Дынга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
 
Радок 64:
 
== Распаўсюджаньне ==
Дынга паўсюдна пашыраны ў Аўстраліі, асабліва шматлікі ў паўночнай, заходняй і цэнтральнай яе частках; невялікія папуляцыі захаваліся ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі — у [[Тайлянд]]зе, М’янме, на паўднёвым усходзе Кітая, у [[Лаос]]е, Малайзіі, Інданэзіі, на БарнэаБарнэо, Філіпінах і на Новай Гвінэі.
 
== Лад жыцьця і рацыён ==
Дынга — пераважна начныя жывёлы. Асноўныя месцы іх пражываньня ў Аўстраліі — ўзьлескіузьлескі вільготных лясоў, сухія эўкаліптавыя зарасьнікі, засушлівыя паўпустыні ў глыбіні мацерыка. Логава яны ладзяць ў [[пячора]]х, пустых норах, сярод каранёў дрэваў, звычайна непадалёк ад вадаёмаў. У Азіі Дынга трымаюцца паблізу чалавечага жыльля і харчуюцца адкідамі.
 
Прыкладна 60% рацыёну аўстралійскіх Дынга складаюць невялікія [[сысуны]], у прыватнасьці [[трус]]ы. Палююць на [[кенгуру]] і валабі. У меншай ступені харчуюцца птушкамі, рэптыліямі, казуркамі і падалкай. З пачаткам масавага разьвядзеньня жывёлы Дынга стаў нападаць і на яе, што пацягнула за сабой зьнішчэньне дзікіх сабакаў фэрмэрамі. Хоць, як высьветлілася, свойская жывёла складае ўсяго 4% рацыёну дынга, гэтыя дзікія сабакі часта рэжуць авечак, не ядучы. У Азіі Дынга сілкуюцца, як правіла, харчовымі адкідамі: [[рыс]]ам, сырой [[садавіна]]й, у невялікай колькасьці рыбай і курыным мясам; радзей ловяць яшчарак і [[пацук]]оў.
Радок 80:
У адрозьненьне ад звычайнага сабакі, Дынга размножваюцца раз у год. Шлюбны сэзон у аўстралійскіх Дынга прыпадае на сакавік-красавік, у азіяцкіх — на жнівень-верасень. Тэрмін цяжарнасьці, як і ў сабак — 63 дні. У памёце звычайна 6-8 шчанят, якіх самка нараджае ў логаве. Шчанюкі нараджаюцца сьляпымі, але пакрытымі поўсьцю. За патомствам даглядаюць абодва бацькі.
 
Ва ўзросьце 3 тыдняў шчанюкі Дынга ўпершыню пакідаюць роднае логава, і самка перастае карміць іх малаком. Да 8 тыдняў яны канчаткова пакідаюць логава і жывуць разам зь іншымі членамічальцамі зграі. З 9 да 12 тыдняў маці і астатнія члены зграі прыносяць ім ежу і ваду, якія кормяць шчанюкоў. У 3-4 месяцы шчанюкі ўжо незалежныя і суправаджаюць дарослых на паляваньні.
 
Плоцевая сталасьць у Дынга надыходзіць ва ўзросьце 1—3 гадоў. Дынга манагамныя. Жывуць яны 10 гадоў у прыродзе і да 13 гадоў у няволі.
Радок 87:
 
== Значэньне для экасыстэмы ==
Дынга — асноўныя млекакормячыя драпежнікі Аўстраліі і займаюць важнае месца ў экалёгіі кантынэнта. Пры яго засяленьні яны выціснулі мясцовых драпежнікаў, заняўшы біялягічную нішу істоты, якая рэгулюе колькасьць траваедных жывёлаў. Яны таксама перашкаджаюць зьнікненьню некаторых відаў абарыгеннай фаўны, бо нішчаць яе ворагаў — зьдзічэлых катоў і лісаў, хоць самі сталі прычынай зьнікненьня некаторых відаў сумчатых. Дынга таксама дапамагаюць рэгуляваць колькасьць звычайных трусоў, завезеных у Аўстралію і якія распладзіліся тут у велізарнай колькасціколькасьці. Аднак Дынга можна назваць шкоднікамі, бо яны ёсьць першапачаткова чужым элемэнтам для аўстралійскай фаўны млекакормячых, яны тым ня менш наносяць значную шкоду прыродзе мацерыка, вынішчаючы рэдкіх мясцовых бандзікутаў, валабі, дробных драпежных сумчатых і іншыя віды.
 
== Значэньне для чалавека ==
Спачатку стаўленьне перасяленцаў да Дынга было памяркоўным, але сытуацыя хутка зьмянілася ў XIX стагодзьдзі, калі [[авечкагадоўля]] стала важнай галіной аўстралійскай эканомікі. Дынга, якія палявалі на авечак, лавілі пасткамі, адстрэльвалі і труцілі ядамі. У канцы XIX стагодзьдзя ў адным Новым Паўднёвым Ўэйлзе фэрмэры штогод выдаткоўваўлі на барацьбу зь дзікімі сабакамі некалькі тон [[стрыхнін]]у. Калі гэтых захадаў апынулася недастаткова, у 1880-х гг. было пачата будаўніцтва велічэзнага сеткаватага плоту (сабачы плот), які агароджваў участкі авечых [[паша]]ў у Паўднёвым КвінслэндзеКўінзлэндзе, каб засьцерагчы жывёлу ад дынга, а пашы ад трусоў, якія тут распладзіліся. У 1960-х гг. асобныя сэкцыі агароджы былі злучаныя разам, утварыўшы бар’ер, які перарываўся толькі ў месцах перасячэньня шашэйных дарог. На дадзены момант агароджа працягнулася на 8500 км — ад г. Тувумба ў КвінслэндзеКўінзлэндзе да Вялікага Аўстралійскага заліва, адлучаючы засушлівую паўночна-заходнюю частку Аўстраліі ад параўнальна ўрадлівай. Гэты плот зьяўляецца самым працяглым [[збудаваньне]]м, якое было пабудаванае людзьмі.Падтрыманьне агароджы ў належным парадку штогод абыходзіцца штатам КвінслэндКўінзлэнд, Новы Паўднёвы Ўэйлз і [[Паўднёвая Аўстралія]] каля 15 млн аўстралійскіх даляраў. Уздоўж агароджы курсуюць адмысловыя патрулі, якія шукаюць пашкоджаньні ў сетцы і падземныя норы, праробленыя трусамі ці вомбатамі, і зьнішчаюць дынга, якія пракраліся за агароджу.
 
Вядомыя вельмі рэдкія выпадкі нападу Дынга на чалавека. У Аўстраліі атрымаў шырокую вядомасьць працэс над бацькамі Азарыі Чэмбэрлен, якую скраў дынга, — першапачаткова ў яе сьмерці абвінавачвалі саміх бацькоў.