Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дынаміка: дапаўненьне
Радок 1252:
У 1994/1995 навучальным годзе ў беларускамоўныя першыя клясы паступілі 76% вучняў<ref>Лепешаў І. Дазнаньні. — {{Горадня (Гродна)}}, 2000. С. 62.</ref>, што было найвышэйшым паказьнікам ад часу здабыцьця незалежнасьці Беларусяй. Аднак па прыходзе да ўлады Лукашэнкі адбылося аднаўленьне русіфікатарскай палітыкі савецкай і расейскай імпэрскай эпохі. Калі ў 1994/1995 навучальным годзе ў Менску 58% школьнікаў у першых клясах навучаліся на беларускай мове, то ў 1995/1996 навучальным годзе іх засталося толькі 20%, у 1996/1997 — 12%, у 1997/1998 — 7,3%, у 1998/1999 — 5,3%. У 1999 годзе ў сталіцы Беларусі было толькі 152 беларускамоўныя выпускнікі школаў (1%)<ref>{{Артыкул|аўтар=Антонава Т.|загаловак=Моўныя пытаньні ў Беларусі|спасылка=|выданьне=Зьвязда|тып=газэта|год=10 красавіка 1999|нумар=59 (23660)|старонкі=4-5|issn=1990-763x}}</ref>. У 1995—2018 гадох колькасьць беларускамоўных дашкольнікаў, што навучаліся ў местах Беларусі, упала з 68,9% да 2,3%<ref name="zautra">Калеснічэнка Н. [http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=30315 Даследаванне: На беларускай мове ў дзяржаўных ВНУ навучаецца 291 студэнт!], Заўтра тваёй краіны, 15 лютага 2019 г.</ref>.
 
У 1999/2000 навучальным годзе набор вучняў у 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове вырас у 4 з 6 вобласьцяў параўнальна з 1998/1999 навучальным годам: [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейская]] — з 24,8% да 29%, [[Віцебская вобласьць|Віцебская]] — з 21,4% да 26%, [[Гомельская вобласьць|Гомельская]] — з 16,6% да 20,4%, [[Магілёўская вобласьць|Магілёўская]] — з 19,9% да 22,4%. На люты 2001 году ў Беларусі было 1 496 417 школьнікаў, зь іх звыш 435 000 (29%) навучаліся па-беларуску. 70,9% навучаліся па-расейску, тады як у 2000 годзе іх было 70%<ref>{{Артыкул|аўтар=Хількевіч У.|загаловак=Алесь Лозка: «Саромеемся прызнацца, што роднай мове патрэбна абарона з боку дзяржавы»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=7 сакавіка 2001|нумар=49-50 (24165-24166)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>. У 2006/2007 навучальным годзе па-беларуску навучалася 245 900 вучняў (21,5% ад агульнай колькасьці). У 2016/2017 навучальным годзе па-беларуску навучалася 128 600 вучняў (толькі 13,3% ад агульнай колькасьці)<ref>Марціновіч Я. [http://nn.by/?c=ar&i=191559 Моўная катастрофа: за 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая] // [[Наша Ніва]], 31 траўня 2017 г.</ref>. Пераважная большасьць беларускамоўных школаў знаходзіцца ў сельскай мясцовасьці, якія паступова зачыняюцца праз адток насельніцтва ў гарады.
 
На люты 2019 году ў абласных цэнтрах Беларусі (з выняткам [[Менск]]у) няма ніводнае беларускамоўнае школы, ёсць толькі асобныя беларускія клясы. Колькасць дзяцей у гэтых клясах вагаецца ад пяці да двух дзясяткаў. Агулам ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі не налічваецца і трох сотняў дзяцей, якія вучацца цалкам па-беларуску. З 118 беларускіх раённых цэнтраў толькі ў двух зь іх ёсьць беларускамоўная школа — у [[Барысаў|Барысаве]] і [[Янаў|Янаве]]. З 277 сярэдніх навучальных установаў [[Менск]]у толькі 7 — беларускамоўныя<ref>[https://belsat.eu/programs/13-3-belarusau-deklarue-shto-ne-umee-chytats-pa-belarusku 13,3% беларусаў дэкларуе, што не ўмее чытаць па-беларуску], [[Белсат]], 21 лютага 2019 г.</ref>.
 
{| class="wikitable"
! colspan="13" |Разьмеркаваньне навучэнцаў дзённых установаў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучаньня<ref>[https://news.tut.by/society/246883.html Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?], [[TUT.BY]], 22 жніўня 2011  г.</ref><ref>[http://www.nastaunik.info/news/12461 Інфаграфіка: толькі 19% школьнікаў навучаюцца па-беларуску, у Менску  — 2%], НАСТАЎНІК.INFO, 1 верасьня 2011  г.</ref>
|-
!
Радок 1301 ⟶ 1299:
|87 {{Рост}}
|}
 
На люты 2019 году ў абласных цэнтрах Беларусі (з выняткам [[Менск]]у) няма ніводнае беларускамоўнае школы, ёсць толькі асобныя беларускія клясы. Колькасць дзяцей у гэтых клясах вагаецца ад пяці да двух дзясяткаў. Агулам ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі не налічваецца і трох сотняў дзяцей, якія вучацца цалкам па-беларуску. З 118 беларускіх раённых цэнтраў толькі ў двух зь іх ёсьць беларускамоўная школа — у [[Барысаў|Барысаве]] і [[Янаў|Янаве]]. З 277 сярэдніх навучальных установаў [[Менск]]у толькі 7 — беларускамоўныя<ref>[https://belsat.eu/programs/13-3-belarusau-deklarue-shto-ne-umee-chytats-pa-belarusku 13,3% беларусаў дэкларуе, што не ўмее чытаць па-беларуску], [[Белсат]], 21 лютага 2019 г.</ref>.
 
