Царква Сьвятога Мікалая (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
Радок 22:
|Commons =
}}
'''Царква́ Сьвято́га Мікала́я''' — помніккатэдральная архітэктурыцарква XIII—XIVбіскупа стагодзьдзяўЎладзімерскага уі Берасьцейскага ў гонар сьвятога Мікалая Цудатворцы ў [[Берасьце|Берасьці]], у якой была абвешчана Берасьцейская царкоўная унія 1596 году, помнік архітэктуры з XIV стагодзьдзя. Знаходзілася на Ўніяцкім пляцы, на поўдзень ад [[Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)|базылянскагацарквы манастырабазылянаў]]. Твор архітэктуры [[готыка|готыкі]]. Пры будаваньні [[Берасьцейская фартэцыя|Берасьцейскай фартэцыі]] ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] зачынілі і [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнавалі царкву]].
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Царква Сьвятога Мікалая ў Берасьці ўпершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе пры наданьні месту [[Магдэбурскае права|Магдэбурскага права]]. Царква мела статус катэдры Ўладзімерска-Берасьцейскага біскупа. Мэтралягічны аналіз выяваў царквы дае падставу меркаваць пра час яе пабудовы на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў<ref>{{Літаратура/Памяць/Берасьце|1к}}</ref>.
 
Берасьцейскае Мікольскае брацтва было арганізаванае ў 1589 годзе пры актыўным удзеле берасьцейскага кашталяна [[Іпаці Пацей|Адама Пацея]] з блаславеньня біскупа Ўладзімерскага і Берасьцейскага Мялеція Храптовіча. 28 студзеня 1591 году кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза дараваў грамату, якая зацьвердзіла брацтва і школу пры ім.
 
У 1596 годзе ў катэдральнай царкве сьв. Мікалая абвясьцілі [[Берасьцейская унія|царкоўную унію]], вынікам якой стала ўтварэньне [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|Ўніяцкай Царквы]]. У 1657 годзе Э. Дальбэрг адлюстраваў сьвятыню на гравюры з панарамай аблогі Берасьця. Найбольш вядомая выява царквы — зь Візытацыі цэркваў Берасьця 1759 году.