Гаршчок: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
'''Гаршчо́к''' — [[гліна|гліняная]] пасудзіна для гатаваньня гарачай стравы, захоўваньня вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.
 
Вядомы з эпохі [[нэаліт]]у. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з [[10 стагодзьдзе|10X стагодзьдзя]] іх сталі вырабляць на [[ганчарны круг|ганчарным крузе]]. Рэгіянальныя асаблівасьці гаршчкоў у іх выкарыстаньні, формах, памерах у [[Беларусь|Беларусі]] замацаваліся ў мясцовых назвах: ''абеднік'', ''адынец'', ''варэйка'', ''гарлач'', ''гладыш'', ''[[збан]]'', ''зьлівач'', ''склепнік'', ''слоік'', ''[[спарыш]]'' і іншых. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награваньня ў напаленай [[печ]]ы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусьцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласьці з дамешкам [[жарства|жарствы]], [[пясок|пяску]], а пасьля абпальваньня гартавалі ў абвары. [[Дэкор]] стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геамэтрычным арнамэнтам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна ''спарышамі'' і ''траячкамі''.
 
Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыньня. [[Антрапамарфізацыя]] гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменьняў (носік, ручка), так і ў [[фальклёр]]ных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысьціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сымбалічна прадстаўляў сабой [[чалавек]]а — яго [[галава|галаву]] і ўлоньне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыцьцёвага цыклю: [[радзіны]], [[вясельле]], [[памінкі]]. У [[пахаваньне|пахавальнай]] абраднасьці гаршчок выступае як ёмішча [[душа|душы]] памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж сьветамі. У [[Пінскі раён|Пінскім раёне]] за [[труна|труной]] несьлі ў гаршчку пасьвечаную ваду, вадой крапілі [[магіла|магілу]], рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, зь печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненьне з [[агонь|агнём]] тлумачаць суаднясеньне яго з [[дамавік]]ом. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленьні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай сьвядомасьці ролю [[абярэг]]а. У рытуальных дзеяньнях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасьць «зьмяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасьці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць [[чараўніца|чараўніцу]], у ім пасьля пэўных апэрацыяў можа быць сканцэнтравана пэрсаніфікаваная [[хвароба]], менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак [[атмасфэрныя зьявы]].