Летувіская чыгунка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
 
д націскі
Радок 28:
|сайт = [https://www.litrail.lt/ru litrail.lt]
}}
'''«Летуві{{націск}}скаяЛетуві́ская чыгу{{націск}}нкачыгу́нка»''' — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў ліпені 1919 году.
 
На 2019 год «Летувіская чыгунка» валодала чыгункамі [[Шырыня каляіны|шырынёй каляіны]] 1435 мм і 1520 мм, 68 чыгуначнымі станцыямі. Чыгунка абслугоўвала [[цягнік]]і з саставамі даўжынёй да 1500 мэтраў і вагой да 6000 тонаў. У 2018 годзе на аднаго работніка «Летувіскай чыгункі» прыпала 46,58 тоны грузаў (каля аднаго [[вагон]]а), што было 3-м паказьнікам у сьвеце. Каля паловы грузаў у Летуве перавезьлі [[чыгунка]]й, бо пры чыгуначнай перавозцы на 100 км выкарыстоўвалася ў сярэднім 10-кратна менш паліва параўнальна з аўтамабільнай перавозкай. «Летувіская чыгунка» злучалася з [[Клайпедзкі порт|Клайпедзкім портам]], які быў незамярзальным і меў 12 марскіх тэрміналаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прадмет, мэта і задачы дзейнасьці|спасылка=http://www.litrail.lt/ru/veiklos-objektas|выдавец=АТ «Летувіская чыгунка»|мова=ru|дата публікацыі=10 кастрычніка 2018|дата доступу=6 лютага 2019}}</ref>. Замежныя прадстаўніцтвы «Летувіскай чыгункі» працавалі ў 2 краінах Азіі — Казахстане ([[Астана]]) і Кітаі (Пэкін) — і 3 краінах Эўропы — Беларусі (Менск, [[Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)|вул. Інтэрнацыянальная]], д. 36/1), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква). Яшчэ адно прадстаўніцтва ў Варшаве дзейнічала пры {{Артыкул у іншым разьдзеле|Арганізацыя супрацы чыгунак|Арганізацыі супрацы чыгунак|ru|Организация сотрудничества железных дорог}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прадстаўнікі за мяжой|спасылка=https://www.litrail.lt/ru/atstovybes-uzsienyje|выдавец=АТ «Летувіская чыгунка»|мова=ru|дата публікацыі=9 красавіка 2018|дата доступу=6 лютага 2019}}</ref>. На 2019 год «Летувіская чыгунка» выкарыстоўвала 1767 км чыгуначных шляхоў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Кіраўніцтва чыгуначнай інфраструктуры|спасылка=https://infrastructure.litrail.lt/ru/kas-mes-esame|выдавец=АТ «Летувіская чыгунка»|мова=ru|дата публікацыі=23 лютага 2015|дата доступу=6 лютага 2019}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
4 ліпеня 1919 году ўрады Летувы і Нямеччыны падпісалі Дамову аб перадачы чыгуначнай секі Міністэрству шляхоў зносінзносінаў Летувы. 10 верасьня 1919 году ў кіраўніцтве Летувіскай чыгункі стварылі службы рэйсу, шляхоў, гаспадаркі і аддзел здароўя ды скасавалі службу эксплёатацыіэксплюатацыі. Утварылі ўчасткі Ковенскага і [[Радзівілішкі|Радзівіскага]] шляхоў замест Ковенскага і [[Шаўлі|Шавельскага]] аддзелаў эксплёатацыіэксплюатацыі. У 1920 годзе служба шляхоў зацьвердзіла 1468 ставак Летувіскай чыгункі і мела 6 чыгуначных участкаў і майстэрні Ковенскага [[тэлеграф]]а. У 1923 годзе часткай чыгуначнай сеткі Летувы стаў [[Клайпедзкі порт]]. У 1924 годзе праклалі 58 км чыгуначнага ўчастку Шостакаў—[[Аліта]]. У 1932 годзе на паўночным захадзе Летувы скончылі будаўніцтва чыгуначнай лініі Кужы—[[Цельшы]]—[[Крэтынга]], што скараціла шлях да Клайпедзкага порта на 60 км. У 1936 годзе праклалі 3-кілямэтровы аб'ездаб’езд Ковенскага тунэлю. Большасьць грузаў правозілі празь Летуву між Нямеччынай і Савецкім Саюзам<ref name="а">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя чыгуначнай інфраструктуры|спасылка=https://infrastructure.litrail.lt/ru/istorija|выдавец=АТ «Летувіская чыгунка»|мова=ru|дата публікацыі=28 сакавіка 2014|дата доступу=6 лютага 2019}}</ref>.
 
