Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 61:
 
=== 1990—2005 ===
10 верасьня 1990 г. адбылася Ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету зудзелам 300 дэлегатаў з усіх вобласьцяў і большасьці раёнаў [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], ад беларускіх суполак [[Латвія|Латвіі]] ([[Рыга]]), [[Летува|Летувы]] ([[Вільня]]) і [[Эстонія|Эстоніі]] ([[Талін]]), [[Казаская ССР|Казаскай ССР]] ([[Алма-Ата]]) і [[Расейская СФСР|Расейскай СФСР]] ([[Пецярбург]], Масква, [[Мурманск]], [[Якуцк]]). Канфэрэнцыя зацьвердзіла Статут Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», выбрала кіраўніком [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]] і старшынёйстаршынём [[Яўген Лецка|Яўгена Лецку]]. У 1991 г. у [[Беласток]]у (Польшча) ЗБС «Бацькаўшчына» правяло прэзэнтацыю кнігі [[Мікола Ермаловіч|Міколы Ермаловіча]] «Старажытная Беларусь», 1000 асобнікаў якой перадалі ў мясцовыя школы. На будаўніцтва [[Музэй і асяродак беларускай культуры (Гайнаўка)|Музэю беларускай культуры]] ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] ([[Беластоцкае ваяводзтва (1975—1998)|Беластоцкае ваяводзтва]], цяпер [[Падляскае ваяводзтва]], Польшча) перадалі абліцовачны карэльскі [[мармур]] на суму звыш $20 000.
 
2 красавіка 1992 г. [[Савет міністраў Рэспублікі Беларусь]] зацьвердзіў Пастанову № 184 «Пытаньні Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“», паводле якой даручыў:
Радок 69:
* «[[Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрству інфармацыі]] аказваць дапамогу Згуртаваньню беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ ў яго выдавецкай дзейнасьці, а таксама [[прапаганда]]ваць [[Сродкі масавай інфармацыі|сродкамі масавай інфармацыі]] працу Згуртаваньня»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Вячаслаў Кебіч]]|загаловак=Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 184 «Пытаньні Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына"»|спасылка=http://pravo.levonevsky.org/bazaby/org507/sbor21/texw0226.htm|выдавец=[[Валер Леванеўскі]]|мова=ru|дата публікацыі=28 сакавіка 2007|дата доступу=24 чэрвеня 2016}}</ref>.
 
29 кастрычніка 1992 г. ЗБС «Бацькаўшчына» перадала мэдычнае абсталяваньне і [[лекі]] ад хрысьціянскіх цэркваў ЗША уў Рэспубліканскую рэабілітацыйную лякарню ў в. [[Аксакаўшчына]] (Менскі раён) і Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку (Менск, вул. Амуратарская, д. 7). Ажыцьцявілі факсімільнае выданьне кнігі [[Натальля Арсеньнева|Натальлі Арсеньневай]] «Пад сінім небам».
 
