Мікалай Някрасаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
пунктуацыя
Радок 25:
 
== Ода Мураўёву-вешальніку ==
16 красавіка 1866 году на абедзе ў Ангельскім клюбе [[Мікалай Някрасаў]] зачытаў оду, прысьвечаную [[Мураўёў-вешальнік|Мураўёву-вешальніку]]. У далейшым за гэта паэта моцна раскрытыкавалі калегі. Сытуацыю, якая склалася вакол Някрасава па прачытаньні оды, апісаў [[Карней Чукоўскі]] ў творы «Паэт і кат»<ref>
Чуковский К. Поэт и палач (Некрасов и Муравьев). — Петербург, 1922.</ref>:
{{Цытата|Цьвердзяць, што двудушнасьць Някрасава ні ў чым ня выявілася з такой відавочнасьцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь…», «ідзі і гінь…», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», «кідайся проста ў полымя і гінь», — чаму пасьля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газэты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакараньняў сьмерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».