Чжу Сі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Zhu_Xi?oldid=931287402
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
 
Радок 25:
'''Чжу Сі''' ({{мова-zh|朱熹|}}; 18 кастрычніка 1130 — 23 красавіка 1200) — выбітны канфуцыянскі філёзаф [[дынастыя Сун|дынастыі Сун]] (960—1279), заснавальнік кітайскага нэаканфуцыянства. Філёзаф-энцыкляпэдыст, літаратар, тэкстоляг, камэнтатар старажытных тэкстаў. У гісторыі кітайскай думкі часта называемы другой па ўплывовасьці фігурай пасьля самога [[Канфуцый|Канфуцыя]]<ref name="Confucius">Confucius; Slingerland, Edward (2006). [https://books.google.com/books?id=UW0IfG9sMjMC&pg=PA152 ''«The Essential Analects: Selected Passages with Traditional Commentary»'']. Hackett Publishing. — С. 148—149. — {{ISBN|1-60384-346-9}}.</ref>. Сучасьнікі прылічалі яго ў шэрагу з [[Чжан Шы]] і [[Люй Цзуцянь|Люй Цзуцянем]] да «трох мудрацоў з Паўднёвага Ўсходу». Рабіў акцэнт на дасьледаваньне рэчаў, а таксама сынтэз ўсіх асноўных канфуцыянскіх канцэпцыяў, якія ляглі ў аснову функцыянаваньня кітайскай бюракратыі і ўраду на працягу больш чым за 700 гадоў.
 
Чжу Сі шырока вывучаў клясыку, камэнтарыікамэнтары, гісторыю і іншыя твораў сваіх папярэднікаў. Ён некалькі разоў меў шанец папрацаваць ва ўрадзе<ref name="Ebrey">Ebrey, Patricia Buckley (1993). [https://archive.org/details/chinesecivilizat00patr/page/172 ''«Chinese civilization: a sourcebook»''] (2nd ed.). New York: The Free Press. — С. 172. — {{ISBN|002908752X}}. </ref>, але большую частку свайго жыцьця пазьбягаў дзяржаўных пасадаў<ref name="Confucius"/>. Ён таксама напісаў, зьбіраў і адрэдагаваў амаль сто кнігаў і перапісваўся зь дзясяткамі іншых навукоўцаў. Ён быў настаўнікам для шэрагу пасьлядоўнікаў, многія зь якіх навучаліся ў Чжу Сі шмат год. Ён абапіраўся на вучэньні братоў Чэн і іншых; а ў далейшым распрацаваў свае мэтафізычныя тэорыі датычныя прынцыпу і жыцьцёвай сілы. Ягоныя пасьлядоўнікі запісалі тысячы ягоных размоваў<ref name="Ebrey"/>.
 
== Крыніцы ==