музэю ([[1918]] г.) і вэтэрынарна-бактэрыялягічнай лябараторыі ([[1913]] г.)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны|спасылка=http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar285825&strq=l_siz=20|выдавец=[[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]]|дата публікацыі=2009|дата доступу=8 сьнежня 2015}}</ref>.
 
У 2009 годзе 37% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў засталіся працаваць на ранейшым месцы пасьля адпрацоўкі 2 гадоў па разьмеркаваньні. У 2011 годзе — засталіся 45% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў. Тры месячныя заробкі вэтэрынарнага лекара складалі [[Цана|цану]] адной [[Карова|каровы]]. За 2011 год у акадэміі распрацавалі 86 вэтэрынарных прэпаратаў, як [[Лекі-адпаведнікі|аналягаў]], гэтак і ўласнай распрацоўкі. Выпусьцілі каля 150 падручнікаў, даведнікаў і навуковых манаграфіяў. Выканалі навуковых працаў на 4 млрд [[Беларускі рубель|рублёў]] ($714 тыс.), што складала звыш паловы адпаведных выдаткаў у сельскагаспадарчых ВНУ Беларусі. Зь верасьня 2011 г. акадэмія перайшла да 3-узроўневага практычнага навучаньня на вытворчасьці ў 6-8 месяцаў. 1-ы ўзровень — пасьля 1-га курса студэнты атрымлівалі вырабы жывёлагадоўлі і нарыхтоўвалі кармы ў навучальнай гаспадарцы і 40 філіялах гаспадарак па дамове. 2-і ўзровень — практыка на буйных сельскагаспадарчых прадпрыемствах з новым абсталяваньнем. 3-і ўзровень — пераддыплёмная праца на прадпрыемстве наступнага разьмеркаваньня<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=Алена Дзядзюля, Алена Даўжанок.|загаловак=«Навука — гэта фундамэнт для росту вытворчасьці»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=96554|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=28 красавіка 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-04-28 82 (27197)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/96561/28kras-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>.
Радок 60:
На лістапад 2011 г. Акадэмія амаль цалкам забясьпечвала студэнтаў інтэрнатамі. У студэнцкім гарадку працавала [[страўня]] на 240 месцаў і [[кавярня]]. За 2007—2011 гг. у ходзе абароны дысэртацыяў дасьледнікі атрымалі 44 [[патэнт]]ы на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі. Цягам існаваньня ВНУ распрацоўнікі стварылі навукова-тэхнічную дакумэнтацыю на 391 вэтэрынарны прэпарат і ўкаранілі 153 распрацоўкі. На лістапад 2011 г. ВНУ скончылі 28 809 адмыслоўцаў, у тым ліку 8532 (30%) завочна. Сярод выпускнікоў 16 255 (56%) былі вэтэрынарнымі лекарамі і 5022 (17%) зааінжынэрамі, у тым ліку сярод апошніх было 2722 завочнікі (54%)<ref>{{Артыкул|аўтар=Віктар Бойка, Алена Даўжанок.|загаловак=«Наша прафэсія служыць чалавецтву на працягу 250 гадоў»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=88999|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=17 лістапада 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-11-17 219 (27083)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/89033/17lis-8.indd.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
На 2012 г. звыш 70% студэнтаў удзельнічалі ў навуковай працы. Налічвалася 16 навуковых школ. Каля 56% выкладнікаў мелі навуковыя ступені і званьні. Звыш 65% заняткаў складала практыка. Падрыхтоўка вялася па 10 кірунках. Вывучаліся 15 відаў жывёлаў, у тым ліку разводзілі [[Авечка|авечак]], коз, [[страўс]]аў і перапёлак<ref name="з"/>.
 
=== Рэктары ===
* [[Яўген Алонаў]] (8 лістапада 1924 — [[1 сьнежня]] [[1929]])
* [[Сяргей Вышалескі]] (сьнежань 1929 — [[1930]])
* [[Уладзімер Лемеш]] ([[1944]]—[[1968]]1944—1968)
* [[Антон Ятусевіч]] ([[1998]] — 20 сьнежня 2016)
* [[Мікалай Гаўрычэнка]] (з 20 сьнежня 2016 г.)