8—10 ліпеня 1993 г. у Менску прайшоў 1-ы зьезд беларускаў сьвету з удзелам 510 прадстаўнікоў зь Беларусі і 486 дэлегатаў з 22 іншых краінаў: 4 краінаў Азіі (Казахстан, [[Кыргыстан]], Туркмэністан, [[Узбэкістан]]), 3 краінаў Амэрыкі (Аргентына, ЗША, Канада), 14 краінаў Эўропы (АнгліяАнгельшчына, Аўстрыя, [[Бэльгія]], Латвія, Летува, [[Малдова]], [[Нямеччына]], Польшча, [[Расея]], Украіна, Францыя, Чэхія, [[Швайцарыя]], Эстонія) і Аўстраліі. Зьезд абраў кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» [[Радзім Гарэцкі|Радзіма Гарэцкага]] і старшынёй [[Ганна Сурмач|Ганну Сурмач]]. У чэрвені 1994 г. стварылі сумеснае прадпрыемства «Міжнародны цэнтар [[Антрэпрэнэр|прадпрымальнікаў]] беларускай дыяспары». 26-27 ліпеня 1997 г. у Менску адбыўся 2-і зьезд беларусаў сьвету з удзелам 64 прадстаўнікоў ад Беларусі і 123 дэлегатаў з 17 краінаў, у тым ліку Італіі. У верасьні 1997 г. мастак-ювэлір [[Мікалай Кузьміч]] узнавіў [[Крыж Эўфрасіньні Полацкай]] паводле дамовы з ЗБС «Бацькаўшчына» ад красавіка 1993 году. Крыж перадалі ў [[Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр]] у Полацку (Віцебская вобласьць, Беларусь). У траўні 1998 г. выдалі кнігу «Жыватворны сымвал Бацькаўшчыны» [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Ўладзімера Арлова]] і фільм «Шлях да сьвятыні» Віктара Шавялевіча аб аднаўленьні крыжа. У чэрвені 2001 г. выдалі кнігу «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (440 с.). 5-6 ліпеня 2001 г. 3-і зьезд беларусаў сьвету прайшоў з удзелам 144 прадстаўнікоў ад Беларусі і 139 прадстаўнікоў 72 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 18 краінах. Працу зьезда асьвятлялі 45 інфармацыйных агенцтваў. У лістападзе 2001 г. стварылі ўласны [[вэб-сайт]] са зьвесткамі аб грамадзкіх аб’яднаньнях беларускай дыяспары. У сьнежні 2001 г. выдалі першы бюлетэнь «Беларусы ў сьвеце» і кнігу дзіцячых апавяданьняў і вершаў «Беларусь — мая Бацькаўшчына» на грошы Ірыны Каляды-Сьмірновай (ЗША). Таксама паспрыялі выпуску альбома [[Вір (альбом)|«Вір»]] гурта «[[Стары Ольса]]», як і папярэдняга альбома «[[Келіх кола]]».
 
У красавіку 2002 г. выдалі кнігу [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]] «Аповесьці, апавяданьні» ў перакладзе [[Андрэй Каляда|Андрэя Каляды]]. У лістападзе падпісалі расейскія бібліятэкі на беларускія газэты і часопісы. У сьнежні 2002 г. выдалі кнігу дзіцячых вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы» і альбом «[[Verbum]]» гурта «Стары Ольса». У студзені 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Я — беларус, і тым ганаруся». У лютым 2004 г. выпусьцілі «Выбраныя творы» Ф.Дастаеўскага ў перакладзе А.Каляды (сэрыя «Беларускі кнігазбор») і стварылі бібліятэку выданьняў беларускай дыяспары. У сакавіку 2004 г. прэзэнтавалі кнігу «Месца выдання — Парыж» у сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2004 г. зладзілі запіс альбома «[[Скарбы літвінаў]]» гурта «Стары Ольса», які выйшаў у лістападзе. У жніўні 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Нашчадкі змагарнай славы» і склалі бібліятэку для Беларускага цэнтрацэнтру ў Бэльгіі. У сьнежні 2004 г. выпусьцілі кнігу Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў [[Бітва пад Монтэ-Касына|бітве за Монтэ-Касіна]]» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У студзені 2005 г. выдалі кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Натальля Гардзенка|Натальлі Гардзенкі|be|Наталля Сяргееўна Гардзіенка}} «Беларусы ў Аўстраліі». У сакавіку 2005 г. {{Артыкул у іншым разьдзеле|Лявон Юрэвіч||be|Лявон Навумавіч Юрэвіч}} выдаў [[дасьледаваньне]] «Мэмуары на эміграцыі» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2005 г. выпусьцілі кнігі Марыі Ганько «Каб сьведчылі пра Беларусь» і Ірыны Верабей «Там, дзе сэрца маё». Стварылі суполкі ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць; старшыня Андрэй Саладоўнікаў), Магілёве ([[Мікола Яцкоў]]) і Пінску (Аляксандар Яўсеенка), таксама моладзевую суполку «Рэй» у Менску (Ніна Шыдлоўская).
 
