Камітэт дзяржаўнай бясьпекі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: кірылічная «а»
Радок 8:
Назоў арганізацыі неаднаразова зьмяняўся.
 
[[20 сьнежня]] [[1917]] пастановай [[Саўнаркам]]у для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расеі была ўтвораная [[ВЧК|Ўсерасейская надзвычайная камісія]] (ВЧК). Першы старшыня: [[Фэлікс Дзяржынскі]]. Агульнапрыняты назоў супрацоўнікаў ВЧК — ''чэкісты''.
 
[[6 лютага]] [[1922]] [[ВЦВК]]<!--што гэта такое?--> прыняў пастанову аб скасаваньні ВЧК і ўтварэньні Дзяржаўнага палітычнага кіраваньня ([[ДПК]]) пры [[НКУС]] [[РСФСР]].
 
[[2 лістапада]] [[1923]] прэзыдыюм [[ЦВК]] [[СССР]] стварыў Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраваньне (АДПК) пры [[Саўнаркам|СНК]] СССР.
 
[[10 ліпеня]] [[1934]] ў адпаведнасьці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бясьпекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных справаў ([[Народны камісарыят унутраных справаў|НКУС]]) СССР.
 
[[3 лютага]] [[1941]] НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бясьпекі ([[НКДБ]]) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі аб’яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку [[1943]] быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бясьпекі СССР.
 
[[15 сакавіка]] [[1946]] НКДБ быў пераўтвораны ў [[МДБ|Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі]] (МДБ).
 
[[7 сакавіка]] [[1953]] было прынятае рашэньне пра аб’яднаньне Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ў адзінае [[Міністэрства ўнутраных справаў|МУС]] СССР.
 
[[13 сакавіка]] [[1954]] створаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з [[1978]] — КДБ СССР).
 
[[6 траўня]] [[1991]] старшыня Вярхоўнага Савету [[РСФСР]] [[Барыс Ельцын]] і старшыня КДБ СССР [[Уладзімер Гаплікаў]] падпісалі пратакол аб стварэньні ў адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бясьпекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.
 
[[26 лістапада]] [[1991]] прэзыдэнт РСФСР Б. М. Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэньні КДБ РСФСР у Агенцтва Фэдэральнай бясьпекі РСФСР (АФБ РСФСР).
 
[[28 лістапада]] [[1991]] прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] падпісаў Указ «Аб усталяваньні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бясьпекі (МСБ)».
 
[[3 сьнежня]] [[1991]] прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бясьпекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бясьпекі (МСБ) і Цэнтральная служба выведкі СССР.
 
[[19 сьнежня]] [[1991]] прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.
 
[[14 студзеня]] [[1992]] Канстытуцыйны Суд [[Расея|РФ]] прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзыдэнта РСФСР «Аб утварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР».
 
Аб далейшай гісторыі спэцслужбаў-пераемнікаў КДБ глядзіце артыкул [[Фэдэральная служба бясьпекі]].
Радок 41:
 
=== Старшыні КДБ ===
# [[Іван Сяроў]] ([[13 сакавіка]] [[1954]] — [[8 сьнежня]] [[1958]]), генэрал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генэрал войска;
# [[Аляксандар Шалепін]] ([[25 сьнежня]] 1958 — [[13 лістапада]] [[1961]]);
# [[Уладзімер Сямічасны]] (13 лістапада 1961 — [[18 траўня]] [[1967]]), з [[9 сьнежня]] [[1963]] году — генэрал-палкоўнік;
# [[Юрый Андропаў]] (18 траўня 1967 — [[26 траўня]] [[1982]]), з [[17 сьнежня]] [[1973]] году — генэрал-палкоўнік, з [[10 верасьня]] [[1976]] году — генэрал войска;
# [[Віталій Федарчук]] (26 траўня — 17 сьнежня 1982), генэрал-палкоўнік;
# [[Віктар Чэбрыкаў]] (17 сьнежня 1982 — [[1 кастрычніка]] [[1988]]), генэрал-палкоўнік, з [[4 лістапада]] [[1983]] году — генэрал войска;
# [[Уладзімер Гаплікаў]] (1 кастрычніка 1988 — [[21 жніўня]] [[1991]]), генэрал войска;
# [[Вадзім Бакацін]] (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генэрал-лейтэнант.