Генадзь Пашкоў: розьніца паміж вэрсіямі

д
Няма апісаньня зьменаў
 
|Грамадзянства = [[Беларусь]]
|Род дзейнасьці = [[Рэдактар]]
|Гады актыўнасьці = З [[1967]]-га
|Напрамак =
|Жанр = [[Паэзія]], [[нарыс]]
|Дэбют = 1967
|Значныя творы =
|Прэміі = Прэмія [[камсамол]]а Беларусі ([[1980]]), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь ([[1998]])
|Узнагароды =
|Подпіс =
|Сайт =
}}
'''Гена́дзь Пашко́ў''' (1948; в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі [[паэт]], [[перакладнік]], [[публіцыст]]. Галоўны рэдактар выдадзенай у 1996—[[2004]]1996—2004 гг. 18-томнай унівэрсальнай «[[Беларуская энцыкляпэдыя|Беларускай энцыкляпэдыі]]».
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў [[Сям’я|сям’і]] служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У [[1953]] годзе разам з бацькамі пераехаў у [[Смаргонскі раён]] ([[Гарадзенская вобласьць]], БССР).
 
Пасьля сканчэньня [[Войстам]]скай сярэдняй школы ў [[1966]] г. паступіў на [[Інстытут журналістыкі БДУ|факультэт журналістыкі]] [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]. У [[1971]]—[[1972]]1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадачаў для дзяцей і юнацтва на [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускім радыё]]. З 1972 г. ў [[часопіс]]е «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» — загаднік рэдакцыі, затым адказны сакратар, з [[1979]]-га — намесьнік галоўнага рэдактара. З [[1989]] г. быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце Цэнтральнага камітэту [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі Беларусі]], працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «[[Тэатральная Беларусь]]», рэдагаваў «[[Цэнтральная газэта|Цэнтральную газэту]]». Зь лютага [[1996]] г. да [[2008]] г. — дырэктар [[выдавецтва]] [[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі|«Беларуская энцыкляпэдыя»]] імя [[Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]]. Зь 2008-га першы сакратар [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]].
 
Чалец [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменьнікаў]] з [[1977]] году. З 1996-га — чалец-карэспандэнт [[Міжнародная славянская акадэмія навук, адукацыі, мастацтва і культуры|Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры]].
 
== Творчасьць ==
У друку выступае з 1967 году. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» ([[1975]]), «Дыстанцыя небясьпекі» (1979; прэмія камсамолу Беларусі, 1980), «Гравюры дарог» ([[1981]]), «Зямлю слухаю» ([[1983]]), «Маналог на кастрышчы» ([[1986]]), «Крокі» ([[1988]]), «Люблю, спадзяюся, жыву» ([[1990]]), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім сьвятлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» ([[1991]]), «Зорнае поле» ([[1999]]), кнігі [[нарыс]]аў «Будзень як сьвята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). Зьяўляецца адным з аўтараў [[Дакумэнтальны фільм|дакумэнтальнага]] [[фільм]]а «[[Я зямлю люблю так]]…».
 
== Бібліяграфія ==
32 635

зьменаў