Радыё: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Радіо?oldid=26651576
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Радіо?oldid=26651576
Радок 1:
[[Файл:The PVR.jpg|thumb|250px|Шкала частасьцяў на старым радыёпрыёмніку.]]
'''Ра́дыё''' — спосаб бяздротавага прыёму і пераносу інфармацыі (сыгналу) шляхам [[Мадуляцыя|мадуляцыі]] і перадачы [[Электрамагнітнае выпраменьваньне|электрамагнітных хваляў]] для [[сувязь (тэхніка)|камунікаваньня]], вяшчаньня, [[Тэлебачаньне|тэлебачаньня]] і г. д. Таксама прылада для прыёму радыёсыгналу ([[радыёпрымач|радыёпрыёмнік]]). Перадача інфармацыі ажыцьцяўляецца ў сыстэмах радыёсувязі, радыёвяшчаньня, тэлебачаньні, радыёкіраваньні, актыўных радарах і іншых. У пасіўных радыёлякацыйных сыстэмах, [[радыёпеленгацыярадыёпэленгацыя|радыёпеленгацыірадыёпэленгацыі]] і іншых гэткіх сыстэмах прымаецца толькі інфармацыя. Словам радыё таксама называюць радыёвяшчаньне, то бок сродак масавай інфармацыі, прызначаным для шырокай аўдыторыі і бытавых радыёстанцыяў.
 
Як сродкі масавай інфармацыі, радыё стаўся папулярным на пачатку ХХ стагодзьдзя. У другой палове ХХ стагодзьдзя ягоная папулярнасьць саступіла месца тэлебачаньню, але радыё ўсё яшчэ на пачатак XXI стагодзьдзя застаецца даволі папулярным, канкурыючы з тэлебачаньнем і [[Інтэрнэт]]ам. У час свайго росквіту радыё было магутным сродкам [[прапаганда|прапаганды]] і тэхнічным сродкам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю чалавецтва. Аднак дыяпазон радыёвяшчаньня вельмі шырокі, акрамя навінаў і прапагандысцкіх матэрыялаў, радыёпраграмы ўключаюць забаўляльныя трансьляцыі, як то музычныя і тэатральныя пастаноўкі, трансьляцыі з спартовых спаборніцтваў, адукацыйныя праграмы і шмат чаго іншага.
Радок 6:
== Этымалёгія ==
У [[ангельская мова|ангельскай мове]] на пачатку эры радыё асабіста радыё, ці [[радыётэлеграф]]ія была абазначаная словазлучэньнем ''wireless telegraphy'' (літаральная ''бяздротавая тэлеграфія''), а потым было скарочана да ''wireless''. Прыстаўка ''радыё-'' зьявілася ўпершыню ў слове ''радыёправаднік'' ({{мова-en|radioconductor}}), уведзеным францускім фізыкам [[Эдуард Бранлі|Эдуардам Бранлі]] ў 1847 годзе і паходзіла ад ангельскага [[дзеяслоў|дзеяслова]] ''to radiate'' (лацінскае «radius» значыць ''сьпічак кола, прамень сьвятла'' і г. д.). У якасьці [[назоўнік]]а слова ''радыё'' зьявілася толькі ў пачатку XX стагодзьдзя.
 
== Прынцып працы ==
[[Файл:Radio Transmission Diagram en.svg|міні|Дыяграма перадачы гуку з дапамогай радыёсыгналу (AM і FM).]]
Радыёсувязь выкарыстоўвае радыёчасьцевыя сыгналы, то бо [[частасьць|частасьці]], якія значна перавышаюць частасьці акустычных сыгналаў. Таму для перадачы акустычныя сыгналы накладаюць на высокачастасную аснову шляхам [[мадуляцыя|мадуляцыі]] і, калі гэтыя сыгналі прынятыя, яны дэмадуліруюцца, прайграваючы пачатковы сыгнал.
 
Напрыклад, пры перадачы аўдыёінфармацыі голас апэратару стварае акустычныя гукавыя ваганьні, якія ў мікрафоне пераўтвараюцца ў адпаведныя электрычныя ваганьні гукавой частасьці. У выніку ствараецца гэтак званы мадуляцыйны сыгнал, які ідзе ў перадавальную прыладу. Утвараюцца гэтак званыя гарманічныя носьбіты, прызначаныя для перадачы інфармацыі ў прасторы, ваганьняў, частасьць якіх значна перавышае частасьць мадулюючага сыгналу. Адзін або некалькі парамэтраў ваганьня носьбіту, як то [[амплітуда]], частасьць, фаза, зьмяняюцца ў залежнасьці ад зьмены сыгнальнае мадуляцыі. Мадуляваныя ваганьні носьбіта выпраменьваюцца перадавальнай антэнай у [[космас]] у выглядзе [[электрамагнітная хваля|электрамагнітных радыёхваляў]]. Яны прыходзяць на прыёмную антэну радыё разам з многімі іншымі радыёхвалі ад іншых перадатчыкаў і крыніцаў перашкод, сярод якіх ёсьць прыродныя, у асноўным маланкі, і штучныя. Прымальнік выбірае, узмацняе, дэмадулюе перададзеныя мадуляваныя ваганьні носьбіту. У выніку ўзьнікае электрычнае ваганьне частасьці гуку, якое прайгравае голас апэратара ў гучнагаварыцель.
 
З разьвіцьцём электронікі, акрамя перадачы аналягавага сыгналу, пачалося выкарыстаньне фармату лічбавага кадаваньня. Такім чынам, гэтае дало пачатак стварэньню [[лічбавае радыё|лічбавага радыё]]. Гэты фармат дазваляе, між іншым, запісваць і захоўваць радыёперадачы на ​​электронных носьбітах, перадаваць іх праз [[Інтэрнэт]] і таму падобнае. Акрамя самога радыё, падобныя прынцыпы выконваюць і іншыя сродкі бесправоднага радыё, напрыклад, тэлебачаньне, якое, аднак, патрабуе высокачастаснага кадаваньня выявы, [[мабільны тэлефон|мабільныя тэлефоны]], [[Wi-Fi]] і шмат іншага.
 
== Літаратура ==