Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дынаміка: дапаўненьне
Радок 1250:
 
==== Дынаміка ====
У 1994/1995 навучальным годзе ў беларускамоўныя першыя клясы паступілі 76% вучняў<ref>Лепешаў І. Дазнаньні. — {{Горадня (Гродна)}}, 2000. С. 62.</ref>, што было найвышэйшым паказьнікам ад часу здабыцьця незалежнасьці БеларусяйБеларусьсю. Аднак па прыходзе да ўлады Лукашэнкі адбылося аднаўленьне русіфікатарскай палітыкі савецкай і расейскай імпэрскай эпохі<ref>[https://novychas.by/hramadstva/nacyjanalnaja-katastrofa-na-tle-mjakkaj-belarusiza Нацыянальная катастрофа на тле мяккай беларусізацыі] // [[Новы час (газэта)|Новы час]]</ref>. Калі ў 1994/1995 навучальным годзе ў Менску 58% школьнікаў у першых клясах навучаліся на беларускай мове, то ў 1995/1996 навучальным годзе іх засталося толькі 20%, у 1996/1997 — 12%, у 1997/1998 — 7,3%, у 1998/1999 — 5,3%. У 1999 годзе ў сталіцы Беларусі было толькі 152 беларускамоўныя выпускнікі школаў (1%)<ref>{{Артыкул|аўтар=Антонава Т.|загаловак=Моўныя пытаньні ў Беларусі|спасылка=|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=10 красавіка 1999|нумар=59 (23660)|старонкі=4-5|issn=1990-763x}}</ref>. У 1995—2018 гадох колькасьць беларускамоўных дашкольнікаў, што навучаліся ў местах Беларусі, упала з 68,9% да 2,3%<ref name="zautra">Калеснічэнка Н. [http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=30315 Даследаванне: На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ навучаецца 291 студэнт!], Заўтра тваёй краіны, 15 лютага 2019 г.</ref>.
 
У 1999/2000 навучальным годзе набор вучняў у 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове вырас у 4 з 6 вобласьцяў параўнальна з 1998/1999 навучальным годам: [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]] — з 24,8% да 29%, [[Віцебская вобласьць|Віцебская]] — з 21,4% да 26%, [[Гомельская вобласьць|Гомельская]] — з 16,6% да 20,4%, [[Магілёўская вобласьць|Магілёўская]] — з 19,9% да 22,4%. На люты 2001 году ў Беларусі было 1 496 417 школьнікаў, зь іх звыш 435 000 (29%) навучаліся па-беларуску. 70,9% навучаліся па-расейску, тады як у 2000 годзе іх было 70%<ref>{{Артыкул|аўтар=Хількевіч У.|загаловак=Алесь Лозка: «Саромеемся прызнацца, што роднай мове патрэбна абарона з боку дзяржавы»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=7 сакавіка 2001|нумар=49-50 (24165-24166)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>. У 2006/2007 навучальным годзе па-беларуску навучалася 245 900 вучняў (21,5% ад агульнай колькасьці). У 2016/2017 навучальным годзе па-беларуску навучалася 128 600 вучняў (толькі 13,3% ад агульнай колькасьці)<ref>Марціновіч Я. [http://nn.by/?c=ar&i=191559 Моўная катастрофа: за 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая] // [[Наша Ніва]], 31 траўня 2017 г.</ref>. Пераважная большасьць беларускамоўных школаў знаходзіцца ў сельскай мясцовасьці, якія паступова зачыняюцца праз адток насельніцтва ў гарады. Штогод у Беларусі зачыняецца каля 100 невялікіх школаў, большасьць зь якіх беларускамоўная. Назіраецца тэндэнцыя пераводу вучняў згаданых школаў у расейскамоўныя школы. Такім чынам, адбываецца страта навучаньня па-беларуску<ref>[https://www.brestspring.com/design/print.php?year=2012&print=5808 Алег Трусаў: Скарачэнне беларускамоўных школ можа прывесці да выраджэння нацыі] // Берасьцейская вясна</ref>.