Капіталізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Capitalism?oldid=845929082
Радок 2:
'''Капіталізм''' — эканамічная сыстэма, якая функцыянуе на аснове [[Прыватная ўласнасьць|прыватнай уласнасьці]], а так сама ўсеагульнай роўнасьці і свабодзе [[прадпрымальніцтва]]. Галоўнай мэтай пры прыняцьці эканамічных рашэньняў зьяўляецца павялічэньне [[капітал]]у і атрыманьне [[Прыбытак|прыбытку]]. Капіталістычная сыстэма абапіраецца на свабодны абарот тавараў і паслугаў, свабодную канкурэнцыю, свабодны абарот капіталу і сродкаў вытворчасьці. У капіталістычных рынкавых эканоміках, прыняцьцё эканамічных рашэньняў і [[інвэстыцыя]]ў вызначаюцца кожным уладальнікам багацьця, маёмасьці або вытворчых магчымасьцяў у сфэры фінансавых рынкаў і рынкаў капіталу, у той час як цэны і разьмеркаваньне тавараў і паслуг у асноўным вызначаюцца канкурэнцыяй на рынках тавараў і паслуг<ref>Gregory and Stuart, Paul and Robert (28 February 2013). «''The Global Economy and its Economic Systems''». South-Western College Pub. — С. 41. — {{ISBN|978-1-285-05535-0}}.</ref><ref>[https://www.merriam-webster.com/dictionary/capitalism ''«Capitalism»'']. Merriam-Webster.</ref>.
 
Эканамісты, сацыёлягі і гісторыкі вылучаюць некалькі відаў практычнага капіталізму, заснаваныя на іхных аналізах. Яны ўключаюць у сябе свабодны [[рынкавы капіталізм]], [[капіталізм дабрабыту]] і [[дзяржаўны капіталізм]]. Розныя формы капіталізму маюць розную ступень свабоды рынку, шырыні грамадзкай уласнасьці, перашкоды для свабоднай канкурэнцыі і санкцыянаванай дзяржавай сацыяльнай палітыкі. Ступень канкурэнцыі на рынках, роля ўмяшаньня і рэгуляваньня, а таксама аб’ём дзяржаўнай уласнасьці адрозьніваюцца паміж рознымі мадэлямі капіталізму<ref>«''Macmillan Dictionary of Modern Economics''», 3rd Ed., 1986, — С. 54.</ref><ref>[http://oecdobserver.org/news/archivestory.php/aid/345/Which_model_of_capitalism_.html ''«Which model of capitalism?»'']. OECD Observer.</ref>. Ступень свабоды рынкаў, а таксама правілы, якія вызначаюць прыватную ўласнасьць, зьяўляюцца пытанняміпытаньнямі [[палітыка|палітыкі]] і рэгуляваньня. Большасьць існуючых капіталістычных эканомік сьвету зьяўляюцца па сутнасьці [[зьмяшаная эканоміка|зьмяшанымі эканомікамі]], якія спалучаюць у сабе элемэнты свабоднага рынку зь дзяржаўным умяшаньнем, а ў некаторых выпадках эканамічнага плянаваньня<ref>Stilwell, Frank. «''Political Economy: the Contest of Economic Ideas''». First Edition. Oxford University Press. Melbourne, Australia. 2002.</ref>.
 
Нідзе ў сьвеце ня дзейнічае капіталізм у чыстым выглядзе. Звычайна існуюць наступныя абмежаваньні: