Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне: Літаратура
д кірылічная «і»
Радок 153:
Улады Расейскай імпэрыі збаяліся паломніцтва да магілы Кастуся Каліноўскага, таму яго таемна разам зь яшчэ 20 пакаранымі сьмерцю паўстанцамі пахавалі на [[Замкавая гара (Вільня)|Замкавай гары]] ў Вільні, за мурамі расейскага вайсковага гарнізону. Парэшткі закапалі пакалечанымі, зь зьвязанымі ззаду рукамі, а целы пасыпалі вапнай, каб ускладніць ідэнтыфікацыю<ref>Карней І. [https://www.svaboda.org/a/29847199.html Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай], [[Радыё Свабода]], 22 лістапада 2019 г.</ref>. Магілы зраўнялі зь зямлёй і зрабілі на іх месцы пляцоўку гуляць у [[крыкет]] («лапту») для расейскіх вайскоўцаў<ref name="Januskievic">Карней І. [https://www.svaboda.org/a/30297354.html Зьдзек з парэшткаў паўстанцаў: расейцы гулялі на магілах у крыкет і залівалі фэкаліямі], [[Радыё Свабода]], 28 лістапада 2019 г.</ref>. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] па тым як расейскія войскі пакінулі Вільню, жыхары места адзначылі крыжам прыкладнае месца масавага пахаваньня. У 1940 годзе па заняцьці Вільні бальшавікам гэты крыж зруйнавалі, а само месца занядбалі<ref name="Januskievic"/>.
 
У 2016 годзе на Замкавай гары здарыліся два апоўзьні, зьявілася патрэба ўмацаваць схілы. Перад правядзеньнем земляных працаў гару дэталёва дасьледавалі археолягі, якія выявілі не вядомыя раней магілы. У 2017 годзе навукоўцы выказалі здагадку пра тое, што знойдзеныя парэшткі могуць належаць удзельнікам паўстаньня. У сакавіку 2019 году дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў К. Каліноўскага мэтадам вылучэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне веку, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам<ref>[https://www.svaboda.org/a/29830589.html У Вільні з дакладнасьцю 95% ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага], [[Радыё Свабода]], 19 сакавіка 2019 г.</ref>.
 
22 лістапада 2019 году ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага на могілках [[Росы (Вільнія)|Росы]]. У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Летувы [[Гітанас Наўседа]] і прэзыдэнт Польшчы [[Анджэй Дуда]], старшыня [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] [[Івонка Сурвіла]], першы кіраўнік незалежнай Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]], беларускі арцыбіскуп [[Тадэвуш Кандрусевіч]], віцэ-прэм'ерпрэм’ер Беларусі [[Ігар Петрышэнка]], лідэры апазыцыйных беларускіх партыяў, дзеячы беларускай культуры і тысячы беларусаў пад нацыянальнымі гістарычнымі [[Бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белымі сьцягамі]]. Гэта стала найбольш масавай маніфэстацыяй беларусаў у Вільні і, увогуле, па-за [[Дзяржаўная граніца Рэспублікі Беларусь|сучаснай граніцай Беларусі]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=241583 Тысячы беларусаў развіталіся з Каліноўскім пад нацыянальнымі сцягамі — шмат ФОТА Надзеі Бужан], [[Наша Ніва]], 22 лістапада 2019 г.</ref>. Прадстаўнік афіцыйнага Менску ў сваім выступе па імшы ў [[Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|Віленскай катэдры]] з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–64 гадоў адзначыў, што асоба Кастуся Каліноўскага назаўжды ўпісаная ў гісторыю Беларусі, а яго дзейнасьць «''зьвязаная зь перарастаньнем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў змаганьне за беларускую дзяржаўнасьць у форме народаўладзьдзя''»<ref>[https://www.svaboda.org/a/30286613.html Што віцэ-прэм’ер Беларусі сказаў пра Каліноўскага і паўстанцаў у Вільні], [[Радыё Свабода]], 22 лістапада 2019 г.</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 173:
 
== Літаратура ==
* {{артыкул|аўтар =[[Іван Цьвікевіч|Трызна І.]]| частка = |загаловак =Канстанцін Каліноўскі (Гістарычны нарыс).|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/handle/1/2323|адказны =[[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]|выданьне=[[Беларускі сьцяг (1922)|БеларускiБеларускі сьцяг]]|тып=часопіс|месца=[[Коўна]]|выдавецтва=[[Урад БНР]]|год=1922|выпуск=|том=|нумар=4. жнівень—верасень| старонкі=10—19|isbn=}}
* {{артыкул|аўтар =[[Іван Цьвікевіч|Ів. Цьвікевіч.]] | частка = |загаловак = «Кастусь Каліноўскі» (К 60-ці годзьдзю яго сьмерці).|арыгінал = |спасылка =http://digital.nlb.by/files/original/ae0fef0698fda997b7d6094de9dd0330.pdf|адказны =А. Сянькевіч |выданьне=«[[Полымя (часопіс)|Полымя ]]: літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс»|тып=часопіс|месца=[[Менск]]|выдавецтва= [[Савецкая Беларусь (выдавецтва)|Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь»]]|год=1924|выпуск=|том=|нумар= 2 (10)| старонкі=1—18 |isbn=}}
* {{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)}}
* {{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі}}