Адукацыя ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 128:
 
===== Сярэдняя адукацыя =====
У 1994/1995 навучальным годзе ў беларускамоўныя клясы паступілі 76% вучняў, што было найвышэйшым паказьнікам ад часу здабыцьця незалежнасьці Рэспублікай Беларусь і складала на 3% менш за дзель беларусаў у насельніцтве паводле [[Перапіс насельніцтва|перапісу]] 1989 году. Пасьля прыходу да ўлады [[Аляксандар Лукашэнка]] аднавіў [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікатарскую палітыку]] савецкай і расейскай імпэрскай эпохі<ref>[https://novychas.by/hramadstva/nacyjanalnaja-katastrofa-na-tle-mjakkaj-belarusiza Нацыянальная катастрофа на тле мяккай беларусізацыі] // [[Новы час (газэта)|Новы час]]</ref>. У 1996/1997 навучальным годзе ў беларускамоўных школах навучаліся 19,4% вучняў. У Менску адсутнічалі беларускамоўныя школы. У Менскай вобласьці быў 61% вучняў у 1-х беларускамоўных клясах<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Цімур Кудзеяр]].|загаловак=Беларуская мова ў школах: што стаіць за статыстыкай|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=25 лютага 1997|нумар=38 (23139)|старонкі=4|issn=1990-763x}}</ref>. У 1994/1995 навучальным годзе ў Менску 58% школьнікаў у 1-х клясах навучаліся на беларускай мове. У 1995/1996 нав.г. засталося 20%. У 1996/1997 — 12%. У 1997/1998 — 7,3%. У 1998/1999 — 5,3%. У 1999 г. у сталіцы Беларусі было 152 беларускамоўныя выпускнікі школ (1%)<ref>{{Артыкул|аўтар=Тацяна Антонава.|загаловак=Моўныя пытаньні ў Беларусі|спасылка=|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=10 красавіка 1999|нумар=59 (23660)|старонкі=4-5|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У 1999/2000 навучальным годзе набор вучняў у 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове вырас у 4 з 6 вобласьцяў параўнальна з 1998/1999 нав.г.: [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]] — з 24,8% да 29%, [[Віцебская вобласьць|Віцебская]] — з 21,4% да 26%, [[Гомельская вобласьць|Гомельская]] — з 16,6% да 20,4%, [[Магілёўская вобласьць|Магілёўская]] — з 19,9% да 22,4%. На люты 2001 году ў Беларусі было 1 496 417 школьнікаў, зь іх звыш 435 000 (29%) навучаліся па-беларуску. 70,9% навучаліся па-расейску, тады як у 2000 г. іх было 70%<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Уладзімер Хількевіч]].|загаловак=Алесь Лозка: «Саромеемся прызнацца, што роднай мове патрэбна абарона з боку дзяржавы»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=7 сакавіка 2001|нумар=49-50 (24165-24166)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>.