Друкарня Мамонічаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 23:
Да падпісаньня [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай царкоўнай уніі]] 1596 году друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных [[братэрства]]ў, братэрскіх школаў, цэркваў, простых [[Местачковец|местачкоўцаў]]. Выпускаліся [[Багаслоўе|багаслоўскія]] і [[Літургія|літургічныя]] выданьні, кнігі для чытаньня, [[Публіцыстыка|публіцыстычныя]] творы, [[падручнік]]і, зборнікі [[Заканадаўчы акт|заканадаўчых актаў]], выданьні [[права]]вога характару, канстытуцыі [[Сойм Рэчы Паспалітай|вальных соймаў]], [[Палеміка|палемічныя]] творы [[Іпаці Пацей|Іпаці Пацея]]<ref name="lew">[http://starbel.narod.ru/mam_verszy.htm Лев Мамонич — белорусский поэт и книгоиздатель конца XVI — начала XVII веков]</ref>.
 
З [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] друкарня забясьпечвала патрэбы выключна [[Уніяцтва|ўніятаў]]<ref name="400years"/>. Справамі распараджаўся [[Лявон Мамоніч|Лявон Кузьміч Мамоніч]], імя якога ў выходных зьвестках выданьняў зьявілася ў 1609 годзе. Адсутнасьць кнігаў для праваслаўных сьведчыць пра адхіленьне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад справаў і пераходу кіраваньнем у рукі Лявона<ref name="400years"/>. Па сьмерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 году Лявон успадкаваў друкарню<ref name="lew"/>.
 
За часы існаваньня друкарні Мамонічаў зь яе выйшлі каля 100 рэлігійных і сьвецкіх выданьняў у беларускай, царкоўнаславянскай і польскай мовах. Матэрыялы друкарні часткова перайшлі ва ўласнасьць віленскай Траецкай друкарні<ref name="lew"/>.
Радок 48:
* «Зборнік» (1585; выданьне прысьвечанае [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлеру]] [[Астафей Валовіч|Валовічу]]<ref name="400years"/>)
* «Псалтыр з аднаўленьнем» (1586; копія Псалтыру, выдадзенага [[Іван Фёдараў|Іванам Федаровічам]] у друкарні ў [[Заблудаў|Заблудаве]] ў 1570 годзе<ref name="400years"/>)
* «[[Кграматыка словенська языка]]» (8 кастрычніка 1586 году; пераклад працы сэрбскага аўтара [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] пра восем часьцінаў мовы, складзены паводле грэцкіх узораў. У пасьлямоўі сказана, што падручнік выдадзены на прозьбу жыхароў Вільні<ref name="400years"/>)
* «Дыялектыка» (каля 1586)
* «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага» (1586, у 1614 годзе выйшла выданьне на [[Польская мова|польскай мове]])