Розьніца паміж вэрсіямі «Кастусь Езавітаў»

д
выпраўленьне спасылак
(дапаўненьне: спасылкі)
д (выпраўленьне спасылак)
 
| подпіс_пад_выявай =
| пасада = [[Міністры па вайсковых справах БНР|Міністар па вайсковых справах]] БНР
| пачатак_тэрміну = [[21 лютага]] [[1918]]
| канец_тэрміну = травень [[1918]]
| прэзыдэнт =
| прэм'ер-міністар =
| партыя = [[Беларуская сацыялістычная грамада]]
}}
'''Касту́сь Бары́савіч Езаві́таў''' ({{ДСС|[[17 лістапада]]|[[1893]]|5 лістапада}}, [[Дзьвінск]], цяпер [[Латвія]] — [[23 траўня]] [[1946]], [[НКУС БССР]], [[Менск]], [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: ''Кастусёнак''; ''К-нак''; ''К. Е.''; ''К. Ез.''
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У [[1916]] годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У [[1913]] стаў сябрам [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай Сацыялістычнай Грамады]]. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намесьнікам старшыні [[Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада|Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады]]. У лютым [[1918]] стаў камэндантам [[Менск]]у. За ўдзел у працы [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Першага Ўсебеларускага кангрэсу]] і дзейнасьць па стварэньні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны [[ВЧК]], але здолеў уцячы.
 
Пасьля адступленьня бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. [[25 сакавіка]] 1918 удзельнічаў у абвяшчэньні [[БНР]], уваходзіў у склад [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады]]. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).
 
У [[1919]]—[[1920]]1919—1920 гадох быў кіраўніком [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]]. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі [[Украіна|Ўкраіны]], [[Летува|Летувы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У траўні [[1920]] «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне [[генэрал-маёр]]а.
 
У [[1921]]—[[1944]]1921—1944 гадох жыў у [[Рыга|Рызе]], узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў [[Латгалія|Латгаліі]], узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канфэрэнцыях. Рэдагаваў газэту [[Голас беларуса (1925)|«Голас беларуса»]] і часопіс [[Беларуская школа ў Латвіі (1926)|«Беларуская школа ў Латвіі»]]. За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]] быў абраны ў склад [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]], у [[1945]] годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы [[СМЕРШ]]ам у красавіку 1945 году. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі [[23 траўня]] [[1946]], паводле іншых зьвестак расстраляны.
 
== Творчасьць ==
27 509

зьменаў