3 жніўня 1940 году народны камісар шляхоў зносінаў СССР падпісаў Загад «Аб арганізацыі летувіскай чыгункі», якім далучыў яе да чыгункі СССР. З пачаткам [[Савецкая акупацыя Балтыйскіх дзяржаваў (1940)|савецкай акупацыі]] пачалася замена [[Рэйка|рэек]] з [[Шырыня каляіны|шырыні каляіны]] 1435 мм на 1524 мм. 22 чэрвеня 1941 году пры пачатку [[Нямецка-савецкая вайна|Нямецка-савецкай вайны]] частку цягнікоў вывезьлі на ўсход. Кіраваньне чыгункай перадалі вайсковаму кіраўніцтву [[Райхскамісарыят Остлянд|райхскамісарыяту Остлянд]], што месьцілася ў Рызе. У 1944 годзе Кіраўніцтва чыгункай СССР аднавіла чыгуначныя ўчасткі з каляінай 1524 мм між Вільняй, [[Коўна]]м, [[Кейданы|Кейданамі]], Радзівілішкамі, Шаўлямі і [[Панявежа]]й. У траўні 1945 году аднавілі Клайпедзкі ўчастак. У 1946 годзе чыгунка ў [[Летувіская ССР|Летувіскай ССР]] мела працягласьць 2091,8 км, зь іх 528,6 км (25 %) складала дзьвюхкалейная. Стварылі акругі шырокакалейнай чыгункі ў Вільні, Коўне, Шаўлях і Клайпедзе ды вузкакалейнай у Панявежы. У 1954 годзе скасавалі [[Пагегі|Пагескі]] ўчастак, чыгунку якога падзялілі між Цільжаўскаму, Клайпедзкаму і Шавельскаму ўчасткам. [[Вярзбалаў]]скі ўчастак перадалі ў склад Ковенскага. У 1955 годзе Кейданскі ўчастак пераўтварылі ў [[Кашадары|Кашадарскі]]. [[Ляндварова|Ляндвароўскі]] ўчастак падзялілі між Віленскім і Кашадарскім. У 1959 годзе Кашадарскі ўчастак падзялілі між Віленскім і Ковенскім. У 1961 годзе Радзівіліскі ўчастак падзялілі між Шавельскім і Панявескім. У 1960—1962 гадах скасавалі 390 км вузкакалейнай чыгункі шырынёй 600 мм. У 1963 годзе кіраўніцтвы чыгунак Латвіі, Летувы і Эстоніі злучаюць у Прыбалтыйскую чыгунку. У 1975 годзе [[Уцяна|Ўцяна]]-[[Новыя Сьвянцяны|Новасьвянцянскі]] ўчастак пераўтварылі ў шырокакалейны з вузкакалейнага (750 мм). 29 сьнежня 1975 году пусьцілі 1-ы электрацягнік зь Вільні ў Коўну. У 1979 годзе скончылі элекрыфікаваньне чыгункі [[Новая Вільня]]—Коўна і Ляндварова—[[Трокі]]. У 1981 годзе ў Віленскай акрузе стварылі [[Янава (Летува)|Янаўскі]] ўчастак, якому перадалі частку Віленскага і Ковенскага ўчастаў. У 1986 годзе пусьцілі чыгуначны [[паром]] Клайпеда—[[Мукран]] ([[НДР]])<ref name="а"/>.
 
28 сьнежня 1991 году Міністэрства шляхоў зносінзносінаў СССР зацьвердзіла Загад аб скасаваньні Прыбалтыйскай чыгункі з 1992 году. У выніку Летувіская чыгунка стала самастойным прадпрыемствам. 7 студзеня 1992 году стварылі Службу будынкаў і інжынэрных [[Збудаваньне|збудаваньняў]]. 7 ліпеня 1992 году з Шостакава ў [[Сувалкі]] (Польшча) адправілі 1-ы міжнародны цягнік. 18 ліпеня 1995 году дзяржаўнае прадпрыемства «Летувіская чыгунка» пераўтварылі ў [[акцыянэрнае таварыства]]. У 1997 годзе стварылі Кіраўніцтва інфраструктурай «Летувіскай чыгункі»<ref name="а"/>.
У 2012 годзе каля 80 % сваіх грузаперавозак «Летувіская чыгунка» ажыцьцявіла празь Беларусь, што зрабіла «[[Беларуская чыгунка|Беларускую чыгунку]]» найбольшым яе партнэрам<ref>{{Артыкул|аўтар=Вітаўт Жэймант.|загаловак=Існуюць старыя і вельмі цесныя сувязі|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20131003/1380750792-isnuyuc-staryya-i-velmi-cesnyya-suvyazi|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=3 кастрычніка 2013|нумар=186 (27551)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/10/1380750754_5.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.