Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Карл V''' ([[24 лютага]] [[1500]] — [[21 верасьня]] [[1558]]) — імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]], вядомы ў сваіх гішпанскіх уладаньнях, як '''Карл I'''. Карл быў сынам [[Філіп I (кароль Кастыліі)|Філіпа Прыгожага, герцага Бургундзкага]] і [[Хуана I Вар'ятка|Хуаны, каралевы Кастыліі]]. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Гішпаніі, [[Ізабэла I|Ізабэле, каралеве Кастыліі]] і [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанду, каралю Арагона]], а таксама імпэратару [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліяну І]].
 
Карл быў гаспадаром вялікай часткі эўрапейскага кантынэнту ад 1519 году да часу свайго адрачэньня ад трону ў 1556 годзе. У часы яго караляваньня па Эўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаньнямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Нямеччыне пачыналася ноч, над яго ўладаньнямі ў Амэрыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі [[Нямеччына]], [[Аўстрыя]], [[Нідэрлянды]], Паўднёвая [[Італія]], землі Арагона ды Кастыліі, а таксама кастыльскія калёніі ў Амэрыцы да Філіпінах. Можна сказаць, што імпэрыя Карла V стала першай супэр-дзяржавай сьвету.