Розьніца паміж вэрсіямі «Трапічны цыклён»

крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Tropical_cyclone?oldid=931297070
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Tropical_cyclone?oldid=931297070)
 
[[Файл:Ivan Sat Img Sept 7 2004.jpg|міні|220пкс|справа|[[Ураган Іван]] на [[Грэнада]]ю ў 2004 годзе.]]
'''ТрапічныТрапі́чны цыклён''' — тып [[цыклён]]у або пагоднай сыстэмы нізкага [[атмасфэрны ціск|ціск]]у, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі [[навальніца]]мі, выпадзеньнем ліўневых [[ападкі|ападкаў]] і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе [[дождж|дажджоў]] і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, ўнізуніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром». Цыклёнам ёсьць вецер, які рухаюцца па крузе<ref>[http://www.oed.com.research.aadl.org/view/Entry/46537?redirectedFrom=Cyclone+#eid ''«Oxford English Dictionary»'']. OED Online. Oxford University Press. 2017. </ref>, абарочваючыся вакол гэтак званага [[цыклёнавае вока|цыклёнавага вока]]. Адметна, што цыклёны дзьмуць супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў [[паўночнае паўшар’е|паўночным паўшар’і]] й па гадзіньнікавай стрэлцы ў [[паўднёвае паўшар’е|паўднёвым паўшар’і]]. Зваротны кірунак цыклёну зьвязаны з [[эфэкт Карыёліса|эфэктам Карыёліса]]. Трапічныя цыклёны звычайна маюць дыямэтар у межах ад 100 да 2000 кілямэтраў. Моцныя ветры трапічнага цыклёну зьяўляюцца вынікам захаваньня [[момант імпульсу|моманту імпульсу]], які забясьпечваецца абарачэньнем Зямлі, калі паветра паступае ўнутар да восі кручэньня. У выніку яны рэдка ўтвараюцца ў межах 5° ад [[роўнік|экватару]]<ref>Henderson-Sellers, A.; Zhang, H.; Berz, G.; Emanuel, K.; Gray, W.; Landsea, C.; Holland, G.; Lighthill, J.; Shieh, S.L.; Webster, P.; McGuffie, K. (1998). ''«Tropical Cyclones and Global Climate Change: A Post-IPCC Assessment»''. Bulletin of the American Meteorological Society. 79 (1). — С. 19—38. — [[DOI]]:[https://doi.org/10.1175%2F1520-0477%281998%29079%3C0019%3ATCAGCC%3E2.0.CO%3B2 10.1175/1520-0477(1998)079<0019:TCAGCC>2.0.CO;2].</ref>. Трапічныя цыклёны амаль не фармуюцца й не зьяўляюцца ў паўднёвай Атлянтыцы праз стабільна моцны [[зрух ветру]] й слабой [[міжтрапічная зона канвэргенцыя|міжтрапічнай зоны канвэргенцыі]]<ref>Landsea, Chris (July 13, 2005). [http://www.aoml.noaa.gov/hrd/tcfaq/G6.html ''«Why doesn't the South Atlantic Ocean experience tropical cyclones?»'']. Atlantic Oceanographic and Meteorological Laboratory.</ref>.
 
Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёну, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ураганаўўраганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».
 
Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы [[залева|залевы]], але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й [[віхраслуп]]ы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх [[вадаём]]аў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць [[паводка|паводкі]] значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі нэгатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць [[засухасухмень|засуху]]. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў [[цыркуляцыя атмасфэры|цыркуляцыі атмасфэры]]. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага [[клімат]]у на ўсёй паверхні плянэты.
 
Шмат трапічных цыклёнаў утвараюцца пры спрыяльных умовах з слабых атмасфэрных хваляваньняў, на ўзьнікненьне якіх уплываюць такія эфэкты, як то [[асцыляцыя Мадэна—Джуліяна]], [[Эль Ніньнё]] й [[паўночнаатлянтычная асцыляцыя]]. Іншыя цыклёны, у прыватнасьці субтрапічныя, здольныя здабываць характарыстыкі трапічных цыклёнаў пры сваім далейшым разьвіцьці.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Tropical_cyclones}}
* [https://web.archive.org/web/20101110075520/http://a-z-dictionaries.com/Hurricane_glossary.html Уруган]. A-Z-Dictionaries{{ref-en}}.
* [https://web.archive.org/web/20150924063411/http://www.pakweather.com/2015/03/deadliest-world-tropical-cyclones.html Сьпіс сусьветных самых сьмяротных трапічных цыклёнаў]. Pakistan Weather Forecast and Updates{{ref-en}}.
* [https://ria.ru/20050922/41473751.html Імёны ураганаў. Даведка]. РИА Новости{{ref-ru}}.
* [http://meteorologist.ru/tropicheskiy-tsiklon.html Трапічны цыклён]. Метеорологический Словарь{{ref-ru}}.
* [http://www.tropicalstormrisk.com/ Tropical Storm Risk]. Глябальная сыстэма прадказаньня й сачэньня за трапічнымі цыклёнамі{{ref-en}}.
 
{{Надвор’е}}
36 294

зьмены