Эканоміка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Рынак: артаграфія
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Мікраэканоміка: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Economics?oldid=931348048
Радок 17:
 
Існуюць розныя рынкавыя структуры. У [[дасканалая канкурэнцыя|цалкам канкурэнтных рынках]], аніводны з удзельнікаў рынку не зьяўляецца дастаткова вялікім ці ўплывовым, каб мець уладу над усталяваньнем адвольнага кошту на аднастайны прадукт. Аднак у рэальным сьвеце, рынкі часта адчуваюць [[недасканалая канкурэнцыя|недасканалую канкурэнцыю]].
 
=== Спэцыялізацыя ===
Спэцыялізацыя лічыцца ключавой для эканамічнай эфэктыўнасьці на аснове тэарэтычных і эмпірычных меркаваньняў. Розныя фізычныя асобы або краіны маюць розныя рэальныя магчымасьці выдаткаў на вытворчасьць, напрыклад, праз розніцу ў якасьці [[чалавечы капітал|чалавечага капіталу]] або ў суадносінах [[капітал]]у і працы. Згодна з тэорыяй, гэта можа даць параўнальную перавагу ў вытворчасьці тавараў, што дазваляе больш інтэнсіўна выкарыстоўваць тыя магчамасьці, які будуць спаганяць таннейшыя выдаткі. Калі адзін рэгіён мае абсалютную перавагу адносна суадносінаў ягоных вынікаў і ўваходных рэсурсаў у любым тыпе вытворчасьці, ён звычайна спэцыялізуецца на тым аб’ёме вытворчасьці, у якім ён мае параўнальную перавагу, і, такім чынам, атрымае карысьць ад гандлю з рэгіёнам, якому не хапае абсалютнай перавагі, але які мае параўнальную перавагу ў вырабе чагосьці іншага.
 
Было заўважана, што высокі аб’ём гандлю мае месца паміж рэгіёнамі нават пры іхных доступе да падобнай [[тэхналёгія|тэхналёгіі]], у тым ліку паміж краінамі з высокім узроўнем прыбытку. Гэта прывяло да дасьледаваньня, якое выявіла што спэцыялізацыя мае месца ў аналягічных, але дыфэрэнтаваных прадуктовых лініяў, што прыводзіць да агульнае карысьці ўсіх бакоў гандлю<ref>Krugman, Paul (1980). [http://www.princeton.edu/~pkrugman/scale_econ.pdf ''«Scale Economies, Product Differentiation, and the Pattern of Trade»'']. American Economic Review. 70 (5). — С. 950—999.</ref><ref>Strange, William C. (2008). ''«Urban agglomeration»''. In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 533—536. — {{ISBN|978-0-333-78676-5}}.</ref>.
 
Агульная тэорыя спэцыялізацыі датычыцца да гандлю паміж асобамі, фэрмамі, вытворцамі, пастаўшчыкамі паслугаў і эканомікамі. Сярод кожнай з гэтых вытворчых сыстэмаў можа быць адпаведны [[падзел працы]] з рознымі працоўнымі групамі, якія спэцыялізуюцца на чымсьці, альбо адпаведна розныя віды капітальнага абсталяваньня і дыфэрэнтаванае выкарыстаньне зямлі<ref>Groenewegen, Peter (2008). «Division of labour». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 517—526. — {{ISBN|978-0-333-78676-5}}.</ref>. Прыкладам, які спалучае ў сабе вышэйзгаданыя асаблівасьці, ёсьць краіна, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці высокатэхналягічнае прадукцыі, як гэта робяць разьвітыя краіны, і гандлюе з разьвіванымі краінамі, на тавары, вырабленыя на заводах, дзе працоўная сіла адносна танная і шматлікая, што прыводзіць да розных выдаткаў на кошты вытворчасьці. У выніку спэцыялізацыі на вытворчасьці і гандлі атрымліваецца больш агульная прадукцыя, што ёсьць больш карысным, чым калі б кожная краіна вырабляла ўласную высокатэхналягічную і нізкатэхналягічную прадукцыю.
 
== Літаратура ==