Ждановічы (Менскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
 
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
Назва вёскі верагодна паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінэральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лекаваліся мінэральнай вадой. Пазьней доктар Здановіч пабудаваў на непадалёкай чыгуначнай лініі плятформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Менск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «плятформа Здановіча», што пасьля Першай сусьветнай вайны паступова трансфармавалася ў назву «станцыя Ждановічы».
 
Пазьней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску [[Патрэба]] (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
 
У студзені 1959 году ў вёсцы заснавалі саўгас «[[Агракамбінат Ждановічы|Ждановічы]]», які ў 2000-я гады стаў найбольшым у Беларусі вытворцам цяплічнай гародніны.