Генацыд чаркесаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Генацыд; дададзеная Катэгорыя:Генацыды з дапамогай HotCat
Радок 1:
'''Генацыд чаркесаў''' — арганізаваныя і мэтанакіраваныя дзеяньні адміністрацыі [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] па зьнішчэньні аднаго з заходнекаўкаскіх этнасаў — чаркескага (адыгскагаадыскага). Меў месца ў рамках захопніцкай палітыкі Расеі на [[Каўказ]]е, т. зв. [[Каўкаская вайна|Каўкаскай вайны]]. У выніку адзін з асноўных каўкаскіх этнасаў — [[чаркесы]] ([[адыгі]]) былі зьнішчаныя на значнай тэрыторыі, спрычыненая іх эміграцыя за межы Расейскай Імпэрыі, а сацыяльная арганізацыя чаркескіх народаў дэградавала.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Circassia in 1750.png|thumb|Тэрыторыя Чаркесіі ў 1750 годзе]]
Да сярэдзіны [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] арганізаваны супраціў адыгаў (чаркесаў) расейскай уладзе быў зломлены. Асабліва ўскладнілася ваенная сытуацыя для чаркесаў пасьля перамогі Расеі на Ўсходнім Каўказе, у [[Дагестан]]е, разгрому Імамата Шаміля ў [[1859]] годзе. Сілы Імпэрыі былі пасьля таго засяроджаныя на Заходнім Каўказе — на вайне з чаркесамі, якая была пасьпяхова давершаная поўнай паразай чаркескіх сілаў.
 
З [[1862]] году пачынаецца масавая дэпартацыя карэннага насельніцтва. Сотні тысячаў людзей, сагнаных на ўзьбярэжжа Чорнага мора, гінуць ад холада, голада, хваробаў. Паводле зьвестак Адольфа Бержэ (1828-1886 гг.), які лічыўся афіцыйным расейскім гісторыкам Каўкаскай вайны (а таму меў усе падставы зьмяншаць віну расейскай адміністрацыі), з больш чым мільёна адыгаў (чаркесаў) у вайне загінула больш 400 тыс. чалавек, выселена амаль 500 тыс. чалавек, на гістарычнай радзіме засталося толькі каля 80 тыс. чалавек.
[[Файл:Resettlement of Circassians Into Ottoman Empire.jpg|thumb|320px|left|Перасяленьне чаркесаў з-за генацыду ў Асманскую імпэрыю. Сьветла-зялёным колерам паказаная этнічная тэрыторыя чаркесаў. Цёмна-зялёным колерам паказаная тэрыторыя, дзе засталіся жыць чаркесы пасьля генацыду.]]
Велізарныя масы адыгаў-эмігрантаў аказаліся раскіданымі па ўсёй велізарнай Асманскай Імпэрыі. Вялікая плынь перасяленцаў (так званых [[мугаджыр]]аў) і непадрыхтаванасьць асманскай адміністрацыі да іх прыняцьця і разьмяшчэньня вялі да масавай гібелі людзей.
 
Працэс гвалтоўнай дэпартацыі працягваўся да пачатку І Сусьветнай вайны — як асобнымі сем'ямісем’ямі, так і цэлымі паселішчамі. Над невялікімі групамі адыгаў (чаркесаў), якія засталіся на сваёй гістарычнай тэрыторыі, царская адміністрацыя праводзіла палітыку гвалтоўнай культурнай асіміляцыі.
 
На думку прадстаўнікоў чаркескага нацыянальнага руху, «Расея ставіла мэтай ня толькі захоп тэрыторыі, але і поўнае зьнішчэньне альбо высяленьне карэннага народу са сваіх гістарычных земляў»<ref>[http://nashaziamlia.org/2006/10/19/355/ АДЫГІ ЗАКЛІКАЮЦЬ ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ ПРЫЗНАЦЬ ІХ ГЕНАЦЫД (Д пр-п 37)]</ref>.
 