{| class="wikitable" style="text-align: center;
|+ Колькасьць беларускамоўных школаў у сталіцы, абласных і раённых цэнтрах Беларусі (люты [[2019]])
! Населены пункт
! Колькасьць беларускамоўных школаў
! Агульная колькасьць школаў
! Адсотак беларускамоўных школаў
|-
! scope=row | Менск
| 7
| 277
| 2.53%
|-
! scope=row | Берасьце
| 0
| 37
| 0%
|-
! scope=row | Віцебск
| 0
| 48
| 0%
|-
! scope=row | Гародня
| 0
| 42
| 0%
|-
! scope=row | Гомель
| 0
| 53
| 0%
|-
! scope=row | Магілёў
| 0
| 47
| 0%
|-
! scope=row | Раённыя цэнтры агулам<br> (за выняткам сталіцы і абласных цэнтраў)
| 2<sup>'''*'''</sup>
| ~ 920
| 0.22%
|-
| colspan="4" style="text-align: left;" | <sup>'''*'''</sup> у [[Барысаў|Барысаве]] (пачатковая беларускамоўная школа на базе гімназіі №2) і [[Янаў|Янаве]] (цалкам беларускамоўная сярэдняя школа № 4) адпаведна<ref name = "Liberty_Review">[https://www.svaboda.org/a/vucycca-na-rodnaj-movie-8-faktau-pra-bielaruskija-skoly/29051058.html Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы] // [[Радыё Свабода]]</ref>
|}
 
Таксама ў Беларусі дзьве школы з польскай мовай навучаньня: сярэдняя школа № 36 у Горадні і сярэдняя школа № 8 у Ваўкавыску. Абедзьве пабудаваныя на польскія грошы. У ваўкавыскай школе з польскай мовай навучаньня вучацца 240 дзяцей.
Таксама ў Беларусі дзьве школы зь летувіскай мовай навучаньня: у вёсцы [[Рымдзюны]] Астравецкага раёну і вёсцы Пялеса Воранаўскага раёну. Таксама ў Рымдзюнах ёсьць летувіскі дзіцячы садок<ref name = "Liberty_Review" />.
 
Усе 43 дзяржаўныя і 9 прыватных [[ВНУ]] Беларусі расейскамоўныя<ref>{{Кніга|аўтар=[[Станіслаў Суднік|Суднік С.]], [[Тацяна Вабішчэвіч|Вабішчэвіч Т.]]|частка=|загаловак=Летапіс дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». 1989-2009|арыгінал=|спасылка=http://www.tbm-mova.by/files/blocks/летапіс%20тбм%202009.pdf|адказны=рэд. [[Алег Трусаў]]|выданьне=|месца=[[Ліда]]|выдавецтва=[[Наша слова]]|год=2009|том=|старонкі=110|старонак=164|сэрыя=|isbn=|наклад=299}}</ref>. У 2014/2015 навучальным годзе чыста на беларускай мове навучалася 0,1% студэнтаў<ref>Студзінская І. [https://www.svaboda.org/a/www.svaboda.nym.ie/a/27455486.html Беларускамоўных школьнікаў усё меней, па-беларуску навучаецца 0,1% студэнтаў], [[Радыё Свабода]], 30 сьнежня 2015 г.</ref>. Колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца па-беларуску ў дзяржаўных установах адукацыі, з 1990-х гадоў да 2017 году ўпала ў 103 разы<ref name="zautra"/>. Гэтая статыстыка зманлівая, насамрэч на беларускай мове выкладаюць толькі беларускую мову, часам гісторыю Беларусі на гістарычных факультэтах, а таксама паадзінкавыя выкладчыкі, нягледзячы на неспрыяльныя умовы, выкладаюць па-беларуску свае прадметы, часьцей за ўсё гэта філёлягі на беларускіх катэдрах, і вельмі рэдка прафэсары ў дакладных навуках. Хаця Таварыству беларускай мовы ўдалося зарэгістраваць арганізацыю, якая ўтрымлівае ў назве слова «ўнівэрсытэт», але ніякіх правоў весьці вышэйшую асьветную дзейнасьць гэтая арганізацыя ня мае, і адсутнічае ў сьпісе ўстановаў вышэйшай адукацыі на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі<ref>[https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-professionalnogo-obrazovaniya/abiturientu/postupayushchim-v-uchrezhdeniya-vysshego-obrazovaniya/uchrezhdeniya-vysshego-obrazovaniya/index.php?sphrase_id=121237 Учреждения высшего образования], [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь]]</ref>.