Мікалай Гогаль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 24:
| Сайт =
}}
'''Мікала́й Васі́льевіч Го́галь''' ({{мова-ru|Никола́й Васи́льевич Го́голь}}, {{мова-uk|Мико́ла Васи́льович Го́голь}}; 20 сакавіка ([[1 красавіка]]) [[1809]], Вялікія Сарочынцы, [[Палтаўская губэрня]]  — [[21 лютага]] ([[4 сакавіка]]) [[1852]], [[Масква]])  — [[Расея|расейскі]] [[пісьменьнік]], [[драматург]], [[паэт]], [[літаратурны крытык|крытык]], публіцыст [[украінцы|украінскага]] паходжаньня<ref>Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н., 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — с. 630. {{ref-ru}}</ref>.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся 20 сакавіка ([[1 красавіка]]) [[1809]] году ў сяле [[Вялікія Сарочынцы]] (цяпер [[Міргарадзкі раён]] [[Палтаўская вобласьць|Палтаўскай вобласьці]], [[Украіна]]). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз [[Гогалева]]) у бацькоўскім маёнтку.
 
З [[1818]] па [[1819]] год вучыўся ў Палтаўскай павятовай вучэльні. З [[1821]] да [[1828]] году  — у [[Нежынская гімназія вышэйшых навук|Нежынскай гімназіі вышэйшых навук]], дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» ды іншых. У гімназіі М. Гогаль занурыўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнае творчасьці.
 
У [[1828]] годзе Гогаль пераязджае ў [[Пецярбург]]. Тут у [[1829]] годзе ён публікуе свой першы твор  — паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «''Отечественные записки''» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар напярэдадні Івана Купалы», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Грунтоўныя веды вуснае народнае творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што канечне стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяву.
 
З другой паловы 1830-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «[[Рэвізор (камэдыя)|Рэвізор]]» ([[1836]]  г.) Неўзабаве пасьля прэм’еры п’есы Гогаль выяжджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Швайцарыя|Швайцарыю]], [[Францыя|Францыю]], [[Італія|Італію]]. У 1842 годзе зьяўляецца знакамітая паэма-раман «[[Мёртвыя душы]]». У [[1848]] годзе пісьменьнік вяртаецца на радзіму, заложна працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у [[1852]] годзе ў Маскве.
 
== Творы Гогаля ==