Сёньня на гістарычнай чаркескай тэрыторыі жывуць утвораныя ў выніку савецкай палітыкі падзелу чаркесаў на асобныя народнасьці кабардынцы, чаркесы, адыгейцы, шапсугі — агульнай колькасьцю каля 700 тысячтысячаў чалавек у 4 суб'ектахсуб’ектах [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскай Фэдэрацыі]] ([[Кабардына-Балкарская Рэспубліка]], [[Карачаева-Чаркеская Рэспубліка]], [[Рэспубліка Адыгея]], [[Краснадарскі край]]), прытым усюды яны складаюць меншасьць насельніцтва і нават так займаюць ня больш 20% ад раней займанай гістарычнай тэрыторыі.
 
Больш за 3 мільёны чаркесаў жыве за межамі Паўночна-Заходняга Каўказу ў 50 дзяржавах сьвету. З прычыны штучна створанай разьяднанасьці этнічныя [[адыгі]] ([[чаркесы]]) паступова страчваюць культуру, мову.
 
== Пытаньне генацыду ==
На працягу апошняга дзесяцігодзьдзя, асабліва пасьля двух [[Чачэнскія войны|Чачэнскіх войнаў]], пра-чачэнскія групы пачалі дасьледаваньне гісторыю [[Каўкаская вайна|Каўкаскай вайны]] і прыйшлі да высновы, што масавае [[перасяленьне]] народаў [[Каўказ|Каўказу]]у зьяўляецца «Чаркескімі [[этнічныя чысткі|этнічнымі чысткамі]]», хаця гэты панятак не выкарыстоўваўся ў 19 стагодзьдзі. Яны зазначаюць, што масавае перасяленьне насамрэч зьяўлялася неня добраахвотным, а ягонай сапраўднай прычынай зьяўлялася тое, што цяпер называецца этнічнымі чысткамі — сыстэматычнае апусташэньне вёсак расейскімі жаўнерамі<ref>Derluguian, Georgi M. 2006. [http://tls.timesonline.co.uk/article/0,,25346-2020225,00.html A new war in the Caucasus?. Review of the book ''Bourdieu’s Secret Admirer in the Caucasus''] [[The Times]] (UK), [[1 лютага]], 2006{{ref-en}}</ref>, якое суправаджалася расейскай [[калянізацыя|калянізацыяй]]й.<ref>Andrei Smirnov. 2006. [http://www.cdi.org/russia/johnson/2006-207-30.cfm Disputable anniversary could provoke new crisis in Adygeya]. ''[[Eurasia Daily Monitor]]'', [[13 верасьня]], [[2006]], 3(168). [[Jamestown Foundation]]{{ref-en}}</ref> Паводле іхных ацэнак каля 90 адсоткаў чаркесаў, што складала больш за 3 мільёны чалавек,<ref>Kullberg, Anssi and Christian Jokinen. 2004. [http://www.cc.jyu.fi/~aphamala/pe/2004/terrorism.htm From Terror to Terrorism: the Logic on the Roots of Selective Political Violence]. ''The Eurasian Politician'', ліпень 2004 г.{{ref-en}}</ref> зьмянілі сваё месца жыхарства з тэрыторыяў, заваяваных [[Расея|Расеяй]]й. Падчас гэтых падзеяў і падзеяў, якія папярэднічалі [[Каўкаская вайна|Каўкаскай вайне]], прынамсі дзясяткі тысячаў чаркесаў загінулі ў «праграме ўзброеннага выгнаньня, дэпартацыі і разьні, зьдзейсьненай пад кантролем расейскага ўраду».<ref>Bloxham, Donald. ''The Great Game of Genocide''. 2005, стар. 42.</ref>
 
