Лёгкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Лёгкія ў чалавека — парны орган дыханьня. Лёгкія закладзены ў грудной поласьці, прылягаючы справа і зьлева да [[сэрца]]. Яны маюць форму паўконуса, аснаваньне якога разьмешчана на дыяфрагме, а верхавіна выступае на 1-3 см вышэй за [[раменьніца|раменьніцу]]. Правае лёгкае складаецца з 3, а левае з 2 доляў. Шкілет лёгкага ўтвараюць бронхі, якія разгаліноўваюцца дрэвападобным чынам. Кожнае лёгкае пакрыта сярознай абалонкай — лёгачнай плеўрай і ляжыць у плеўральным мяшку. Нутраная паверхня грудной поласьці пакрытая прысьценкавай плеўрай. Звонку кожная з плеўраў мае пласт злозавых вузаў, якія вылучаюць плеўральную вадкасьць у плеўральную шчыліну (прастора паміж сьценкай грудной поласьці і лёгкім). З унутранай (сэрцавай) паверхні ў лёгкіх маецца паглыбленьне — вароты лёгкіх. У іх уваходзяць бронхі, лёгачная артэрыя, і выходзяць дзьве лёгачных вены. Лёгачная артэрыя разгаліноўваецца паралельны галінаваньню бронхаў.
 
Тканіна лёгкага складаецца ззь пірамідальнай формы долек (даўжынёй 25 мм, шырынёй 15 мм), аснова якіх зьвернутая да паверхні. У вяршыню долькі ўваходзіць бронх, які пасьлядоўным дзяленьнем утварае ў ёй 18-20 канцавых бранхіолаў. Кожная з апошніх сканчаецца структурна-функцыянальным элемэнтам лёгкіх — ацынусам. Ацынус складаецца з 20-50 альвэалярных бранхіолаў, якія дзеляцца на альвэалярныя хады; сьценкі тых і іншых густа ўсеяныя альвэоламі. Кожны альвэалярны ход пераходзіць у канцавыя аддзелы — 2 альвэалярных мяшочкі.
 
Альвэолы (дыямэтар — 0,15 мм) уяўляюць сабой паўшаравідныя выпукленьні і складаюцца з злучальнай тканіны і элястычных валокнаў, высланыя тонкім празрыстым эпітэліем і аплеценыя сеткай крывяносных капіляраў. У альвэолах адбываецца газаабмен паміж крывёй і атмасфэрным паветрам. Пры гэтым [[Тлен|кісларод]] і [[Дыяксід вугляроду]] (вуглякіслы газ) праходзяць падчас дыфузіяў шлях ад эрытрацыту крыві да альвэолы, пераадольваючы сумарны дыфузійны бар’ер з эпітэлія альвэолаў, базальнай мэмбраны і сьценкі крывяноснага капіляра, агульнай таўшчынёй да 0.5 мкм, за 0.3с<ref>[http://medbiol.ru/medbiol/physiology/0001727b.htm Дыхание легочное: диффузия газов в легких]</ref>.
Радок 33:
 
=== Брушное дыханьне ===
Брушное або дыяфрагмальнае дыханьне выконваецца ў прыватнасьці з дапамогай дыяфрагмы. Дыяфрагма мае ў расслабленым стане форму купалу. Пры скарачэньні цягліцаў дыяфрагмы купал становіцца плоскім, у выніку чаго аб’ём грудной поласьці павялічваецца, а аб’ём брушной поласьці памяншаецца. Пры расслабленьні цягліцаў дыяфрагма прымае зыходнае становішча за кошт яе пругкасьці, перападу ціску і ціску органаў, зьмешчаных у брушной польсціполасьці.
 
=== Актыўны выдых/удых ===
Радок 39:
 
=== Ёмістасьць лёгкіх ===
Поўная ёмістасьць лёгкіх роўная 5000 см³, жыцьцёвая (пры максімальныммаксымальным удыху і выдыху) — 3500—5000 см³; звычайны ўдых складае 500 см³. Лёгкія багата забясьпечаны адчувальнымі, вэгетатыўнымі нэрвамі і [[Лімфатычная сыстэма|лімфатычнымі]] судзінамі.
 
=== Рэгуляцыя дыханьня ===
Дыханьне рэгулюецца ў цэнтрах удыху і выдыху. Адны рэцэптыўныя палі знаходзяцца ў раёне дыхальнага цэнтрацэнтру на мяжы паміж падоўжаным мозгам і заднім. Рэцэптары, з дапамогай якіх адбываецца рэгуляцыя дыханьня, разьмяшчаюцца на крывяносных судзінах (хэмарэцэптар, які рэагуе на канцэнтрацыю [[Дыяксід вугляроду|дыяксіду вуглярода]] і, у меншай ступені, [[Тлен|кіслароду]]), на сьценках бронхаў (барарэцэптары, што рэагуюць на ціск у бронхах). Некаторыя рэцэптыўныя палі знаходзяцца ў каратыдным сынусе (месца разыходжаньня вонкавых і нутраных сонных артэрыяў). Таксама сымпатычная і парасымпатычная сыстэмы могуць зьмяняць прасьвет бронхаў.
 
== Глядзіце таксама ==