Розьніца паміж вэрсіямі «Вулькан»

7 байтаў дададзена ,  10 месяцаў таму
д
артаграфія, стыль
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Volcano?oldid=931096697)
д (артаграфія, стыль)
 
'''Вулька́н''' — [[геалёгія|геалягічная]] структура, якая ўзьнікае пры выхадзе [[магма|магмы]] (распалены камень) на паверхню [[плянэта|плянэты]] (напрыклад, [[Зямля|Зямлі]]). Усе суправаджальныя працэсы, якія ўзьнікаюць пры выхадзе [[лява|лявы]] на паверхню, называюць [[вульканізм]]ам. На глыбіні звыш 100 кілямэтраў тэмпэратура зямных парод дасягае 1000—1300 градусаў Цэльсія, пры гэтых умовах парода плавіцца да вязкай магмы, якая зьбіраецца вялікімі капляпадобнымі формамі на глыбіні ад 2 да 50 кілямэтраў. Калі ціск дасягае крытычнай велічыні, магма ўздымаецца на паверхню праз шчыліны [[літасфэра|літасфэры]]. Магма, якая такім шляхам дасягае паверхні зямлі, называецца лявай.
 
Вульканы Зямлі ўзьніклі таму, што ейная кара разьбіта на 17 асноўных, цьвёрдых тэктанічных плітаў, якія рухаюцца па гарачым і мяккім пласьце [[мантыя Зямлі|мантыі]]<ref>[https://web.archive.org/web/20120913041924/http://www.enviroliteracy.org/nsfmod/NaturesFury.pdf ''«Earthquakes, Volcanoes, and Tsunamis»'']. Resources for Environmental Literacy.</ref>. Такім чынам, на Зямлі вульканы звычайна сустракаюцца ў месцах, дзе [[тэктанічная пліта|тэктанічныя пліты]] разыходзяцца альбо збліжаюцца, і большасьць зь іх знаходзяцца пад вадой. Напрыклад, у сярэдняакіянскім хрыбце, як то [[Сярэдня-Атлянтычны хрыбет|Сярэдня-Атлянтычным хрыбце]], ёсьць вульканы, якія стварыліся праз разыходжаньні дзьвюх тэктанічных плітаў, у той чайчас як [[Ціхаакіянскае вогненнае кола]] складаецца з вульканаў, чыньнікам зьяўленьня якіх ёсьць зьбліжэньня тэктанічных плітаў. Вульканы таксама могуць утварацца там, дзе адбываецца расьцяжэньне і прарэджваньне пліты зямной кары, напрыклад, ва [[Усходнеафрыканскі рыфт|Ўсходнеафрыканскім рыфце]], [[вульканічнае поле Ўэлз Грэй-Клірўотэр|вульканічным полі Ўэлз Грэй-Клірўотэр]] і ў [[Рыё-Грандэ (рыфт)|рыфце Рыё-Грандэ]] ў [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]]. Існаваньне такога тыпу вульканізму адносіцца да тэорыі [[мантыявы плюм|мантыявых плюмаў]]<ref>Foulger, Gillian R. (2010). ''«Plates vs. Plumes: A Geological Controversy»''. Wiley-Blackwell. {{ISBN|978-1-4051-6148-0}}.</ref>. Гэтыя так званыя «гарачыя пункты», напрыклад, [[Гаваі]], як пастулююцца, узьнікаюць у выніку нарасталых [[дыяпір]]аў з магмай ад [[мяжа Гутэнбэргу|мяжы Гутэнбэргу]] на глыбіні 3 тысячаў км. Вульканы звычайна не ўзьнікаюць там, дзе дзьве тэктанічныя пліты сьлізгаюць міма адна з адной.
 
Вывяржэньне вульканаў можа стварыць шмат небясьпекі ня толькі ў непасрэднай блізкасьці ад вывяржэньня. Адной з такіх небясьпек зьяўляецца тое, што вульканічны попел можа стаць пагрозай для самалётаў, у прыватнасьці, для рэактыўных [[рухавік]]оў, дзе часьцінкі попелу могуць раставаць пры высокай працоўнай тэмпэратуры; заплаўленыя часьцінкі прыляпляюцьпрыляпляюцца да лапатак [[турбіна|турбіны]] і зьмяняюць іхную форму, парушаючы працу турбіны. Вялікія вывяржэньні могуць паўплываць на тэмпэратуру, бо попел і кропелькі [[серная кісьля|сернае кісьлі]] засланяюць сонцаСонца і астуджаюць зямную ніжнюю атмасфэру (або [[трапасфэра|трапасфэру]]); аднак яны таксама паглынаюць выпраменьваньне цяпла ад Зямлі, тым самым саграваючы верхнюю атмасфэру (або [[стратасфэра|стратасфэру]]). Гістарычна вульканічныя зімы выклікалі катастрафічны голад сярод людзей.
 
Слова «вулькан» паходзіць ад назвы італьянскага вострава [[Вулькана]]. У [[рымская міталёгія|рымскай міталёгіі]] гэты востраў лічыўся кузьніцайкузьняй [[Вулькан (рымскі бог)|Вулькану]] — рымскага бога агню.
 
== Вульканічная актыўнасьць ==
32 367

зьменаў