Глухата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 4:
Выклікаецца шырокім спэктрам біялягічных і экалягічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворваньня нутранага вуха і слыхавых нэрваў, запаленьне сярэдняга вуха ці некаторыя інфэкцыйныя хваробы — [[мэнінгіт]], грып і інш; часам — траўма або працяглае ўзьдзеяньне моцнага [[шум]]у і [[вібрацыя|вібрацыі]].
 
У чалавека парушэньне слыху, якое робіць немагчымым успрыманьне прамовы, называецца глухатой, а больш лёгкія ступені парушэнніпарушэньні слыху, якія абцяжарваюць ўспрыманьне прамовы — глухаватасьць. Акрамя таго, глухата бывае прыроджанай або набытай.
 
== Клясыфікацыя ==
Радок 12:
Калі структуры [[вонкавае вуха|вонкавага]] або [[сярэдняе вуха|сярэдняга вуха]] перастаюць правільна перадаваць гукавы сыгнал ва [[унутранае вуха|ўнутранае вуха]], вынікам становіцца кандуктыўнае зьніжэньне [[слых]]у. Звычайна такі тып глухаватасьці зьяўляецца зьвяртаемым і можа быць скарэктаваны шляхам [[хірургічная апэрацыя|хірургічнай апэрацыі]] або іншымі мэтадамі. Прычынамі зьяўляюцца [[інфэкцыя|інфэкцыі]] вуха, пашкоджаньне вуха, напрыклад [[пэрфарацыя]] [[бубенная балонка|бубеннай балонкі]], а таксама серная пробка. Інфэкцыі вуха нярэдка сустракаюцца ў дзяцей, таму бацькам вельмі важна рэгулярна правяраць слых і ведаць прыкметы глухаватасьці.
 
Нэўрасэнсорнае парушэньне слыху адбываецца з-за страты адчувальнасьці сьпіральнага органа [[скрутак (унутранае вуха)|скрутка]] ўнутранага вуха ці парушэньняў у працы [[слыхавая нэрва|слыхавых нэрваў]]. Такія парушэнніпарушэньні могуць прыводзіць да глухаватасьці ўсіх ступеняў — ад лёгкай да цяжкай — і нават да поўнай глухаты.
 
Большая частка нэўрасэнсорнай страты слыху ў людзей выкліканая анамаліямі валасковых вузаў у картыевым органе скрутка. Часам сустракаецца нэўрасэнсорная страта слыху, выкліканая парушэньнямі ў VIII-м [[чэрапна-мазгавая нэрва|чэрапна-мазгавым нэрве]] або ў аддзелах [[галаўны мозаг|мозгу]], якія адказваюць за слых. У вельмі рэдкіх выпадках такога тыпу парушэньні слыху пакутуюць толькі слыхавыя цэнтры мозгу (цэнтральнае парушэньне слыху). У гэтым выпадку чалавек чуе нармальна, але якасьць гуку настолькі дрэннае, што ён не ў стане разабраць чалавечую гаворку.