Розьніца паміж вэрсіямі «Лепель»

72 байты дададзена ,  9 месяцаў таму
д
замак
(→‎Вуліцы і пляцы: дапаўненьне)
д (замак)
'''Ле́пель''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на беразе [[Лепельскае возера|Лепельскага возера]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лепельскі раён|Лепельскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2018 год — 17 828 чалавек<ref name="belstat2018" />. Знаходзіцца за 115 км ад [[Віцебск]]у. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі [[Ворша]] — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Полацак|Полацкам]], [[Менск]]ам, [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й.
 
Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]], старажытны [[Лепельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref>{{Літаратура/Замкі і людзі|к}} С. 112.</ref>. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі [[клясыцызм]]у [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл Сьвятога Казімера]] і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлеру]] [[Леў Сапега|Льву Сапегу]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Спаская царква ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваны савецкімі ўладамі]].
 
== Назва ==