Поразаўскі сельсавет (Сьвіслацкі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
'''Поразаўскі сельсавет''' — [[адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка]] ў складзе [[Сьвіслацкі раён|Сьвіслацкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]. Адміністрацыйны цэнтар — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Поразаў]].
 
== Гісторыя ==
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе [[Поразаўскі раён|Поразаўскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[БССР]]. Цэнтар — вёска Поразаў. З 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага [[Лескаўскі сельсавет|Лескаўскага сельсавету]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 30 красавіка 1958 году скасаваны ў сувязі з наданьнем вёсцы Поразаў статусу гарадзкога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавету.
 
Пасьля скасаваньня Поразаўскага раёну 20 студзеня 1960 году пассавет увайшоў у склад Сьвіслацкага раёну. 2 сьнежня 1961 годау да пассавету далучана частка тэрыторыі скасаванага [[Крапіўніцкі сельсавет|Крапіўніцкага сельсавету]] (вёскі [[Вялікія Баброўнікі]], [[Вялікая Каланая]], [[Гурчыны]], [[Залесная (Сьвіслацкі раён)|Залесная]], [[Крапіўніца (Сьвіслацкі раён)|Крапіўніца]], [[Малая Каланая]], [[Маташы]], [[Наркавічы]], [[Сакольнікі (вёска, Сьвіслацкі раён)|Сакольнікі]], [[Стасюцічы]], [[Хрустава]], [[Шурычы]] і хутар [[Сакольнікі (хутар)|Сакольнікі]]).
 
23 сьнежня 1964 году ў склад [[Навадворскі сельсавет (Сьвіслацкі раён)|Навадворскага сельсавету]] перададзены вёскі Залесная, [[Лозы (Сьвіслацкі раён)|Лозы]] і Шурычы. 15 лістапада 1971 году скасавана вёска [[Лескі (Сьвіслацкі раён)|Лескі]] (зьлілася з вёскай [[Новасады]])<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).</ref>.
 
23 лютага 1976 году ў склад [[Вердаміцкі сельсавет|Вердаміцкага сельсавету]] перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі [[Вялікія Баброўнікі]], [[Вялікая Каланая]], [[Малая Каланая]], [[Наркавічы]], [[Сакольнікі (вёска, Сьвіслацкі раён)|Сакольнікі]], [[Стасюцічы]] і хутары [[Сакольнікі (хутар)|Сакольнікі]])<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).</ref>.
 
14 лютага 1977 году да пассавету далучана тэрыторыя скасаванага [[Гарнастаевіцкі сельсавет|Гарнастаевіцкага сельсавету]]. 20 ліпеня 1992 году ў склад пассавету з Вердаміцкага сельсавету вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі.
 
1 студзеня 2014 году [[Поразаўскі пасялковы савет]] рэарганізаваны ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаў<ref>[http://maps.by/upload/docs/pdf/ib/2013/category2013.pdf Перечень наименований географических объектов, изменивших род объекта в 2013 году]{{ref-ru}} // Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь</ref>.
 
Насельніцтва паводле перапісу 2009 году — 1637 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 51,5% — беларусы, 44,6% — палякі<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.
 
== Крыніцы ==