Геаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Physical_world.jpg|міні|333пкс|Карта Зямлі ([[:Выява:Physical_world.jpg|Сярэдняя]]) ([[:Файл:World-map-2004-cia-factbook-large-2m.jpg|Вялікая 2 MB]])]]
 
'''[[Геаграфія]]''' вывучае месцазнаходжаньне, працягласьць, распаўсюджаньне і узаемадзеяньнеўзаемадзеяньне ўсіх значных элемэнтаў чалавечага і фізычнага асяродзьдзя зямельнай паверхні, распаўсюджаньне жыцьця на зямлі, уключаючы чалавечае жыцьцё і ўплыў чалавечай дзейнасьці. Слова ''геаграфія'' ({{мова-el|γεωγραφία}}) паходзіць ад грэцкіх словаў ''γη'' (''ге'') — Зямля і ''γραφειν'' (''графеін'') — пісаць, апісваць.
 
[[Фізычная геаграфія]] засяроджваецца на вывучэньні фізычных аспэктаў Зямлі, што ўключае ў сябе фізычную, мэтэаралягічную і экалягічную мадэль.
 
[[Грамадзкая геаграфія]] уключае [[Эканамічная геаграфія|эканамічную]], [[Палітычная геаграфія|палітычную]], [[Культурная геаграфія|культурную]] геаграфію і засяроджваецца на вывучэньні грамадзкіх ці не-фізычных аспэктаў Зямлі. Яна вывучае як чалавек прыстасоўваецца да фізычных умоў і які ў сваю чаргу робіць уплыў на фізычную Зямлю.
 
Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.
Радок 16:
Аднак у Сярэднявечнай Эўропе стала панаваць біблейская карціна сьвету. Веды антычных навукоўцаў былі незапатрабаванымі, увесь сьветапогляд засноўвалася на Бібліі. Толькі асобныя падарожнікі пашыралі геаграфічны далягляд эўрапейцаў. Сярод іх: вэнэцыянец [[Марка Пола]], які зьдзейсьніў у другой палове XIII ст. падарожжа ў [[Кітай]]; [[Афанасій Нікіцін]] першы расейскі падарожнік па [[Індыя|Індыі]] (XV ст.).
 
Прарыў у адкрыцьці эўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцьці|Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў]]. Вось найважныя зь іх: дасягненьне [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафорам Калюмбам]] берагоў [[Амэрыка|Амэрыкі]] ([[1492]]), плаваньне [[Васка да Гама|Васка ды Гамы]] вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасьветнае плаваньне экспэдыцыі Магелана (1519-22), адкрыцьцё галяндцамі берагоў [[Аўстралія (кантынэнт)|Аўстраліі]] (пач. XVII ст.), адкрыцтцё расейскімі землепраходцамі [[Сыбір]]ы і [[Далёкі Ўсход|Далёкага Ўсходу]] (кан. XVI—XVII стст.стагодзьдзе). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
 
У Новы час (XVII—XIX стст.стагодзьдзі) геаграфія стала разьвівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасьцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спэцыяльную (занятую апісаньнем асобных краінаў) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернасьці). Яго суайчынтнік А. Гумбальдт заснаваў вучэньне аб прыродных комплексах (ляндшафтах) і вылучыў ляндшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадзкую галіны. У Новы час зьявіліся паняцьці «фізычная геаграфія» (А. Гумбальдт) і «эканамічная геаграфія» ([[Міхаіл Ламаносаў]]). Географ і падарожнік XIX стагодзьдзя П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі казаў, што прадмет вывучэньня геаграфіі — прырода і дзейнасьць чалавека, які зьмяняе прыроду.
 
Выбітныя падарожнікі Новага часу: [[Джэймз Кук]]; расейскія мараплаўцы М. П. Лазараў і Ф. Ф. Белінсгаўзэн, якія адкрылі [[Антарктыда|Антарктыду]]; [[Дэйвід Лівінгстан]]; выхадцы зь [[Беларусь|Беларусі]]: [[Ян Чэрскі]], [[Ігнат Дамейка]]; [[Руаль Амундсэн]].
 
Да пачатку XIX ст. геаграфія ператварылася ў сыстэму навук. Расейскі навуковец В. В. Дакучаеў заклаў асновы глебазнаўства і геаграфіі глебаў, А. І. Ваейкаў — кліматалёгіі, [[Уладзімер Вярнадзкі|У. І. Вярнадзкі]] — біягеаграфіі, амэрыканец ЎУ. Дэвіс — геамарфалёгіі (навукі аб рэльефе). Савецкі навуковец-географ Л. С. Бэрг стварыў сучаснае вучэньне аб ляндшафтах, М. М. Баранскі сфармуляваў важныя канцэпцыі эканамічнай геаграфіі. А. А. Грыгор'еўГрыгор’еў упершыню акрэсьліў паняцьце [[геаграфічная абалонка]], як плянэтарны комплекс, кампанэнты якога знаходзяцца ў цесным узаемадзеяньні. Геаграфічная абалонка і яе складовыя часткі — гэта і ёсьць аб'ектаб’ект вывучэньня сучаснай геаграфіі.
 
== Асноўныя крыніцы геаграфічных ведаў ==
Да цяперашняга часу добра вывучаныя шматлікія рэгіёны Землі, таму важнай крыніцай геаграфічных ведаў зьяўляецца геаграфічная літаратура. Нараўне з гэтым, геаграфічныя дасьледаваньні працягваюцца. Пры палявых дасьледаваньнях вывучэньне геаграфічных аб'ектаўаб’ектаў вядзецца непасрэдна на мясцовасьці. Экспэдыцыі таксама зьяўляюцца важнай крыніцай геаграфічнай інфармацыі. У сучаснай геаграфіі замест кароткатэрміновых экспэдыцыяў сталі арганізоўваць комплексныя стацыянары і пастаянна дзейныя станцыі і лябараторыі. Дзякуючы гэтаму, створана сыстэма маніторынгу навакольнага асяродзьдзя. Гэта інфармацыйная сыстэма, задача якой складаецца ў назіраньні за станам прыроднага асяродзьдзя і зьменамі, якія адбываюцца ў ім пад уплывам дзейнасьці чалавека.
 
Акрамя таго, у геаграфіі знайшлі ўжываньне і дыстанцыйныя мэтады дасьледаваньняў, у прыватнасьці: вывучэньне аэрафатаздымкаў і дасьледаваньне Землі з космасу. Пры выкарыстаньні дыстанцыйных мэтадаў дасьледаваньняў значна павялічваецца тэрыторыя, ахопленая назіраньнем.
Радок 38:
{{Партал|Геаграфія}}
{{Праект|Геаграфія}}
{{Commons|Category:Geography|выгляд=міні}}
* [http://www.nationalgeographic.com/ National Geographic]
* [http://www.igu-net.org/ Інтэрнацыянальнае геаграфічнае аб’яднаньне]