Расьліны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Plant?oldid=933325518
Радок 12:
|NCBI =
}}
'''Расьліны''' ({{мова-la|Plantae}}) — царства жывых арганізмаў. Найважнейшае адрозьненьне расьлін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасьць да аўтатрофнага харчаваньня, пры гэтым зялёныя расьліны выкарыстоўваюць энэргію сонечных прамянёў, зьдзяйсьняюць [[фотасынтэз]] — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясфэры і падтрымліваецца газавы стан атмасфэры. Такім чынам расьліны галоўная першасная крыніца ежы і энэргіі для ўсіх іншых формаў жыцьця на Зямлі. Вядома каля 500 тысячаў відаў цяпер існуючых расьлін. Зь сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] з царства расьлін вылучаюць самастойнае царства [[грыбы|грыбоў]]. Усе праявы жыцьцядзейнасьці расьлін вывучае [[батаніка]].
 
У сьвеце налічваецца каля 320 тысяч відаў расьлінаў, большасьць зь якіх ёсьць [[насенныя|насеннымі]], то бок каля 260—290 тысяч відаў<ref>[http://www.iucnredlist.org/documents/summarystatistics/2010_1RL_Stats_Table_1.pdf ''«Numbers of threatened species by major groups of organisms (1996–2010)»'']. International Union for Conservation of Nature. </ref>. Зялёныя расьліны забясьпечваюць значную долю сусьветнага малекулярнага [[тлен]]у<ref>Field, C.B.; Behrenfeld, M.J.; Randerson, J.T.; Falkowski, P. (1998). [http://www.escholarship.org/uc/item/9gm7074q «Primary production of the biosphere: Integrating terrestrial and oceanic components»]. Science. 281 (5374). — С. 237—240. — [[DOI]]:[https://doi.org/10.1126%2Fscience.281.5374.237 10.1126/science.281.5374.237]. [[:PMID:9657713|PMID 9657713]]</ref> і зьяўляюцца асновай большасьці [[экасыстэма]]ў Зямлі. Расьліны, ёсьць крыніцай [[збожжа]], [[садавіна|садавіны]] і [[гародніна|гародніны]], таксама ёсьць асноўнай ежай чалавека і былі [[адамашненьне|адамашненыя]] чалавекам шмат тысячагодзьдзяў таму. Расьліны маюць шматлікія прыкладаньні чалавекам, а ня толькі ўжываюцца ім у якасьці харчу, то бок расьліны выкарыстоўваюцца ў якасьці ўпрыгожваньняў, будаўнічых матэрыялаў, пісьмовых матэрыялаў, і, у вялікай разнастайнасьці, яны сталі крыніцай [[лекі|лекаў]] і псыхаактыўных наркотыкаў.
 
== Вышэйшыя і ніжэйшыя ==
Радок 21 ⟶ 23:
Да вышэйшых расьлін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозьненьне ад ніжэйшых, у вышэйшых расьлін маюцца добра дыфэрэнцыяваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы [[вуза|шматвузавыя]]. Онтагенэз у вышэйшых расьлін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны пэрыяды.
 
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых полавых органаў — падзяляюць на дзьве буйныя групы: археганіяльныя і песьцікавыя. Першая зь іх уключае напрыклад аддзелы [[мохавыя]], [[дзеразовыя]], [[хвашчовыя]], [[папаратнікавыя]], [[голанасенныя]] і аб’ядноўвае больш за 50 тысячаў відаў. Усе прадстаўнікі гэтай групы валодаюць жаночым полавым органам у форме архегонія. Другая група — песьцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — [[пакрытанасенныякветкавыя расьліны|пакрытанасеннымі]] (каля 250 тысячаў відаў), жаночым палавым органам якіх зьяўляецца песьцік.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 29 ⟶ 31:
* [[Бактэрыі]]
* [[Археі]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==