=== З 2005 году ===
16—17 ліпеня 2005 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 144 прадстаўнікаў ад Беларусі і 134 прадстаўнікоў 69 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 21 краіне, у тым ліку Армэніі, [[Гішпанія|Гішпаніі]] і [[Коста-Рыка|Коста-Рыкі]]. Зьезд абраў новым кіраўніком [[Аляксей Марачкін|Аляксея Марачкіна]] і старшынёй Алену Макоўскую. Падзею асьвятлялі 16 газэтаў і часопісаў, 7 інфармацыйных агенцтваў ([[Associated Press|«Аб’яднаная прэса»]], [[БелаПАН]], [[Брытанская вяшчальная карпарацыя]], «[[Інтэрфакс]]», «[[Ройтэрз]]») і 6 тэлеканалаў: «[[АНТ]]», «[[Беларусь 2|Лад]]», «[[Сталічнае тэлебачаньне]]», «НТБ» (Расея), «Рэн ТБ» (Расея) і «ТБ Цэнтар» (Расея). У верасьні 2005 г. выдалі кнігу Аўгіньні Кавалюк «Адклікаюцца рэхам гады». У кастрычніку 2005 г. сабралі беларускамоўную царкоўную літаратуру для праваслаўных беларусаў Падляскага ваяводзтва Польшчы, каб захаваць беларускамоўныя набажэнствы ў [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве]]. У сакавіку 2006 г. выдалі 3 кнігі: зборнік ваеннай прозы эміграцыі «Каханы горад», «Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага» (Лявон Юрэвіч) і «Беларускае літаратурнае вымаўленьне» Андрэя Каляды з 3 [[Карта памяці|картамі памяці]] па [[Артаэпія|артаэпіі]] і дыкцыі. У жніўні 2006 г. выдалі кнігі «Успаміны сэрца майго» [[Надзея Дземідовіч|Надзеі Дземідовіч]]. У кастрычніку 2006 г. перадалі кнігі і падручнікі для беларускай нядзельнай школы ў Празе (Чэхія) пры суполцы «Пагоня», нядзельнай школы ў Лёндане (АнгліяАнгельшчына) пры [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі]], бібліятэкі Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (Рыга, Латвія) і беларускай школы ў Латвіі, беларускіх школаў у Гайнаўцы (Польшча) і Беларускага культурнага таварыства ў [[Калінінград]]зе (Расея). Выдалі дзіцячы зборнік «Радзіма вялікая і малая» і кнігу «Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя» ([[Алег Латышонак]], [[Станіслаў Акінчыц]]). У сьнежні 2006 г. прэзэнтавалі падручнік «Сцэнічная мова» Андрэя Каляды з наступнай рассылкай па ВНУ Беларусі ў студзені 2007 году.
 
У студзені 2007 г. Андрэй Каляда выдаў зборнік «Лялечны дом» ззь перакладамі п’есаў, які разаслалі па тэатраў Беларусі. У студзені-лютым 2007 г. зладзілі канцэртны тур па гарадах Беларусі барда [[Віктар Шалкевіч|Віктара Шалкевіча]], гуртоў «Стары Ольса» і «[[Testamentum Terrae]]». У красавіку 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў» Аляксандра Адзінца і «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (уклад. Андрэй Любіч). 20 красавіка 2007 г. ажыцьцявілі прэм’еру фільма «Старыя інструмэнты Беларусі» (рэжысэр [[Зьміцер Сасноўскі]])<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Сасноўскі]]|загаловак=Старыя інструменты Беларусі|спасылка=https://www.youtube.com/embed/jYIOJszs7Uc?autoplay=1|выдавец=
Nonprofit educational channel|дата публікацыі=9 сакавіка 2011|дата доступу=24 чэрвеня 2016}}</ref>. У чэрвені 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Мы стваралі сваю Беларусь» (Вольга Грыцук) пра старшыню [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў Канады]] [[Аляксей Грыцук|Аляксея Грыцука]], дзіцячай кнігі-маляванкі «Прыгоды Какоса-Маракоса» ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Серж Мінскевіч||be|Серж Мінскевіч}}). 21 лістапада 2007 г. [[Уладзімер Хільмановіч]] прэзэнтаваў «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень». У лістападзе-сьнежні 2007 г. зладзілі канцэртны тур па 10 найбольшых гарадах Беларусі барда [[Зьміцер Бартосік|Зьмітра Бартосіка]]. У лютым-красавіку 2008 г. зладзілі тур на 15 найбольшых гарадах Беларусі Зьмітра Бартосіка, гуртоў «[[Recha|Рэха]]» і «Стары Ольса». У сакавіку 2008 г. выдалі дзіцячы зборнік «Беларусь маёй будучыні» на грошы кіраўніцы фонду «Этнічны голас Амэрыкі» Ірыны Каляды-Сьмірновай. У красавіку 2008 г. выдалі па-беларуску раман [[Кастусь Акула|Кастуся Акулы]] «Заўтра ёсць учора». 1 кастрычніка 2008 г. заснавалі кампанію «[[Будзьма беларусамі!]]».