Розьніца паміж вэрсіямі «Сувалкі»

4 байты дададзена ,  10 месяцаў таму
→‎Гісторыя: пунктуацыя
д (дапаўненьне, стыль, выява)
(→‎Гісторыя: пунктуацыя)
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскага павету]] [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]] і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі [[Падляшша]] і [[мазуры|мазурамі]].
 
26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь [[Аўгуст Моцны]] выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала [[Магдэбурскае права]] і герб: ''тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха''<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 239.</ref>. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.