У сваім выказваньні, зробленым у траўні [[1994]] году, былы расейскаі прэзыдэнт [[Барыс Ельцын]] дапусьціў, што [[рух супраціву|супраціў]] сілам [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] быў законным, але ён не прызнаў «віну імпэрскага ўраду ў [[генацыд]]зе».<ref name="Goble 2005">Paul Goble. 2005 [http://www.circassianworld.com/Goble.html Circassians demand a Russian apology for 19th century genocide]. [[Радыё Свабодная Эўропа]]/[[Радыё Свабода]] [[15 ліпеня]] [[2005]] г., 8(23).</ref> У [[1997]] і [[1998]] гадох лідарылідэры [[Кабардына-Балкарыя|Кабардына-Балкарыі]] і [[Адыгея|Адыгеі]] адправілі звароты ў Думу Расейскай Фэдэрацыі з просьбай перагледзіць сытуацыю і выступіць з патрэбнымі прабачэньнямі; да цяперашняга часу з [[Масква|Масквы]] няма ніякага адказу. У кастрычніку [[2006]] году 20 адыгскіхадыскіх грамадзкіх арганізацыяў у [[Расея|Расеі]], [[Турцыя|Турцыі]], [[Ізраіль|Ізраілі]], [[Ярданія|Ярданіі]], [[Сырыя|Сырыі]], [[ЗША]], [[Бэльгія|Бэльгіі]], [[Канада|Канадзе]] і [[Нямеччына|Нямеччыне]] зьвярнуліся з заявай у [[Эўрапейскі парлямэнт|Эўрапейскі парлямэнт]] і Страсбурскі міжнародны суд па правах чалавека, каб той прызнаў факт генацыду адыгскагаадыскага народу падчас расейскай агрэсіі на Каўказе ў 18-19 стагодзьдзях і асудзіў гэтую расейскую палітыку.<ref>[http://grani.ru/Politics/Russia/Regions/m.112772.html Адыги добиваются от Европарламента признания геноцида] // Grani.ru, 13 кастрычніка 2006 г.{{ref-ru}}</ref><ref>[http://www.kavkaz-uzel.ru/newstext/news/id/1076760.html Черкесские организации просят Европарламент признать геноцид адыгов] // «Кавказский узел», 12 кастрычніка 2006 г.{{ref-ru}}</ref> Да заявы былі далучаныя 450 копіяў дакумэнтаў царскага вайсковага начальства, зь якіх вынікае генацыдальны характар тае вайны.<ref>Адыгі (чаркесы) патрабуюць ад міжнароднай супольнасьці прызнаць факт генацыду адыгскага народу падчас расейскай агрэсіі на Каўказе ў 18-19 стагодзьдзях і асудзіць гэтую расейскую палітыку. Факты і падзеі (13-15 кастрычніка 2006 г.) // Беларуская Салідарнасьць (http://www.bielarus.net/archives/2006/10/15/906)</ref>
 
Хаця законнай пераемнасьці паміж [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыяй]] і сучаснай [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскай Фэдэрацыяй]] не існуе і панятак [[генацыд]]у быў уведзены ў законы [[міжнароднае права|міжнароднага права]] толькі ў [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзі]], [[5 ліпеня]] [[2005]] году [[Кангрэс чаркесаў]] — арганізацыя, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў разнастайных чаркескіх народаў у Расейскай Фэдэрацыі — прызвала Маскву першай прызнаць і пасьля прынесьці прабачэньні за імпэрскую палітыку, якую чаркесы называюць генацыдам. У іхным звароце сьцьвярджаецца, што «паводле афіцыйных імпэрскіх дакумэнтаў больш за 400 000 чаркесаў былі забітыя, 497 000 былі прымушаныя іміграваць за мяжу ў Турцыю, і толькі 80 000 былі пакінутыя жывымі на сваёй роднай зямлі».<ref name="Goble 2005" />
 
== Статыстыка ахвяраў генацыду ==
Радок 52:
 
== Прызнаньне дзяржавамі ==
[[20 траўня]] 2011 году ПарляментПарлямэнт Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнаньне генацыду чаркескага народу Расеяй падчас вайны 1763-1864 гадоў.На пасяджэньне парлямэнту былі запрошаныя прадстаўнікі чаркескай дыяспары<ref>[https://www.unian.ua/world/497135-parlament-gruziji-viznav-znischennya-cherkesiv-v-rosiji-genotsidom.html Парламент Грузії визнав знищення черкесів в Росії геноцидом] // УНІАН</ref>. [[Расея]] да гэтага часу генацыд чаркесаў не прызнае<ref>[http://www.bbc.com/russian/rolling_news/2011/05/110520_rn_georgia_circassians.shtml Парламент Грузии принял резолюцию о признании геноцида черкесского народа царской Россией во время войны 1763-1864 годов] // Расейская служба BBC</ref>.
 
{|class="wikitable"
Радок 65:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==