Сідра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 65:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795 год) Сідра апынулася ў складзе [[Прусія|Прусіі]], у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з [[Тыльзіцкая мірная дамова|Тыльзіцкай мірнай дамовай]] паміж [[Расея]]й і [[Францыя]]й, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]].
 
На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў. За часамі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Сідра абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай 1921 году]] Сідра апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у [[Гарадзенскі павет (1919—1939)|Гарадзенскім павеце]] [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]].
 
З пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] 15 верасьня 1939 году Сідру акупавалі войскі [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]], але праз тыдзень вёску перадалі [[СССР]] згодна з [[Пакт Молатава-Рыбэнтропа|пактам Молатава-Рыбэнтропа]]. У лістападзе 1939 году Сідра ўвайшла ў склад [[БССР]], у [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкую вобласьць]]. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады [[СССР]] перадалі Сідру [[ПНР|Польскай Народнай Рэспубліцы]].
Радок 90:
Sidra ruiny zboru.jpg|Руіны збора
Kosciol w Sidrze front side.jpg|Касьцёл
Sidra kościół parafialny03.JPG|Інтэр'ерІнтэр’ер касьцёла
</gallery>