Брытанская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/British_Empire?oldid=848642032
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/British_Empire?oldid=931557725
Радок 1:
[[Файл:BritishEmpire1919.png|міні|300пкс|Тэрыторыі, якія калі-небудзь належалі Брытанскай імпэрыі]]
'''БрытанскаяБрыта́нская імпэрыяімпэ́рыя''' ({{мова-en|British Empire}}) — найвялікшая ў гісторыі каляніяльная дзяржава, якая складалася з [[дамініён]]аў, [[калёнія (залежная тэрыторыя)|калёніяў]], [[пратэктарат]]аў, падмандатных тэрыторыяў і іншых тэрыторыяў, кіруемых [[Вялікабрытанія]]й. Утварылася з калёніяў і гандлёвых пастоў, заснаваных [[Ангельшчына]]й у канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. У час найбольшага росквіту ў 1920-х — 1930-х ахоплівала больш за 33 000 000 км² з насельніцтвам каля 458 млн чалавек (23% плошчы і насельніцтва тагачаснага сьвету).
 
Незалежнасьць 13 калёніяў у [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] ў 1783 годзе пасьля [[Вайна за незалежнасьць ЗША|амэрыканскай вайны за незалежнасьць]] адбілася на прэстыжы і велічы Вялікабрытанію. Брытанская ўвага неўзабаве была зьвернутая да [[Азія|Азіі]], [[Афрыка|Афрыцы]] і [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]]. Брытанская імпэрыя дасягнула найбольшай моцы ў пачатку XIX стагодзьдзя пасьля перамогі над напалеонаўскай [[Францыя]]й. Непераможны флёт забясьпечыў брытанскае панаваньне, якое пазьей атрымала назву ''Pax Britannica'' ({{мова-be|Брытанскі сьвет|скарочана}}). У пэрыяд адноснага міру ў Эўропе і ў сьвеце з 1815 па 1914 гады Брытанская імпэрыя па сутнасьці стала сусьветным гэгемонам і прыняла ролю глябальнага паліцэйскага<ref>Sondhaus, L. (2004). ''«Navies in Modern World History»''. London: Reaktion Books. — С. 9. — {{ISBN|1-86189-202-0}}.</ref>. У пачатку XIX стагодзьдзя [[індустрыяльная рэвалюцыя|прамысловая рэвалюцыя]] пачала трансфармацыю Вялікабрытаніі, такім чынам, што да часу [[Сусьветная выстава (1851)|Сусьветнай выставы]] ў 1851 годзе краіна была апісана як «майстэрня сьвету»<ref>[http://www.bbc.co.uk/history/british/victorians/workshop_of_the_world_01.shtml ''«The Workshop of the World»'']. BBC History.</ref>. Брытанская імпэрыя значна пашырылася, уключыўшы ў свой склад большую частку [[Індыя|Індыі]], большую частку Афрыкі і многія іншыя краіны па ўсім сьвеце. Нароўні з фармальным кантролем, які Ангельшчына мела над сваімі калёніямі, ейнае панаваньне ў сусьветным гандлі зрабіла вялізны ўплыў на эканомікі многіх рэгіёнаў, як то Азіі і [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]]{{Зноска|Porter|1998|Porter|8}}{{Зноска|Marshall|1996|Marshall|156—157}}.
 
На працягу XIX стагодзьдзя насельніцтва Вялікабрытаніі павялічвалася зь велізарнай хуткасьцю, што суправаджалася масавай [[урбанізацыя]]й, якая выклікала ў сваю чаргу значныя сацыяльныя і эканамічныя цяжкасьці<ref>Tompson, Richard S. (2003). [https://books.google.com/?id=H5kcJqmXk2oC&pg=PA63 ''«Great Britain: a reference guide from the Renaissance to the present»'']. New York: Facts on File. — С. 63. — {{ISBN|978-0-8160-4474-0}}.</ref>. Для таго, каб знайсьці новыя рынкі збыту і крыніцы сыравіны, брытанскі ўрад пад кіраўніцтвам [[Бэнджамін Дызраэлі|Бэнджаміна Дызраэлі]] ініцыяваў імпэрскую экспансію ў [[Эгіпет|Эгіпце]], [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]] і ў іншых месцах. [[Канада]], [[Аўстралія]] і [[Новая Зэляндыя]] сталі самакіраванымі дамініёнамі<ref>Hosch, William L. (2009). ''«World War I: People, Politics, and Power»''. America at War. New York: Britannica Educational Publishing. — С. 21. — {{ISBN|978-1-61530-048-8}}.</ref>. Рост [[Нямеччына|Нямеччыны]] і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] падарваў эканамічнае лідэрства Брытаніі на пачатку XX стагодзьдзя. Наступная ваенная і эканамічная напружанасьць паміж Вялікабрытаніяй і Нямеччынай стала асноўнай прычынай [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], падчас якой Брытанія шмат у чым абапіралася рэсурсы сваёй імпэрыю. Канфлікт наклаў вялікую нагрузку на вайсковыя, фінансавыя і працоўныя рэсурсы краіны. Не зважаючы на ​​тое, што Брытанская імпэрыя дасягнула найвялікшага тэрытарыяльнага павелічэньня адразу пасьля Першай сусьветнай вайны, яна больш не дамінавала ў галінах прамысловасьці і вайсковай справы. Няўдачы падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], страты многіх азіяцкіх тэрыторыяў у сутыкненьні зь [[Японія]]й прывялі да паслабленьня аўтарытэту імпэрыі і да наступнага яе распаду. Ужо праз два гады пасьля заканчэньня вайны з-пад брытанскага панаваньня выйшла найбольш каштоўная калёнія — [[Індыя]]. [[Суэцкі крызіс|Суэцкая крыза]] пацьвердзіла заняпад Вялікабрытаніі як дзейную сусьветную сілу.
 
Глябальная дэкалянізацыя давяршыла працэс разбурэньня Брытанскай імпэрыі, які скончыўся зь пераходам у 1997 годзе [[Ганконг]]у пад кантроль [[Кітай|Кітаю]]{{Зноска|Brendon|2007|Brendon|660}}. Пасьля атрыманьня незалежнасьці многія брытанскія калёніі сталі чальцамі [[Садружнасьць нацыяў|Садружнасьці нацыяў]], 14 так званых «заморскіх тэрыторыяў» застаюцца пад брытанскім сувэрэнітэтам.
 
== Крыніцы ==
Радок 41:
|isbn = 0-521-00254-0
|ref = Marshall
}}
* {{Кніга
|аўтар = Brendon, Piers
|частка =
|загаловак = The Decline and Fall of the British Empire, 1781—1997
|арыгінал =
|спасылка =
|выданьне =
|месца =
|выдавецтва = Random House
|год = 2007
|том =
|старонак =
|isbn = 978-0-224-06222-0
|ref = Brendon
}}