Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 29:
[[Літоўска-маскоўская вайна 1500—1503 гадоў|Вайна 1500—1503 рокаў]] прывяла да страты [[ВКЛ|Літвой]] блізу 1/3 сваёй тэрыторыі. Па сьмерці ў 1505 вялікага князя маскоўскага [[Іван III Васільевіч|Івана III]], які перамог у абодвух войнах зь Вялікім Княствам Літоўскім, на маскоўскі сталец узышоў [[Васіль III Рурыкавіч|Васіль III]]. Ягоны прыход быў адзначаны ўскладненьнем зьнешнепалітычнага становішча Маскоўскага княства (параза ад [[Казанскае ханства|Казанскага ханства]], страта хаўрусьніцкіх стасункаў з [[Крымскае ханства|Крымам]]). У Літве па сьмерці [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] на сталец узышоў [[Жыгімонт Стары]], які заключыў антымаскоўскі хаўрус з крымскім ханам.
 
[[2 лютага]] [[1507]] [[Сойм (Вялікае Княства Літоўскае)|Віленскі сойм]] прыняў рашэньне пра абвяшчэньне вайны зь [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікім княствам Маскоўскім]]. У сакавіку-красавіку 1507 року пасольства Жыгімонта Старога ў Маскве ва [[Ультыматум|ўльтыматыўнай форме]] запатрабавала вяртаньня ўсіх літоўскіх земляў, захопленых Маскоўскім княствам у часе дзьвюх папярэдніх войнаў ([[Літоўска-маскоўская вайна 1492—1494 гадоў|1492—1494]] і [[Літоўска-маскоўская вайна 1500—1503 гадоў|1500—1503]]). Маскоўскі ўрад не прыняў патрабаваньня і заявіў гатоўнасьць пачаць вайну. Заключаны хаўрус з Казанскім ханствам дазволіў вызваліць частку войскаў дзеля змаганьня з ВКЛ.
 
Літоўскія войскі былі сканцэнтраваныя ў трох месцах: у [[Смаленск]]у пад даводзтвам [[Альбрэхт Гаштольд|Альбрэхта Гаштольда]], у [[Полацк]]у пад даводзтвам [[Станіслаў Глябовіч|Станіслава Глябовіча]] і ў [[Менск]]у пад даводзтвам [[Гетман вялікі літоўскі|вялікага гетмана]] [[Станіслаў Кішка|Станіслава Кішкі]].