Рок-музыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 14:
}}
[[Файл:RaRHoF.jpg|міні|[[Заля славы рок-н-ролу|Музэй рок-н-ролу]] ў [[Кліўлэнд]]зе, ЗША.]]
'''Рок''', ці '''рок-музыка''' ({{мова-en|Rock}}) — абагульняючая назва шэрагу напрамкаў папулярнай [[музыка|музыкі]] другой паловы XX стагодзьдзя, што паходзяць ад [[рок-н-рол]]у ды [[рытм-энд-блюз]]у. Тэрмін Rock відавочна ёсьць скарачэньнем ад ''Rock’n’roll'' і даслоўна перакладаецца як «хістаць(ца); трэсьці(ся)». Таксама «рокам» называюць свайго роду спосаб жыцьця некаторых прыхільнікаў рок-музыкі, што перарос у [[субкультура|субкультуру]]. З музычнага гледзішча, рок засяроджаны перш за ўсё на выкарыстаньні [[электрагітара|электрагітары]], як правіла, у складзе рок-групы маюцца выканаўцы на электрычнай бас-гітары, бубнах і адзін ці некалькі сьпевакоў. Рок-музыка таксама ўвасобіла ў сябе й служыла сродкам культурных і сацыяльных рухаў, зьяўляючыся крыніцаў шэрагу субкультураў, як то моднікі й рокеры у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], контракультура [[гіпі]], якая распаўсюдзілася з [[Сан-Францыска]] ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] ў 1960-я гады. Падобным чынам, [[панк|панк-культура]] 1970-х гадох спарадзіла субкультуру готаў, панкаў і эма. Успадкоўваючы народную традыцыю [[пратэставая песьня|пратэставай песьні]], рок-музыка была зьвязана з палітычнай актыўнасьцю, а таксама зьмяненьнем сацыяльнага стаўленьня да пытаньняў расы, сэксу й ужываньня наркотыкаў, і часта разглядаецца як выражэньне моладзевага пратэсту супраць культуры спажываньня й [[канфармізм|канфармізацыі]].
 
Рок-музыка мае вялікую колькасьць напрамкаў: ад танцавальнага [[рок-н-рол]]у да мэталу. Як і [[поп-музыка]], тэксты песьняў часта датычныя да тэмы рамантычнага каханьня, але таксама часьцяком закранаюць мноства іншых тэмаў, як то сацыяльныя ці палітычныя праблемы й аспэкты жыцьця грамадзтва. Зьмест песень вар’юецца ад лёгкага й нязмушанага да змрочнага, глыбокага й філязофскага. Часта рок-музыка супрацьстаўляецца поп-музыцы, хоць выразнай мяжі паміж паняткамі «рок» і «поп» не існуе, і нямала музычных зьяваў балянсуюць на грані між імі.